Арганізацыя Змаганьне: парлямэнцкая фракцыя ў Заходняй Беларусі

«Змага́ньне» ― беларуская дэпутацкая фракцыя польскага сойму ў 1928—1930 роках.

Арганізацыя Змаганьне: Мінуўшчына, Дзейнасьць, Крыніцы
Плякат «Змаганьня»

Мінуўшчына

Створаная з ініцыятывы ЦК Кампартыі Заходняй Беларусі ў сьнежні 1927 року як рабоча-сялянскі камітэт «Змаганьне» для падрыхтоўкі да выбараў у сойм. 4 сакавіка 1928 у выніку выбараў у сойм увайшлі 5 дэпутатаў: Ігнат Дварчанін, Язэп Гаўрылік, Флягонт Валынец, Іван Грэцкі, Аляксандар Стагановіч (у лютым 1929 яго замяніў Павал Крынчык). Яны ўтварылі ў сойме беларускі пасольскі клюб «Змаганьне», які стаў фактычна фракцыяй КПЗБ. Работай клюбу кіраваў упаўнаважаны ЦК КПЗБ Георгі Муха-Мухноўскі.

Дзейнасьць

Стварыўшы ўвесну 1929 року амаль ва ўсіх паветах мясцовыя сакратарыаты, «Змаганьне» стала ўплывовай палітычнай арганізацыяй у Заходняй Беларусі, высоўваючы тыя ж патрабаваньні, што й ейная папярэдніца ― Беларуская сялянска-работніцкая грамада, забароненая ў 1927 року.

Дэпутаты «Змаганьня», выступаючы ў сойме, крытыкавалі ўнутраную і зьнешнюю палітыку польскага ўраду, патрабавалі вызваленьня палітычных вязьняў, самавызначэньня Заходняй Беларусі. Дэпутаты патрабавалі перадачы сялянам зямлі бяз выкупу, для працоўных 8-гадзіннага працоўнага дня, навучаньня на беларускай мове.

«Змаганьне» ладзіла мітынгі і дэманстрацыі працоўных, выпускала газэты нацыянальна-вызвольнага характару ― «Змаганьне», «Сьвітаньне», «На варце», «Голас працы» й іншыя. У газэтах друкавалі інфармацыю пра жыцьцё ў БССР, публіцыстычныя і навукова-папулярныя нарысы.

Пасьля роспуску Ю. Пілсудзкім сойму, 30 жніўня 1930 року польскія ўлады арыштавалі дэпутатаў фракцыі і кіраўнікоў «Змаганьня», ліквідавалі ўсе 50 сакратарыятаў. Па прысудзе (Вільня, 1931) кіраўнікам «Змаганьня» Валынцу, Гаўрыліку, Грэцкаму, Дварчаніну і Крынчыку прысуджана 8 гадоў турмы кожны.

Крыніцы

Літаратура

  • Анісаў С. Р. У змаганні гартаваліся. ― Мн., 1975.
  • Данилович В. В. Дзейнасць арганізацыі «Змаганне» ў Заходняй Беларусі (1927—1930 гг.): Автореф. дис. на соиск. учен. степ. к. ист. н. Беларускі дзярж. пед. ун-т ім. Максіма Танка. — Мн.: 2000. — 21 с.
  • Мацко А. Н. Революционная борьба трудящихся Польши и Западной Белоруссии против гнёта буржуазии и помещиков 1918—1939 гг. ― Мн., 1972.
  • Паміж Усходам і Захадам : станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917—1939 гг.) / П. І. Брыгадзін, У. Ф. Ладысеў. — Мінск, БДУ, 2003.
  • Полуян В. А., Полуян И. В. Революционное и национально-освободительное движение в Западной Белоруссии (1920 −1939). ― Минск: Госиздат БССР, 1962.
  • Полуян И. В. Западная Белоруссия в период экономического кризиса 1929—1933 гг. ― Мн.: Навука і тэхніка, 1991.
  • Rzepeccy Т., Rzepeccy К. Sejm i Senat Rzeczypospolitej Polskiej 1928—1933. ― Poznan: Wielkopolska Ksiggamia Naktadowa K. Rzepecckiego, 1928.
  • Cimek H. Sojusz robotniczo-chlopski w Polsce 1918—1939. — Warszawa: Ksiijz-ka i Wiedza, 1989.
  • Barszczewski A., Bergman A., Tomaszewski J. Ignacy Dworczanin ― bialoruski poíityk i uczony. ― Warszawa: Wyd-wo Uniw. Warszawskiego, 1990.
  • Maecki H. Dziaktlnosc Biatoniskiego Klubu Poselskiego «Zmahannie» na Bialostocczyznie w latach 1929—1930 // Powstanie i dzialaînosc Biatoniskiej Wkis’ciarfsko ― Robotniczej Hromády na Bialostocczyznie; Pod red. M. Nasowicza. ― Bialystok: Wydzial propagandy KW PZPR w Biafymstoku, 1973.
  • Zaporowski Z. Sejm Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1939. ― Lublin: Wyd-wo Uniw. Marii Curie-Sklodowskiej, 1992.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Арганізацыя Змаганьне МінуўшчынаАрганізацыя Змаганьне ДзейнасьцьАрганізацыя Змаганьне КрыніцыАрганізацыя Змаганьне ЛітаратураАрганізацыя Змаганьне Вонкавыя спасылкіАрганізацыя ЗмаганьнеСэйм Рэспублікі Польшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Язэп ЛёсікГорадняКонаКаханьне без пранікненьняВольга ЧамаданаваНародны АльбомНямеччынаПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўВадзім БолбасКові (рэжысэр)Мікола ПапекаМіхась ПазьнякоўОпсаРука (імя)АдзёрСям’яШмоняГарадзенская вобласьцьСтаражытны Рым27 красавікаБусел белыТадзіяна КляшторнаяГенадзь Валер’евіч ШутаўТутэйшыя (п’еса)Беларуская ВікіпэдыяДаўконтКунілінгусРэч ПаспалітаяISO 3166-1ГішпаніяСтаніслаў МанюшкаJavaМіраслаў ЛазоўскіЧарнобыльская катастрофаАндрэй Курэйчык633КазахстанЮрка МонічПолымя (часопіс)Беларуская народная партызанкаСаргель1877Васіль БыкаўАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўІксвідэаТыраспальАнатацыяКірыл КоктышДаўмонт (імя)МарыюпальВугоршчынаЭнэргіяЯн СерадаСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваУладзімер КаткоўскіСакрат ЯновічМікалай МірскіСлавамір АдамовічГомасэксуальнасьцьМіхал Клеафас АгінскіМаркёрЛука ДончычПэнтгаўс (часопіс)БуценьВялікае Княства ЛітоўскаеКарлес ПудждэмонПабуджальны сказБерасьцеЛявон Вашко🡆 More