Паэтызм

Паэты́зм — першапачаткова літаратурны напрамак, які ўзьнік на тэрыторыі Чэхаславаччыны і ніколі не перасягнуў межы чэхаславацкай культурнай прасторы.

Паэтызм меў амбіцыі быць ня толькі літаратурнай зьявай, а таксама спосабам сьветабачаньня. Мэтай паэтызму было поўнае вызваленьне ад палітыкі і аптымістычны погляд на сьвет. Ён быў засяроджаны выключна на сучаснасьць, дакладней на яе радасныя моманты. Галоўнымі пачуцьцямі сталася шчасьце і радасьць, у паэтызьме быў вельмі важным эмацыйны бок.

Асновай філязофіі паэтыстаў было адчужэньне і самаадчужэньне чалавека, праблема чалавечых адносінаў. Яны лічылі, што ў чалавечых адносінах і адносінах чалавека да навакольнага сьвету адбылася дэфармацыя. У гэтым адчужэньні яны вінавацілі грамадзтва, якое праз сваю сістэму арганізацыі перастала цікавіцца пачуцьцямі асобы, засяродзіўшыся выключна само на сябе. Мэтай паэтызму было дапамагчы выпраўленьню і пераадоленьню гэтага адчужэньня.

Гісторыя

Карані паэтызму ў пралетарскай паэзіі. Напрамак узьнік у асяродзьдзі авангарднай суполкі «Дэветсіл». Годам узьнікненьня лічыцца 1923 год, хаця тэрмін «паэтызм» зьявіўся толькі ў 1924 годзе. У 1924 годзе Карэл Тайге апублікаваў у часопісе «Host» («Госьць») першы накід паэтызму, а ў 1928 годзе ў «Revui Devětsilu» быў надрукаваны Маніфэст паэтызму, які выйшаў пад назвай «Паэтызм».

У чэхаславацкай літаратуры паэтызм існаваў да Другой сусьветнай вайны.

Паэтызм у літаратуры

Літаратары-паэтысты падкрэсьлівалі камбінаваньне паэтычных вобразаў без залежнасьці на лёгіцы. Прыярытэтам іхніх вершаў была прыгожая рыфма.

Паэтызм у выяўленчым мастацтве

  • Індржых Штырскі
  • Тоен

Глядзіце таксама

  • Чэская літаратура
  • Дэветсіл

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Паэтызм ГісторыяПаэтызм Глядзіце таксамаПаэтызм Вонкавыя спасылкіПаэтызмПалітыкаЧэхаславаччынаЭмоцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Цэнтон26 красавікаВіктар ГардзейЗлучаныя Штаты АмэрыкіАльгерд БахарэвічАндрэй АлександровічАлесь БадакІзбутMelbetВіктар ШніпГабрэіВіктар ЖыбульРасізмЧэрвеньГомельЛетувізацыяВольныя матэрыялыЮры ГумянюкЛяхавічыПарнаграфія ў БеларусіДзьвінскЛіцьвіныКасілаўцыСалігорскКрычаўскі палацБычкі (Віцебская вобласьць)Галоўная старонкаСтрахWУладзімер Арлоў (гісторык)Джозэф Рабінэт БайдэнНармандыяБагуслаў РадзівілПабуджальны сказСакуныБейкаАпавядальны сказУлёф МэльбэргЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)СуботнікіРасонскі раёнАнтонімыМікіта КрыўцоўДзікАркадзь КуляшоўДзень ПерамогіУсходнеславянскія мовыБеларуская моваПрыматыВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)2024АчарэцінаВасіль ЗуёнакЛютыДайльХацкель ДунецТэракт у «Крокус Сіці Холе»БэрнатСяргей СматрычэнкаЖорсткая парнаграфіяМаксім ЛужанінАндраш ШэфэрВадзім БолбасPHPБеларускі нацыянальны стройАлесь СавіцкіЛюдміла СільноваІпаці ПацейШляхтаЧорны замак Альшанскі2010-яMemento mori🡆 More