Комі-Пярмяцкая Акруга

Комі-Пярмя́цкая акру́га (па-расейску: Коми-Пермяцкий округ, па-комі-пярмяцку: Коми-Пермяцкöй округ, Перем Коми кытш) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, акруга ў Пермскім краі Расеі.

Месьціцца на паўночным захадзе краю.

Комі-Пярмяцкая акруга
рас. Коми-Пермяцкий округ,
комі-пярм. Коми-Пермяцкöй округ,
Перем Коми кытш
Комі-Пярмяцкая Акруга
Герб
Комі-Пярмяцкая Акруга

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус акруга
Уваходзіць у Пермскі край
Адміністрацыйны цэнтар Кудымкар
Улучае 6 муніцыпальных раёнаў,
1 меская акруга
Дата ўтварэньня 26 лютага 1925 (як Комі-Пярмяцкая нацыянальная акруга)
1977 (як Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга)
1 сьнежня 2005 (як Комі-Пярмяцкая акруга Пермскага краю)
Афіцыйныя мовы расейская, комі-пярмяцкая
Насельніцтва (2012) Комі-Пярмяцкая Акруга114 839 чал.
Нацыянальны склад комі-пермякі (59%),
расейцы (38%)
Плошча 32 900 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 335 м
 335 м
Месцазнаходжаньне Комі-Пярмяцкай акругі
Комі-Пярмяцкая Акруга
Мапа Комі-Пярмяцкай акругі
Комі-Пярмяцкая акруга, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +6
Тэлефонны код +7 34-260
Паштовыя індэксы 619000-619681
Код аўтам. нумароў 81, 59, 159
Афіцыйны сайт
Комі-Пярмяцкая Акруга   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Комі-Пярмяцкая акруга знаходзіцца ў нізоўі Ўралу, у крайняй усходняй частцы эўрапейскае часткі Расеі. Плошча акругі складае 32800 км², найвышэйшая кропка над узроўнем мора — 335 м., 82% тэрыторыі пакрытыя лясамі. Тэрыторыя Комі-Пярмяцкай акругі складае 20,0% ад тэрыторыі ўсяго Пермскага краю, у які ўваходзіць акруга. На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Кама (у прыватнасьці, паўднёва-ўсходняя частка акругі выходзіць сваімі межамі да Камскага вадасховішча), а таксама Іньва, Каса ды Вясьляна.

Тры раёны акругі залічаныя да раёнаў Крайняе Поўначы.

Акруга мяжуе з астатнімі раёнамі Пермскага краю, а таксама з Рэспублікай Комі (на поўначы ды паўночным захадзе) і Кіраўскаю вобласьцю (на захадзе).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Комі-Пярмяцкая акруга падзяляецца на 7 муніцыпальных утварэньняў: 1 мескую акругу (Кудымкарскую, якая аб'ядноўвае на сваёй тэрыторыі адміністрацыйны цэнтар акругі места Кудымкар) і шэсьць муніцыпальных раёнаў. Муніцыпальныя раёны ўлучаюць 30 сельскіх паселішчаў, у склад якіх у сваю чаргу ўваходзяць 705 сельскіх населеных пунктаў.

Назва Арыгінальная назва Адміністрацыйны цэнтар
Гайнскі Гайнский муниципальный район,
Гайна район
Гайны
Качоўскі Кочевский муниципальный район,
Кӧчладор район
Качова
Косінскі Косинский муниципальный район,
Кӧсладор район
Каса
Кудымкарская
меская
акруга
Кудымкарский городской округ
Кудымкарскі Кудымкарский муниципальный район,
Кудымкар район
Кудымкар
Юрлінскі Юрлинский муниципальный район,
Юрла район
Юрла
Юсьвінскі Юсьвинский муниципальный район,
Юсьва район
Юсьва

Гісторыя

Утвораная 26 лютага 1925 року як Комі-Пярмяцкая нацыянальная акруга ў складзе тагачаснае Ўральскае вобласьці РСФСР, захоўваючы сваю назву да 1977 року.

17 студзеня 1934 року па падзеле Ўральскае вобласьці апынулася ў складзе Сьвярдлоўскае вобласьці, пасьля вылучэньня зь ейнае тэрыторыі Пермскае вобласьці трапіла ў склад апошняй (3 кастрычніка 1938 року).

У 1977 годзе зьмяняе сваю назву, набыўшы назоў Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга.

У 1992 року акруга атрымала статус самастойнага суб'екту Расейскае Фэдэрацыі, аднак пры гэтым яна фармальна працягвала знаходзіцца ў складзе Пермскае вобласьці і ладзіла зь ёю свае дачыненьні на дамоўнай аснове (для поўнага выхаду акругі са складу вобласьці было патрэбным прыняцьце спэцыяльнага фэдэральнага закону, як, напрыклад, у выпадку з Чукоцкай аўтаномнай акругай).

У 2003 годзе Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга ды Пермская вобласьць сталі ініцыятарамі рэфэрэндуму па аб'яднаньні ў адзіны суб'ект фэдэрацыі. 1 сьнежня 2005 году аўтаномная акруга спыніла сваё існаваньне, утварыўшы пры аб'яднаньні зь Пермскаю вобласьцю новы суб'ект — Пермскі край. Аўтаномная акруга пры гэтым страціла свой статус суб'екту Расейскае Фэдэрацыі, пры гэтым у складзе Пермскага краю на тэрыторыі колішняй аўтаномнай акругі ўзьнікла новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэньне — Комі-Пярмяцкая акруга.

Дэмаграфія

Колькасьць насельніцтва складае 114 839 чалавек, большасьць зь якіх складаюць комі-пермякі (59,0%) і расейцы (38,2%). Найбольш населенымі раёнамі акругі зьяўляюцца Кудымкарскі ды Юсьвінскі — складаючы 24,0% адсоткі ад тэрыторыі, у іх засяроджаныя да 40,0% насельніцтва.

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Комі-Пярмяцкая Акруга ГеаграфіяКомі-Пярмяцкая Акруга Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелКомі-Пярмяцкая Акруга ГісторыяКомі-Пярмяцкая Акруга ДэмаграфіяКомі-Пярмяцкая Акруга ЗаўвагіКомі-Пярмяцкая Акруга КрыніцыКомі-Пярмяцкая Акруга Вонкавыя спасылкіКомі-Пярмяцкая АкругаКомі-пярмяцкая моваПермскі крайРасейская моваРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Стары горад (Горадня)СлуцакБеларускі клясычны правапісВікікрыніцы1947Куфніца.is7Якуб КоласКінбурнскі паўвостраўТаінстваЯсон СмагаржэўскіБялынічыІгнат Дамейка1870Тадэвуш КасьцюшкаАстранамічная адзінкаВялікае Княства ЛітоўскаеЗьвязда70Францускі пацалунак.ar.sz71Партыя аматараў піва.bo46128 сакавікаТутэйшыя (выраз)67Апавядальны сказ.mnНовы ЗапаветВільняЭйсмант (імя)Манчэстэр СіціФіксікі.dkЛацінская моваЗаслаўе.giБеластокЖалеза1858АнгельшчынаПарэчча (горад)Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіРэформа беларускага правапісу 1933 году.py.gp.se.gd.muГарбатаПолацакСанкт-Пецярбург1876Злучаныя Штаты Амэрыкі19.sm.ltКарл V Мудры.stПарнаграфія для жанчынКлаўдзі Дуж-ДушэўскіВугляродАмсьціслаўАтэныСеціўная пошукавая сыстэма1935Гістарызм🡆 More