«Занатоўкі пра Рагнеду» — умоўная назва ананімнага старажытнага помніка ўсходнеславянскай літаратуры, які складаецца з трох летапісных паведамленьняў, датаваных прыкладна канцом X стагодзьдзя.
Гэты твор заклаў пачатак новаму кірунку пісьменства на Беларусі — мастацкай сьвецкай літаратуры, галоўнаю гераіняю якой зьяўлялася жанчына.
Аўтограф летапісных «Занатовак» не захаваўся. Тэкст твору зьмяшчаецца ў «Аповесьці мінулых гадоў», пасьля яны паўтараюцца ў летапісах XIV—XV стст.: Лаўрэнцеўскім, Іпацьеўскім, Радзівілаўскім і інш.
«Занатоўкі» ня маюць строгае сюжэтнае лініі і выразнага мастацка-эстэтычнага адзінства, аднак зьяўляюцца праявай сынтэзу нацыянальнае гістарыяграфіі і літаратуры, што ўласьціва для пачатковага этапу разьвіцьця пісьменства ўсходнеславянскіх народаў.
Першае паведамленьне пра Рагнеду зьмяшчаецца ў летапісе пад 980 г. і ўключае наступныя сэмантычныя лініі: сватаньне ноўгарадзкага князя Ўладзімера да полацкай князёўны, дыялёг Рагнеды з бацькам, князем Рагвалодам, адмову князёўны выйсьці замуж «за рабыніча», яе жаданьне стаць жонкай кіеўскага князя Яраполка, паведамленьне пра паходжаньне Рагвалода, жорсткае пакараньне Ўладзімерам князя Рагвалода і ягоных двух сыноў у знак помсты за абразу.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Занатоўкі пра Рагнеду, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.