Любоў Канстанцінаўна Тарасюк (7 сьнежня 1953, в.
Пінкавічы, Пінскі раён, Пінская вобласьць — 16 чэрвеня 2006, в. Пінкавічы, Пінскі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларуская паэтка, літаратуразнаўца.
Люба Тарасюк | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 7 сьнежня 1953 |
Памерла | 16 чэрвеня 2006 (52 гады) |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, паэтка, пісьменьніца |
Мова | Беларуская |
Дэбют | 1973 |
Значныя творы | «Смага ракі» (1983), «Апалогія красы» (2003) |
Нарадзілася 7 сьнежня 1953 году ў в. Пінкавічы Пінскага раёну Пінскай вобласьці ў сям’і рабочых. Бацька, Канстанцін Міхайлавіч, працаваў рабочым, загадчыкам гаспадарчай часткі на розных прадпрыемствах Пінску, маці, Надзея Паўлаўна, — у пінскім гатэлі.
У 1970 годзе скончыла з залатым медалём Пінкавіцкую сярэднюю школу імя Якуба Коласа. Значны ўнёсак у фармаванне сьветапогляду Тарасюк зрабіў настаўнік беларускай мовы і літаратуры, заснавальнік літаратурна-краязнаўчага музэю Якуба Коласа ў Пінкавічах Іван Калоша.
У 1975 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт з чырвоным дыплёмам. Адзіная на сваім курсе атрымала Ленінскую прэмію і выступала на розных навуковых канфэрэнцыях па хадатайніцтвах Ніла Гілевіча і Васіля Быкава.
Працягвала вучобу ў асьпірантуры, пасьля заканчэньня якой з 1978 году працавала выкладніцай. У 1980 годзе атрымала навуковую ступень кандыдаткі філялягічных навук. У 1986 годзе стала дацэнткай Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1993 году да верасьня 2005 году працавала ў Беларускім дзяржаўным ўнівэрсытэце на катэдры гісторыі беларускай літаратуры. Выкладала гісторыю беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ ст. і вусную народную творчасьць.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1981 году. Уваходзіла ў Раду Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, рэдакцыйную калегію часопісу «Маладосьць». У 1991—2005 гадох узначальвала суполку Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў на філялягічным факультэце БДУ.
Памерла 16 чэрвеня 2006 году ў в. Пінкавічы Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Пахаваная на мясцовых могілках.
Першы твор надрукаваны ў 1966 годзе ў газэце «Піянер Беларусі». У 1973 годзе ў часопісы «Маладосьць» надрукаваная падборка вершаў.
У 1983 годзе ў серыі «Першая кніга паэта» выйшла кніга паэзіі «Смага ракі». Апошнюю кнігу Тарасюк «Апалогія красы» выдала ў 2003 годзе.
Дасьледавала клясычную і сучасную паэзію. Аўтарка звыш за 200 навукова-мэтадычных працаў, у тым ліку манаграфій «Вернасьць вытокам: фальклёрныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985), «Мастацкія кірункі і плыні ў беларускай паэзіі ХІХ — пачатку ХХ ст.» (1999).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Люба Тарасюк, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.