Нарача́нка, На́рач — рака Беларусі, правы прыток Вяльлі.
Цячэ ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 75 км. Шырыня ў вытоку 10—12 м, бліжэй да месца ўтоку — 30—40 м. Хуткасьць плыні ракі 2—3 км/г. Сярэдні выдатак вады ў вусьці 11,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Нарачанка | |
Месца ўпадзеньня Нарачанкі ў Вяльлю | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | возера Нарач |
Вусьце | Вяльля |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 75 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 11,9 м³/с |
Плошча басэйну | 1650 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | Вужык |
Правыя | Ганутка |
Нарачанка — адзіная рака, якая выцякае з возера Нарачы.
Выцякае на поўдзень з возера Нарачы ў Мядзельскім раёне, цячэ ў межах Нарачанска-Вялейскай нізіны, упадае ў Вяльлью за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Красьніцы Вялейскага раёну. Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. У міжрэччы Нарачы і Вузьлянкі ўтварыўся гідралягічны заказьнік Чарэмшыцы.
Даліна ў верхняй плыні невыразная, у ніжняй трапэцападобная, шырынёй 1—1,5 км. Абалона двухбаковая, часткова аблесеная, у верхняй і сярэдняй плыні забалочаная (шырыня 300—600 м), ніжэй за вёску Нарач перарывістая, вузкая, адкрытая. Азёрнасьць 6% (найбольшыя азёры ў вярхоўі ракі — Нарач, Мястра, Баторына, Бледнае). Рэчышча зьвілістае, яго шырыня 8—16 м, ад вёскі Слабады на працягу 5 км каналізаванае. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, на астатнім працягу стромкія.
У вытоку рака моцна парослая, уздоўж ракі сустракаюцца шматлікія крыніцы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Нарачанка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.