Віленскі павет (па-расейску: Виленскій уѣздъ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі.
Віленскі павет | |
Виленскій уѣздъ | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Статус | павет Расейскай імпэрыі[d] |
Уваходзіць у | Віленская губэрня |
Адміністрацыйны цэнтар | Вільня |
Улучае | 19 Валасьцей; 18 (з 1905) |
Дата ўтварэньня | 1795 |
Дата скасаваньня | 1920 |
Насельніцтва (1897) | 363,313 чал. |
Плошча | 1886: 5503.9 км²; 1897: 6200 км² |
Месцазнаходжаньне Віленскага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Адміністрацыйны цэнтар — Вільня.
У 1913 годзе ў павеце было 18 валасьцей: Быстрыцкай, Варнянская, Гедройцкая, Гелванская, Ільінская, Маляцкая, Меешагольская, Міцкунская, Мусьніцкая, Неменчынская, Падбярэская, Рудамінская, Рукойнская, Рэшанская, Салечніцкая (цэнтар — мястэчка Малыя Сялечнікі), Шырвінцкая, Шумская, Яніская.
Паводле дадзеных перапісу 1897 году ў павеце пражывала 363,3 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 25,8%; жыды — 21,3%; летувісы — 20,9%; палякі — 20,1%; расейцы — 10,4%. У павятовым горадзе Вільні пражывала 154532 чал.
Наогул кажучы, у Віленскай губерні яны (летувісы) разьмяшчаюцца так: іх звыш 50% у Сьвянцянскім павеце, большай частцы Троцкага павета, на ўсходзе Віленскага і сям-там у паўднёвай трэці Ашмянскага павета. Арыгінальны тэкст (рас.) Говоря вообще, въ Виленской губерніи они (литовцы) распредѣляются такъ: ихъ свыше 50% въ Свенцянскомъ уѣздѣ, большей части Трокскаго уѣзда, на востокѣ Виленскаго и кое гдѣ въ южной трети Ошмянскаго уѣзда | ||
—Харузин Алексей, Славянское жилище в Северо-Западном крае 1907 |
Віленскі павет у складзе Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расеі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губэрні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай (з 1840 — Віленскай). У 1920 годзе павет адышоў да Летувы, але неўзабаве быў захоплены Польшчай.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Віленскі павет (Віленская губэрня), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.