Дзьмітры Лукашэнка

Дзьмі́тры Алякса́ндравіч Лукашэ́нка — сын прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лукашэнка.

Займае пост старшыні цэнтральнага савету беларускага рэспубліканскага дзяржаўна-грамадзкага аб’яднаньня «Прэзыдэнцкі спартовы клюб», таксама зьяўляецца сябрам НАК Беларусі.

Дзьмітры Лукашэнка
Дзьмітры Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 сакавіка 1980 (44 гады)
БССР
Бацька: Аляксандар Лукашэнка
Маці: Галіна Лукашэнка
Адукацыя: факультэт міжнародных адносін БДУ

Біяграфія

Нарадзіўся 23 сакавіка 1980 году. Скончыў факультэт міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Абараніў дыплём на тэму: «Выступ беларускіх спартоўцаў на міжнароднай арэне».

Вайсковае званьне — капітан.

З 2005 — старшыня цэнтральнага савету рэспубліканскага дзяржаўна-грамадзкага аб’яднаньня «Прэзыдэнцкі спартовы клюб».

6 ліпеня 2006 году абраны сябрам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі.

З 11 сьнежня 2006 году — чалец арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы і забесьпячэньні ўдзелу беларускіх спартоўцаў у XXIX летніх Алімпійскіх гульнях і XII Паралімпійскіх гульнях 2008 году ў Пэкіне (Кітайская Народная Рэспубліка).

Узнагароды

  • Мэдаль «80 гадоў памежных войскаў»
  • Мэдаль «За выдатнасьць у ахове дзяржаўнай мяжы»
  • Знакі «Выдатнік памежных войскаў» I і II ступені

Міжнародныя санкцыі

2 лютага 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. У рашэньні Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 15 кастрычніка 2012 году Дзьмітры Лукашэнка быў пазначаны як «бізнэсовец з актыўным удзелам у фінансавых апэрацыях зь сям'ёю Лукашэнкі». Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году.

21 чэрвеня 2021 году як сын Аляксандра Лукашэнкі й бізнэсовец, які зьяўляецца старшынёю дзяржаўна-грамадзкага аб’яднаньня «Прэзыдэнцкі спартовы клюб», ён зноў быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Дзьмітры Лукашэнка вядзе бізнэс праз клюб і кантралюе шэраг кампаніяў, таксама ён прысутнічаў на таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў верасьні 2020 году, такім чынам Дзьмітры Лукашэнка атрымлівае карысьць ад рэжыму Лукашэнкі й падтрымлівае яго. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, 7 ліпеня — Швайцарыя.

2 сьнежня 2021 году Дзьмітры Лукашэнка ды «Прэзыдэнцкі спартовы клюб» трапілі ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША, а таксама ў санкцыйны сьпіс Канады.

У 2022 годзе Дзьмітры Лукашэнка трапіў у чорны сьпіс Японіі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дзьмітры Лукашэнка БіяграфіяДзьмітры Лукашэнка УзнагародыДзьмітры Лукашэнка Міжнародныя санкцыіДзьмітры Лукашэнка КрыніцыДзьмітры Лукашэнка Вонкавыя спасылкіДзьмітры ЛукашэнкаАляксандар ЛукашэнкаБеларусьНацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі БеларусьПрэзыдэнт Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Hromadske.TVВікіслоўнікЗьвяздаНавум ГальпяровічУльтрафіялетавае выпраменьваньнеКунілінгусНідэрляндыГарадніца (Горадня)Сандра БулакКрасавікКандрат КрапіваТаварыства беларускай школыБеларускі клясычны правапіс2010Сэкс-індустрыяРуслан Вусаў1991Дотык пісі рукоюЯўгенія ЯнішчыцКазахстанЗіновій ПрыгодзічУфаГенадзь Валер’евіч ШутаўПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўФДрама (аповесьць)Максім БагдановічКазаньAndroidІвонка СурвілаСтоўпцыПошукавая аптымізацыяУкраінаЯкасныя прыметнікіВоршаЗлучокСмаленскБанкаўскі рахунакБеларусыЯндэксЛепельМужыцкая праўдаПарнаграфія ў БеларусіПарнаграфія ў сеціве.neАпавядальны сказСяржук Сокалаў-ВоюшҐСпадарожнікі СатурнаМаскваРэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураўДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьРодныя гоні (1927)РагуляМікола МятліцкіУкраінцыЯмаўтДыялектПрыродаахоўная тэрыторыяВейшнорыяЭтнічная тэрыторыя беларусаўПаўднёва-Ўсходняя АзіяБраніслаў ТарашкевічСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаСлавамір АдамовічЖанчына з жанчынайНафтаІліядаКаляндар7 (лік)🡆 More