Дзяцел Малы

Малы дзяцел (па-лацінску: Picoides minor, сынонім па-лацінску: Dendrocopos minor) — птушка, самы дробны прадстаўнік сямейства ў Эўропе і Азіі.

Малы дзяцел
Дзяцел Малы
Dendrocopos minor, fem
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадДзятлападобныя
СямействаДзятлавыя
РодPicoides
ВідМалы дзяцел
Бінамінальная намэнклятура
Picoides minor (Linnaeus, 1758)
Арэал
Дзяцел Малы

Апісаньне

Стракаты, невялікі. Сьпіна чорная ў белыя палоскі. Спод цела белаваты, без чырвонага. У самца чырвоная «шапачка» і белы лоб, у самкі верх галавы белаваты. У маладых спод цела карычняваты, часам чырвоная «шапачка». Голас: шлюбны «кік-кік-кік», позыў — аднаразовае «кік», падобнае, як у вялікага дзятла, але больш ціхае і мяккае. Стукае далікатна па тонкіх галінках. Даўжыня цела 14—16 см, размах крылаў 25—30 см.

Падвіды

  • D. m. minor — паўночна-ўсходняя Эўропа ад Скандынавіі да Ўралу;
  • D. m. hortorum — цэнтральная і заходняя Эўропа;
  • D. m. comminutus — Ангельшчына, Ўэйлз;
  • D. m. buturlini — паўднёвая Эўропа ад Гішпаніі да Грэцыі і Румыніі;
  • D. m. danfordi — Грэцыя, Азія;
  • D. m. colchicus — Каўказ;
  • D. m. quadrifasciatus — паўднёвы Каўказ

Біятоп

Розныя тыпы асьветленых дрэвастояў зь лісьцевымі дрэвамі, рачныя даліны, парослыя дрэвамі, сады, групы дрэў сярод палёў, алеі, урбанізаваныя тэрыторыі. Пазьбягае сухіх бароў і цёмных дрэвастояў.

Гняздо

У дупле ў мяккім дрэве, у ствале або бакавых галінах на рознай вышыні — ад 1 м ад зямлі да вяршаліны дрэва — нават да 10 м, бяз высьцілкі. Глыбіня гнездавой камэры 10—18 см, шырыня — 10—20 см, Дыямэтр адтуліны 3—4 см.

Яйкі

Дзяцел Малы 
Dendrocopos minor

5—6 (3—8), эліптычныя, падоўжаныя з гострым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя. Памеры: 19,0 × 14,5 мм (17,0—22,0 × 13,0—16,0 мм).

Арэал

Палеарктыка (акрамя Поўначы і Поўдня).

Пералёты

Аселы. Узімку вандруе ў межах гнездавога арэала, часам у выглядзе інвазіяў.

Месца зімовак

У межах гнездавога арэала.

На Беларусі

Звычайны на гнездаваньні аселы і качуючы від. Ад Поўначы на большай частцы тэрыторыі сустракаецца D. m. minor, птушкі зь пераходнымі рысамі да D. m. hortorum адзначаюцца на паўднёвым захадзе краіны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Дзяцел Малы  Дзяцел малысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Дзяцел Малы АпісаньнеДзяцел Малы БіятопДзяцел Малы ГняздоДзяцел Малы ЯйкіДзяцел Малы АрэалДзяцел Малы ПералётыДзяцел Малы Месца зімовакДзяцел Малы На БеларусіДзяцел Малы КрыніцыДзяцел Малы Вонкавыя спасылкіДзяцел МалыЛацінская моваПтушка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Атлянтычны акіянЛеанід ГалубовічПарнаграфія для жанчынКузьма ЧорныРасейская акупацыя Беларусі2012На ростаняхУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьМіхаіл МураўёўАлесь КажадубБітСувязь (тэхніка)Аляксандар КосінецБеларускі клясычны правапісСуботнікіДругі падзел Рэчы ПаспалітайГумноХарватыяУльтрафіялетавае выпраменьваньнеУладзіслаў СыракомляІсьляндзкі коньЛабак (Тэхас)Цукровы буракПінгвіныСлавамір Адамовіч1 траўняДжоні ДэпВасіль ЗуёнакХарэйРужанскі палацГрыгарыянскі каляндарКрывіч (часопіс)Honda JazzФішынгХроніка БыхаўцаВалянцін АкудовічМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашMauzerВільняМаскоўскі мэтрапалітэнБеларуская Народная РэспублікаМінятЙГарацыё НэльсанАляксандар МарозТумілаЕўня29 красавікаПапова ГараАндрэй ФедарэнкаЛепельскі раёнГайла (імя)2008Групавы сэксГенадзь ШутаўМарына ВасілеўскаяМэтафараЭмбэр ГердБлакітная валошкаФундацыя «Вікімэдыя»Акторы парнафільмаўСукенкаТравеньВагінальны сэкс2011Бел-чырвона-белы сьцягВасіль БыкаўКазаньПятрусь БроўкаКобрынскае княстваВершаваны памер🡆 More