Мя́дзельскі сельсавет (у 1959—1996 гадах — Мя́дзельскі пасялковы савет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.
Адміністрацыйны цэнтар — места Мядзел (не ўваходзіць у склад савету).
Мядзельскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Мядзел |
Дата ўтварэньня | 26 сьнежня 1995 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1797 |
Паштовыя індэксы | 222380 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай) з цэнтрам у вёсцы Мядзел.
16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаваных Баярскага, Мікасецкага і Лук’янавіцкага сельсаветаў.
15 лістапада 1957 году ў склад Дзягільскага сельсавету перададзены 4 населеныя пункты: Бялявіна, Кухальскія, Някасецк, Студзяніца.
17 лістапада 1959 году сельсавет ператвораны ў пасялковы савет. У 1996 годзе пасялковы савет ізноў ператвораны ў сельсавет.
29 верасьня 2006 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Воргі, Гарані, Кабайлы, Кямсы, Лапосі, Лотва, Маўчанкі, Маўчаны, Мікіткі, Міхалі, Пярэградзь, Радзькі, Ражкі, Расохі, Садоўшчына, Селькава, Цімошкаўшчына, Чалеі, Чарняты, Шалкоўшчына — ліквідаванага Лацьвянскага сельсавету.
25 красавіка 2011 году на тэрыторыі сельсавету ўтвораная вёска Сосны.
30 лістапада 2016 году скасаваныя вёскі Гарані і Садоўшчына.
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1735 чалавек, зь іх 92,9% — беларусы, 4,7% — расейцы, 0,7% — палякі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мядзельскі сельсавет, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.