Еўна Полацкая

Еўна (? — 1345) — дачка князя Івана Полацкага і жонка Гедзіміна, вялікага князя літоўскага.

Еўна вядома з Раўданскага рукапісу і з Хронікі Быхаўца.

Еўна Полацкая
Герб дынастыі Гедзімінавічаў

Паводле Раўданскага рукапісу, Гедзімін ажаніўся зь Еўнай прыкладна ў 1298 годзе, пасьля сьмерці сваёй жонкі Вольгі Ўсеваладаўны, смаленскай княжны. Новаю жонкаю Гедзіміна стала Еўна (або Ева) Іванаўна, дачка полацкага князя Івана Ўсеваладавіча, брата зьмерлай Вольгі. Сынамі Гедзіміна ад Еўны былі Любарт (нарадзіўся ў 1299 г.), Яўнут (1301 г.) і Карыят (1306 г.). Такім чынам, Раўданскі рукапіс пацьвярджае аўтэнтычнасьць зьвесткі Хронікі Быхаўца пра «княгіню Еўну», маці Яўнута, і праясьняе, што гэта не «летувіска» зь «летувіскім» імем «Яўна» (як бездаводна заяўляюць летувіскія аўтары) — а полацкая княжна Еўна Іванаўна.

Хроніка Быхаўца апавядае, што, калі "княгіня Евна умерла" (1345 г.), браты Альгерд і Кейстут сталі незадаволеныя Яўнутам, якога Гедзімін абраў у якасьці свайго спадкаемцы, і неўзабаве скінулі яго зь вялікакняскага стальца. Калі разглядаць гэты эпізод як сьведчаньне апекі Еўны над Яўнутам, то ён кажа аб уладзе і ўплыве вялікай княгіні ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Крыніцы

Tags:

ГедзімінРаўданскі рукапісХроніка Быхаўца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Знак бядыАльгарытмУсходнія могілкіПрэзыдэнт БеларусіЭкасыстэмаЛюбоўАмонімВэб-дызайнПарнафільмЖыдыЖугарВысакосны годПрацаВыказьнікАпавядальны сказСтолінВарончаСыднэйРодная моваТрахея1632ЖамыслаўльГарадзішча Замэчак (Заслаўе)ШпакКліматВусаўПарыжЭразм Цёлак.comТума.neІгар БабкоўГорадняПаўстаньне 1863—1864 гадоўУладзімер Аляксеевіч АрлоўІгнат КанчэўскіТадзіяна КляшторнаяДзяжаДойлідСавушкін прадуктЯўгенія ЯнішчыцСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаJavaЛ1919АмсьціслаўАсобны аддзел войскаў БНР у БалтыіЛетуваСяргей СматрычэнкаСельская гаспадарка БеларусіЖалейка (зборнік)Уладзіслаў СыракомляБраніслаў ТарашкевічСтарабеларуская моваТурма №8Nokia 2600Тутэйшыя (п’еса)Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРАкторы парнафільмаўМілянУладзімер Арлоў (гісторык)ПермГайла (імя)ЗямляВусаў (вёска)ТравеньСьпіс беларускіх імёнаўНа ростаняхПятрусь БроўкаАдвечным шляхамМаксім БагдановічСарГабрэйская аўтаномная вобласьцьБеларускі альфабэт🡆 More