Жан-Бэдэ́ль Бакаса́ (па-француску: Jean-Bédel Bokassa, ʒɑ̃ bedɛl bɔkasa; 22 лютага 1921, Бабангі, Убангі-Шары, Француская Экватарыяльная Афрыка — 3 лістапада 1996, Бангі, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка), вядомы таксама пад тытулам Бакаса I і Салах Адын Ахмэд Бакаса — вайсковец, кіраўнік Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі і ейнае пераемніцы, Цэнтральна-Афрыканскай Імпэрыі, зь перавароту 1 студзеня 1966 да 20 верасьня 1979.
Цягам амаль адзінаццаці гадоў (1 студзеня 1966 — 4 сьнежня 1976) кіраваў сьпярша як прэзыдэнт (у 1972—1976 — пажыцьцёвы), пасьля абвясьціў сябе імпэратарам (4 сьнежня 1976 — 20 верасьня 1979). Пасьля ягонага зрынаньня была адноўленая Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка. Імпэратарскі тытул Бакасы ня быў прызнаны міжнародна.
Жан-Бэдэль Бакаса | |
Жан-Бэдэль Бакаса падчас дзяржаўнага візыту ў Румынію (1970) | |
Імпэратар Цэнтральнай Афрыкі | |
---|---|
4 сьнежня 1976 — 20 верасьня 1979 | |
2-і прэзыдэнт Цэнтральна-Афрыканскай рэспублікі | |
1 студзеня 1966 — 4 сьнежня 1976 | |
Папярэднік: | Давід Дако |
Наступнік: | Давід Дако |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 22 лютага 1921 Бабангі, Убангі-Шары, Француская Экватарыяльная Афрыка |
Памёр: | 3 лістапада 1996 Бангі, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка |
Партыя: | |
Сужэнец: | Катрын Дэнгіядэ |
Дзеці: | прынц Жан-Серж кронпрынц Жан-Бэдэль |
Бацька: | Міндагон Мгбундулю |
Маці: | Мары Якаво |
Род: | Бакаса |
Узнагароды: | |
Жан-Бэдэль Бакаса нарадзіўся ў Францускай Экватарыяльнай Афрыцы (цяпер Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка) у сям’і вясковага старосты. У 12-гадовым узросьце застаўся сіратою. Вучыўся ў місіянэрскіх школах, у 1939 пайшоў у францускае каляніяльнае войска. Вызначыўся ў Індакітайскай вайне, дзе заслужыў званьне капітана. Калі ў 1960 року Француская Экватарыяльная Афрыка здабыла незалежнасьць, прэзыдэнт створанае Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі Давід Дако, ягоны далёкі кузэн, запрасіў Бакасу ўзначаліць узброеныя сілы. У 1966 Бакаса скарыстаўся сваім становішчам, скінуў Дако і абвясьціў сябе прэзыдэнтам. Пасьля ён заняў усе істотныя дзяржаўныя пасады, у краіне распачаў тэрор. Бакаса асабіста кантраляваў зьбіцьці затрыманых і ўвёў правіла, паводле якіх у вораў адразалі па вуху за першыя дзьве кражы, а за трэцюю — руку. У 1977 ён абвясьціў сябе імпэратарам Цэнтральна-Афрыканскай імпэрыі на цырымоніі, якая абышлася ў $20 мільёнаў і практычна збанкрутавала краіну. Адна ягоная інкруставаная дыямэнтамі карона каштавала $5 мільёнаў. У 1979 Жан-Бэдэль Бакаса арыштаваў некалькі сотняў шкаляроў за адмову насіць уніформу, вырабленую на ягонай фабрыцы, а пасьля асабіста кантраляваў расстрэл 100 вучняў сваёй імпэратарскай гвардыяй.
20 верасьня 1979 Бакаса I быў зрынуты францускімі парашутыстамі, адноўленая ўлада прэзыдэнта Дако. Бакаса схаваўся ў Францыі, дзе на прысабечаныя грошы набыў замак. У ЦАР ён быў завочна прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. У 1986 Жан-Бэдэль Бакаса вярнуўся ў краіну і трапіў пад суд па абвінавачваньні ў здрадзе і забойствах. У 1987 зь яго былі зьнятыя абвінавачваньні ў канібалізьме, але Бакаса быў прызнаны вінаватым у забойстве шкаляроў ды іншых злачынствах. Сьмяротны прысуд пазьней быў заменены на пажыцьцёвае зьняволеньне ў адзінкавай камэры, але ўжо праз шэсьць гадоў, у 1993, ён быў вызвалены. Апошнія гады жыцьця жыў у былой сталіцы, Бангі, дзе й сканаў у 1996 року.
Папярэднік Давід Дако | Прэзыдэнт Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі 1 студзеня 1966 — 4 сьнежня 1976 | Наступнік Давід Дако |
Папярэднік ' | Імпэратар Цэнтральнай Афрыкі 4 сьнежня 1976 — 20 верасьня 1979 | Наступнік ' |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Жан-Бэдэль Бакаса, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.