Каятан Марашэўскі: беларускі драматург

Каятан Марашэўскі († 1811 у Шумску на Віленшчыне) — драматург канца XVIII стагодзьдзя, манах-дамініканін, прафэсар, выкладнік паэтыкі і рыторыкі Забельскага дамініканскага калегіюму.

Аўтар польскамоўнай трагедыі «Свабода ў няволі» і беларуска-польскай п’есы «Камэдыя» — першай беларускай камэдыі, дзе галоўныя пэрсанажы гавораць па-беларуску.

Каятан Марашэўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся
Памёр 1811
Дзейнасьць драматург, пісьменьнік

Біяграфія

У 1787 годзе выкладаў рыторыку і паэтыку ў Забелах. У 1788 годзе перавёўся выкладаць у школу пры кляштары ў Аглоні. На момант сваёй сьмерці ў 1811 годзе быў прыёрам Шумскага дамініканскага кляштару.

Дзейнасьць драматурга прыпадала на самы канец XVIII ст., у якім Беларусь перажыла сапраўдны тэатральны бум. Каятан Марашэўскі ня мог ня ведаць і пра агромністую папулярнасьць выступленьняў вандроўных артыстаў-блазьнюкоў. Не апошнюю ролю ў станаўленьні драматурга адыграла і асяродзьдзе, у якім яму давялося працаваць. Калектыў выкладнікаў Забельскага калегіюма быў нешматлікім. Прыкладам, у 1802 годзе ў калегіюме працавалі адно толькі шэсьць выкладнікаў і восемдзесят навучэнцаў.

Творчасьць

У Забэльскім рукапісным зборніку захаваліся толькі два драматургічныя творы Каятана Марашэўскага. У «Камэдыі» паказана цяжкае жыцьцё прыгоннага селяніна Дзёмкі, выказваецца асьветніцкая думка, што шчасьце залежыць не ад лёсу, а ад чалавечых учынкаў. Твор напісаны ў адпаведнасьці з эстэтыкай клясыцызму, аднак адчуваецца ўплыў барочных інтэрмэдый, якія ўпершыню ў беларускай літаратуры сынтэзуюцца ў камэдыю. Ідэі асьветніцтва выявіліся ў трагедыі «Свабода ў няволі», дзе галоўны герой — рымскі палкаводзец Бэлізарыюс — вышэй за асабістыя інтарэсы ставіць інтарэсы радзімы.

Творы Каятана Марашэўскага захаваліся ў рукаіпісным зборніку, які зьберагаецца ў бібліятэцы Летувіскай АН. Сюжэт «Камэдыі» выкарыстоўвалі беларускія драматургі (п’еса Францішка Аляхновіча «Птушка шчасьця», 1920).

Бібліяграфія

  • Камедыя // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. 2-е выд. Менск, 1997. Т. 1.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Каятан Марашэўскі БіяграфіяКаятан Марашэўскі ТворчасьцьКаятан Марашэўскі БібліяграфіяКаятан Марашэўскі КрыніцыКаятан Марашэўскі ЛітаратураКаятан МарашэўскіБеларуская моваВіленшчынаДраматургЗабельскі дамініканскі калегіюмКамэдыя (п'еса)Шумск (Віленскі павет)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рымейка1921Гімн БеларусіБеларуская Марсэльеза9ЖалезаСарвідГалоўная старонкаПалкоўнік2013.btБеластокЛаўрэнці Зізані1993БортніцтваАнгельшчына.etНарвэгія.si.lb.de.mdТэндэр (вагон)Альгерд Бахарэвіч.ga.mk.ro.isМаксім ТанкІван Шамякін.djГерман (імя).lvЧаркесы.bsПраграмнае забесьпячэньнеМікола ЕрмаловічРовар96Вікікрыніцы1966.gg2022197219361880Выру1304Нямецкая імпэрыя.gh.pgВільбут.baМэтабалізмУладзімер КараткевічЯзэп ЛёсікІндрыхКрумкачВатыканФэлікс ГуменАнілінгусШлях з варагаў у грэкі.pfЭякуляцыя1996Мялеці СматрыцкіОйча нашГрузія.ws🡆 More