П’еса Несьцерка

«Несьцерка» — п’еса Віталя Вольскага (камэдыя ў трох дзеях, сямі карцінах), напісаная ў 1940 годзе.

Першая пастаноўка адбылася 18 траўня 1941 году на сцэне Другога Беларускага дзяржаўнага тэатру падчас гастроляў у Петразаводзку (Карэла-Фінская ССР, СССР).

«Несьцерка»
П’еса Несьцерка
Вокладка выданьня «Несьцерка», 1951 год
Жанр: п’еса
камэдыя
Аўтар: Віталь Вольскі
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1940
Публікацыя: 1951
Электронная вэрсія

У 1941 годзе п’еса была адзначаная першай прэміяй на Ўсесаюзным конкурсе на лепшы драматургічны твор. І па сёньняшні дзень спэктакль па п’есе Вольскага, перажыўшы ўжо не адну рэдакцыю, зьяўляецца свайго роду візыткай Беларускага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа — зь п’есы «Несьцерка» нязьменна адкрываецца кожны чарговы яго сэзон). У 1946 годзе твор адзначылі Дзяржаўнай прэміяй СССР. Першапачатковы спэктакль ставіўся без замены дэкарацыяў і рэжысуры да 1986 году. Сучасную пастаноўку ў 2006 годзе стварыў Віталь Баркоўскі.

Сюжэт

Сюжэт камэдыі «Несьцерка», пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак. Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгодаў, якія здараюцца з галоўнымі пэрсанажамі.

Галоўны герой, селянін Несьцерка, жадае дапамагчы хлопцу Юрасю ажаніцца з Насьцяй. Дзеля гэтага яму даводзіцца пераадолець нямала перашкод: абхітрыць пана, перамагчы ў дыспуце шкаляра, ашукаць судзьдзю, а таксама прымусіць шкаляра адмовіцца ад шлюбу.

На працягу ўсёй п’есы прасочваецца некалькі сюжэтных ліній: лінія Несьцеркі, які ратуецца ад шляхцюкоў, якія абвінавачваюць яго ў наўмысным шкодніцтве, лінія каханьня Юрася і Насьці, лінія шкаляра Самахвальскага, які прэтэндуе на найхутчэйшае ўзыходжаньне да кар’ерных вяршынь. І яшчэ сюжэтная лінія пошуку справядлівасьці, зьвязаная з судзьдзёй, шляхцюкамі і панам Бараноўскім.

Усе гэтыя лініі і выяўляюць вобраз галоўнага героя.

Жанр

П’еса «Несьцерка» зьяўляецца народна-лубачнай сатырычнай камэдыяй. Віталь Вольскі паспрабаваў у ёй выкарыстаць формы старадаўняга народнага тэатра, беларускай інтэрмэдыі, балаганных прадстаўленьняў, сцэны са скамарохамі. Ён таксама ўмела выкарыстаў паданьні, якія існавалі ў народзе — пра шамякаў суд, «вучоны» дыспут, рашэньне трох загадак на кемлівасьць і інш..

Аўтар пра п’есу

Сам аўтар п’есы, вядомы беларускі драматург Віталь Фрыдрыхавіч Зэйдэль-Вольскі так пісаў пра сваю задуму:

П’еса Несьцерка  Я паставіў перад сабой задачу стварыць камэдыю з напружаным і выразна акрэсьленым сюжэтам, вясёлую і лёгкую, тэатральна-прыўзьнятую, асьветленую іскрамі народнага гумару, упрыгожаную яркімі фарбамі, музыкай, сьпевамі і танцамі. Мне хацелася даць тэатру драматычны матэрыял для спэктаклю яркага, жывога і маляўнічага, каб глядач увесь час адчуваў сябе ў атмасфэры народнага відовішча, каб няспыннымі хвалямі ліўся са сцэны ў залю жывы струмень народнага мастацтва. П’еса Несьцерка 

«Літаратура і Мастацтва» 24 траўня 1941

Папулярнасьць п’есы

Пра папулярнасьць п’есы і яе галоўнага героя сьведчыць тое, што, апроч пастановак п’есы на тэатральных падмостках вясёлы, кемлівы і дасьціпны Несьцерка перабраўся на цыркавую арэну, на эстраду, ў кіно, увасобіўся ў шматлікіх беларускіх сувэнірах. Назвай «Несьцерка» названая кавярня ў Нясьвіжы, крама прамтавараў у Менску, і іншыя прадпрыемствы гандлю.

На студыі «Беларусьфільм» зьняты поўнамэтражны мультфільм «Прыгоды Несьцеркі» з васьмі гісторыяў рэжысэра Ігара Воўчака. На 70-ую гадавіну першай пастаноўкі, 18 траўня 2011 году, п’есу ўжо сыгралі 600 разоў.

Крыніцы

Tags:

П’еса Несьцерка СюжэтП’еса Несьцерка ЖанрП’еса Несьцерка Аўтар пра п’есуП’еса Несьцерка Папулярнасьць п’есыП’еса Несьцерка КрыніцыП’еса НесьцеркаВіталь ВольскіКарэла-Фінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаНацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба КоласаПетразаводзкСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Раман Палянскі.bd.ehНямецка-савецкая вайнаЖанчына з жанчынай1997ЭкспрэсіянізмЖывапісАборт2006Вагінальны сэкс.kzІнтэробагМіхаіл ОрдаВерхнялужыцкая моваПаўстаньне 1863—1864 гадоў.rsГерб Украіны.hrВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня8.noГерб СССРГрупавы сэксКляса (праграмаваньне).etСяргей ПрытыцкіБеларускі талерУрад Эстоніі ў эміграцыіКазяльцовыяВадзім Саранчукоў.pl621995.su.esБеларускі нацыянальны стройСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРНокія (прадпрыемства)Жнівеньскі путчМіхал Федароўскі.pnБаранавічыРоварКультураВейшнорыяСьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021).usПастава на каленяхРуднае (Гомельская вобласьць)Люблінскае ваяводзтваOnliner.byАксытанская мова1945Алесь РазанаўЛацінкаФілязофіяЛюдзі на балоце (раман)2020987РАУСBБеларуская грэка-каталіцкая царкваТадэвуш КасьцюшкаLinux.comМарк Шагал1941Старабеларуская моваЗямля пад белымі крыламі.sjБеларуская Вікіпэдыя.fjАляксандар ЛукашэнкаВалеры Антоні Ўрублеўскі🡆 More