Каралеўства Родакаў

Карале́ўства ро́дакаў (па-ангельску: Kingdom of Rhodoks) або радако́ў гэтаксама Ро́дацкае ці Радо́цкае карале́ўства — выдуманая сярэднявечная краіна з сэрыі гульняў «Mount & Blade».

Гаспадарства знаходзіцца на паўднёвым захадзе Кальрадыі. Дзяржава атачаецца гарамі і з ўсходу лясамі, а ейная сельская мясцовасьць пакутуе ад горных бандытаў. Каралём зьяўляецца Ґравэт (па-ангельску: King Graveth), а прэтэндэнтам на трон — Кастар Вэлюцкі (па-ангельску: Lord Kastor of Veluca). Сталіцай дзяржавы зьяўляецца Джэлкала (па-ангельску: Jelkala).

Каралеўства родакаў
[[Свадыя|]] Каралеўства Родакаў
XIII стагодзьдзе
Герб Каралеўства родакаў
Герб
Месцазнаходжаньне Каралеўства родакаў

Каралеўства родакаў знаходзіцца на паўднёвым захадзе Кальрадыі

Сталіца Джэлкала
Форма кіраваньня
кароль
выбарная манархія
Ґравэт
Этнічны склад родакі (таксама радакі)
Валюта дынар


Гісторыя

Тэрыторыя родакаў першапачаткова была часткаю Кальрадзкай імпэрыі, калі адбылося вялікве паўстаньне плямёнаў, іх землі сталі часткаю дзяржавы свадаў.

Бундук распавядае, як пасьля вайны вэтэран гэтае вайны па мянушцы Грунвальдэр «перайшоў пагоркі» й навучыў родакаў ваеннаму майстэрству абараняцца ад свадаў, фактычна становячыся народным героем родакаў. Грунвальдэр памрэ ў паўстаньні, якое ён пачаў, але памяць пра яго будзе жыць, паколькі радакі пакляліся ніколі больш ня кланяцца каралю. Родакі пабудавалі замак Грунвальдэр (па-ангельску: Grunwalder Castle) на тым месцы, дзе Грунвальдэр у выніку бою ўпаў, у якасьці сьвяткаваньня ягонага ўнёску.

Пад час паўстаньня родакі заснавалі сваё ўласнае гаспадарства. Гэтае адлюстроўваецца ў іхных тыпах войскаў: дзіданосцах і арбалетчыках. Яны абралі горныя раёны, каб перамагчы коньніцу свадаў, і таму ім не хапіла коняў, каб стварыць кавалерыю.

Артымэнэр распавядае, калі абмінаць замак Кульмар (па-ангельску: Culmarr Castle), што граф гэтае крэпасьці выкарыстоўваў сваю геаграфічную перавагу, каб спагнаць большыя падаткі з ўсіх блізкіх караванных шляхоў, і выкарыстаў гэтае ў якасьці рычага, каб быць абраным Каралём родакаў. Усе кіраўнікі родакаў з таго часу былі абраныя каралямі, апошнім зь якіх зьяўляецца кароль Ґравэт.

Дзяржаўны лад

Кіраўнік Каралеўства родакаў абіраецца Радай, якая складаецца са знаці местаў Джэлкала, Вэлюка й Ялена (па-ангельску: Jelkala, Veluca, Yalen), паводле старажытнага звычаю родакаў. Рада сустракаецца ў полі перад Джэлкалай, і да прыняцьця рашэньня нікому не дазваляецца набліжацца да Рады.

Сымбалі

Нацыянальнай жывёлай родакаў зьяўляецца мядзьведзь, які намаляваны на іх гербе і на сьцягу караля Ґравэта.

Паселішчы

Родакі маюць 3 месты, 8 замкаў і 19 вёсак.

Характарыстыка

Перавагі

  • Выдатныя дзіданосцы для адбіцьця коньніцы й утрыманьня баявога парадку.
  • Выбітныя арбалетчыкі.
  • Выдатна абараняе замкі й месты.

Слабасьці

  • Няма кавалерыі.
  • Пяхота дрэнная для наступу.
  • Найменшая стратэгічная манэўранасьць сярод усіх фракцыяў.

Жаўнерства

Дрэва разьвіцьця радоцкага жаўнера
1 Радоцкі родзіч (Rhodok Tribesman)
2 Радоцкі дзіданосец (Rhodok Spearman) Радоцкі арбалетчык (Rhodok Crossbowman)
3 Родацкі дасьведчаны дзіданосец (Rhodok Trained Spearman) Родацкі дасьведчаны арбалетчык (Rhodok Trained Crossbowman)
4 Родацкі вэтэран дзіданосец (Rhodok Veteran Spearman) Родацкі вэтэран арбалетчык (Rhodok Veteran Crossbowman)
5 Радоцкі сяржант (Rhodok Sergeant) Радоцкі трапны стралок (Rhodok Sharpshooter)

Прататып

Каралеўства родакаў магчыма зробленае на ўзор сярэднявечных Італіі ды Швайцарыі, бо:

  • Родакі жывуць у горных раёнах, назовы местаў лінгвістычна падобныя, яны знаходзяцца на поўдні.

Вонкавыя спасылкі

Артыкул пра Каралеўства радакоў па-ангельску

Артыкул пра Каралеўства родакаў па-расейску

Артыкул пра Каралеўства родакаў па-польску

Tags:

Каралеўства Родакаў ГісторыяКаралеўства Родакаў Дзяржаўны ладКаралеўства Родакаў СымбаліКаралеўства Родакаў ПаселішчыКаралеўства Родакаў ХарактарыстыкаКаралеўства Родакаў ЖаўнерстваКаралеўства Родакаў ПрататыпКаралеўства Родакаў Вонкавыя спасылкіКаралеўства РодакаўАнгельская моваКальрадыяСярэднявечча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МігдалыКарлес Пудждэмон1821Дэсмонд ТутуАдэльбэрт фон ШамісаАмэрыканскі даляр1802ПалешукіГорадКіева-Пячэрская лаўраЎGoogle ChromeСыр (імя)НэалітБізантыйская імпэрыяІван ЖахлівыАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыМантыя ЗямліHTMLУкраінская моваВінцук ВячоркаГанконгВіна (імя)ЛетуваПінскі раёнПрэнскі раёнТомская вобласьцьСымболіка БеларусіДашкаўкаВікіпэдыяПарнафільм у ФранцыіКатынь (вёска)ІксвідэаСьцепаніда СьцепанюкЛіга нацыяў УЭФАКаранавірусная інфэкцыя (2019)Сакрат ЯновічБерасьцеСаўтгэмптан (футбольны клюб)КалкатаАстраномія681Бродзка-Пасаўская жупаніяРусіны25 сакавікаГўэлфЮлія ЦімашэнкаУгратЧэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуПаўночная ІнгрыяВішнявецкіяМіжнародны жаночы дзеньЭтнічная тэрыторыя беларусаўАральны сэксАднадольныяМалакроўеБрус ЛіПлешчыцы (Берасьцейская вобласьць)Дзед ТалашПарнаграфія ў ЗШАБосьнія і ГерцагавінаСьнежаньМалоткавіцкі сельсаветВялікае Княства ЛітоўскаеСошненскі сельсавет28 сакавікаВанкувэр КэнаксРусіфікацыя БеларусіІнтэрнэтДжэймз ГардэнМіхал Сэрвацы ВішнявецкіНікалё Мак’явэльліTor BandМаскоўская вобласьцьСамотнік🡆 More