Буда-Кашалёўскі Раён Папоўскі Сельсавет

Папоўскі сельсавет (афіцыйныя назвы: з 1919 году — Троцкі сельсавет, з 1931 году — Ста́лінскі сельсавет, з 1961 году — Акця́барскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласьці.

Адміністрацыйны цэнтар — вёска Папоўка.

Гісторыя

У 1919 годзе створаны ў складзе Ўваравіцкай воласьці Гомельскага павету Гомельскай губэрні РСФСР, з 8 сьнежня 1926 году — Уваравіцкага (з 17 красавіка 1962 году — Буда-Кашалёўскага) раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Папоўцы, якую перайменавалі ў Троцкае (цэнтар навастворанага Троцкага сельсавету), у 1931 годзе — Сталіна (цэнтар Сталінскага сельсавету), 23 лістапада 1961 году — Акцябар (цэнтар Акцябарскага сельсавету).

1 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Балдуі, Броды, Бурлак, Дубавіца, Дуравічы, Залунеўе, Леніна, Мачулішча — ліквідаванага Дуравіцкага сельсавету.

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 9
  • 1 чэрвеня 1955 году — 14
  • 1 студзеня 1964 году — 13
  • 1 студзеня 1968 году — 19
  • 1 студзеня 1974 году — 14
  • 1 студзеня 1981 году — 13
  • 1 студзеня 1986 году — 13

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 347, 356
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 207, 241
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 95

Tags:

Буда-Кашалёўскі Раён Папоўскі Сельсавет ГісторыяБуда-Кашалёўскі Раён Папоўскі Сельсавет Населеныя пунктыБуда-Кашалёўскі Раён Папоўскі Сельсавет КрыніцыБуда-Кашалёўскі Раён Папоўскі Сельсавет ЛітаратураБуда-Кашалёўскі Раён Папоўскі СельсаветБуда-Кашалёўскі раёнГомельская вобласьцьПапоўка (Буда-Кашалёўскі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Катэхізіс Сымона БуднагаДанюшаваБруліФранцішка Ўршуля РадзівілЧапаІван АрашкевічРобэрт ФішэрМядзьведзічыTUT.BYЭтнацыдБаркэмпКангрэс ЗШАРасеяГента (імя)Мастацкая літаратура (выдавецтва)ПрыназоўнікАляксандар ТвардоўскіГабрэіГердаГімн Беларускай ССРМаладняк (літаратурнае аб’яднаньне)Тудаўлянскія гаворкіНа чужынеРак скурыПошукавая аптымізацыяВадзім СаранчукоўЛеанід КраўчукПаўднёвыя славянеAizoaceaeСяброўстваСпакусьнікіГерэйкаНаша НіваАпостальскі сымбаль верыСтарабеларуская моваПрыдатак (мовазнаўства)Халодная вайнаТвэркПрыслоўеБДСМКірыла ТураўскіБерасьцейская вобласьцьЖыве Беларусь!РугаБеларускі нацыянальны стройВэб-сайтВіктар ГанчарЗянон ПазьнякÖСпіс марак аўтамабіляўВячаслаў КебічШатанСьпіс гарадоў БеларусіРадаўніцаІльля ЦішуроўВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ВербутЛацінская мова.anЯпоніяНазоўнікНіл ГілевічАўстра-ВугоршчынаЧорная ночБусел белыМукачаваВікіпэдыяПамылкаГерб Пружанаў🡆 More