Лявон Бароўскі: польскі паэт, літаратурны крытык

Ляво́н Баро́ўскі (па-польску: Leon Borowski; 27 чэрвеня 1784, Пінскі павет — 4 красавіка 1846, Вільня) — літаратуразнавец, філёляг, гісторык і тэарэтык літаратуры, пэдагог і публіцыст; адзін зь вядомых прафэсараў Віленскага ўнівэрсытэту 1820-х, калі Адам Міцкевіч і ягоныя аднагодкі атрымлівалі ў Вільні адукацыю; сябра таварыства шубраўцаў.

Лявон Бароўскі
Лявон Бароўскі: Жыцьцяпіс, Дзейнасьць, Крыніцы
Дата нараджэньня 27 траўня 1784(1784-05-27) або 24 чэрвеня (5 ліпеня) 1784
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 красавіка 1846(1846-04-04) (61 год) або 4 (16) красавіка 1846 (61 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
  • Віленскі ўнівэрсытэт[d]
Занятак паэт, літаратуразнаўца, філёляг, гісторык літаратуры, тэарэтык літаратуры
Навуковая сфэра філялёгія
Месца працы
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бароўскі (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

Па сканчэньні гімназіі ў Паставах пераехаў у Вільню (1800). Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце, адначасова працаваў там сакратаром (1801—1807). У 1803 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата філязофіі. У 1807—1811 гадах выкладаў рыторыку і паэтыку ў Сьвіслацкай, пасьля ў Віленскай гімназіі. Стаў чальцом першага ў Вільні таварыства філяматаў.

У 1814 годзе, па сьмерці прафэсара Эўсэбіюша Славацкага, пачаў выкладаць рыторыку, паэзію, філязофскую граматыку ў Віленскім унівэрсытэце. У 1816 годзе атрымаў ступень магістра філязофіі, з 1821 году — экстраардынарны прафэсар, з 1823 году — ардынарны прафэсар.

Бліскучы лектар, першым пачаў вучыць на сэмінарах аналізу літаратуры. Аказаў значны ўплыў на Адама Міцкевіча, быў адным зь першых прыхільнікаў яго паэзіі і першым назваў геніем. Лекцыі Л. Бароўскага слухалі і іншыя будучыя пісьменьнікі, у т. л. Сімонас Даўкантас, Сімонас Станявічус, Юльюш Славацкі.

Пасьля закрыцьця Віленскага ўнівэрсытэту (1832), у 1833 годзе прызначаны прафэсарам гамілетыкі ў рыма-каталіцкую Віленскую духоўную акадэмію і да 1842 году выкладаў там гамілетыку і польскую літаратуру, пакуль Акадэмія не была пераведзеная зь Вільні ў Санкт-Пецярбург. Доўгі час служыў цэнзарам польскіх выданьняў.

Лявон Бароўскі: Жыцьцяпіс, Дзейнасьць, Крыніцы 
Магіла Л. Бароўскага

Памёр у 1846 годзе ў Вільні, пахаваны на Бэрнардынскіх могілках. На тыльным баку надмагільля ў выглядзе скалы ў 1900 годзе была зьмешчаная шыльда з тэкстам на польскай мове, дзе Л. Бароўскі названы першым, хто распазнаў у А. Міцкевічы нацыянальнага генія, і тым, хто сфармаваў самых выдатных польскіх паэтаў і празаікаў XIX стагодзьдзя. Помнік упрыгожаны таксама вершаванай эпітафіяй Марыі Канапніцкай.

Дзейнасьць

Выгадаваны на літаратурных густах XVIII стагодзьдзя, Л. Бароўскі лічыцца адным з заснавальнікаў рамантызму ў польскай літаратуры; спрабаваў узгадняць яго з клясыцызмам. Быў знаёмы з творамі клясычных літаратур. Перакладаў з латыні, францускай, ангельскай на польскую мову. Сярод перакладаў Л. Бароўскага — камэдыі Мальера «Скупы» і «Жанчыны-філёзафы», фрагмэнты твораў Шэксьпіра, Мільтана, Байрана. Пасьля Л. Бароўскага застаўся ў рукапісе пераклад «Дон Кіхота» з гішпанскага арыгіналу. Выдаў паэму «Манахамахія» Ігнацыя Красіцкага са сваімі навуковымі камэнтарамі.

У 1815—1826 гадах супрацоўнічаў з часопісам «Dziennik Wileński», дзе публікавалася адна з галоўных працаў Л. Бароўскага «Заўвагі пра паэзію і рыторыку з пункту гледжаньня іх падабенства і адрозьненьня» (па-польску: «Uwagi nad poezją i wymową pod względem ich podobieństwa i różnicy»). Аўтар прац па пэдагогіцы, біяграфіі Эўсэбіюша Славацкага, сачыненьняў «Uwagi nad poezją i wymową» (1820); «Retoryka» (1824); «O poznawaniu zdolności umysłowych w młodzieży» (1826).

Крыніцы

Літаратура

  • Kasperavičienė Audronė, Surwiło Jerzy. Przechadzki po Wilnie. Zarzecze. Cmentarz Bernardyński. — Wilno: Efekt, 1997. — С. 49—50. — 132 с.
  • Конан У. М. Баброўскі Лявон // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. І. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. ISBN 985-11-0016-1 С. 364—366

Tags:

Лявон Бароўскі ЖыцьцяпісЛявон Бароўскі ДзейнасьцьЛявон Бароўскі КрыніцыЛявон Бароўскі ЛітаратураЛявон БароўскіАдам МіцкевічВіленскі ўнівэрсытэтВільняЛітаратуразнавецПольская моваПэдагогПінскі паветФілёляг

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыёПацукПсыхалёгіяДангельСыстэма кіраваньня зьместамСусьветная арганізацыя здароўяМасавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзеБісэксуальная парнаграфіяСтрахаваньнеПінскЛязьбійская парнаграфіяГента (імя)НатхненьнеСлуцкі збройны чынСмаленскі паветБеларусыПошасьцьТадзіяна КляшторнаяЛеўГімн БеларусіІгар ТурСяржук ВітушкаГаяна-ЭсэкібаКрыстыян ГюйгэнсІнтэрнэтВіктар ГанчарL (літара)Зьміцер ХведарукРаман СкірмунтJavaБагародзіца (гімн)Адвечным шляхамВалошкаНазоўнікУправа КДБ па вайсковай контравыведцыВадзім СаранчукоўУсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»1871МюнхэнАнатоль ІвашчанкаЭдуард Валасевіч.neЦмокБлог17 красавікаДотык пісі рукоюМарат МаркаўАпостальскі сымбаль верыАлесь СавіцкіЛеанід КраўчукЯкса (дзяржава)ПасадобльМаладняк (літаратурнае аб’яднаньне)Імёны ліцьвінаўКанстытуцыйны суд СлаваччыныЧорная ночЭўрапейскі ЗьвязГібральтарВікіпэдыяАргазмМіжнародная сыстэма СІКонкурс песьні ЭўрабачаньнеX (літара)Зона маўчаньняСпакусьнікіСлановыяПружаныФундацыя «Вікімэдыя»Пастава на каленяхАляксандар БрукнэрРадзівілы🡆 More