Галіна Войцік: беларуская журналістка, філёляг

Галíна Во́йцік (у замужжы Луцкевіч; 1 ліпеня 1927, Вільня — 13 жніўня 2007, Вільня, Летува) — беларуская публіцыстка, пэдагогіца, германістка, мэмуарыстка, перакладніца.

Галіна Войцік
У замужжы Луцкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1 ліпеня 1927(1927-07-01)
Памерла 13 жніўня 2007(2007-08-13) (80 гадоў)
Бацькі Антон Войцік
Зоська Верас
Муж Лявон Луцкевіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыстка, філёляг, пэдагог
Гады творчасьці 1949-2007
Жанр эсэ, мэмуары, пераклад
Дэбют 1992

Жыцьцяпіс

Галіна Войцік нарадзілася 1 ліпеня 1927 году ў Вільні. Яна была дачкой Антона Войціка і Зоські Верас. Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, Віленскім унівэрсытэце. Закончыла асьпірантуру пры Інстытуце замежных моваў у Маскве (1963). Абараніла кандыдацкую дысэртацыю. Выкладала ў Гарадзенскім пэдінстытуце 5 гадоў. Потым выкладала нямецкую мову ў Віленскім пэдінстытуце, працавала на беларускай катэдры Віленскага пэдунівэрсытэту.

Галіна Войцік стварыла нізку "Партрэтаў віленчукоў" пра знакамітых беларускіх дзеячоў, у тым ліку і пра свайго мужа Лявона Луцкевіча, якога яна перажыла роўна на 10 гадоў.

Галіна Войцік памерла 13 жніўня 2007 году ў Вільні. Пахаваная на Літарацкай горцы віленскіх могілак Росы побач з сваім мужам Лявонам Луцкевічам.

Творчасьць

Аўтарка працаў па германістыцы, гістарычных дасьледаваньняў і партрэтаў беларусаў Віленшчыны «Зоська Верас» (1992), «Лявон Луцкевіч» (1999), «Барыс Кіт» (2001), разам з мужам, Л. Луцкевічам, — «Аляксандр Коўш», «Аляксандр Уласаў», «Янка Шутовіч», «Пётра Сергіевіч» (усе 2000), «Канстанцін Галкоўскі», «Мар'ян Пецюкевіч» (абедзьве 2001), «Адам Станкевіч», «Антон Антановіч» (абедзьве 2002).

На беларускую мову пераклала зь летувіскай кнігу «Па Віліі» Ч. Кудабы (1992), нарыс «Вучыцца жыць» А. Жэмайціце (1988). Напісала мэмуары пра свае жыцьцё і жыцьцё беларусаў Вільні, якія друкаваліся ў газэтах «Наша Ніва» і «Рунь».

Творы

• «Зоська Верас» (1992),

• «Лявон Луцкевіч» (1999),

• «Аляксандр Коўш» (2000),

• «Аляксандр Уласаў» (2000),

• «Янка Шутовіч» (2000),

• «Пётра Сергіевіч» (2000),

• «Барыс Кіт» (2001),

• «Канстанцін Галкоўскі» (2001),

• «Мар'ян Пецюкевіч» (2001),

• «Адам Станкевіч» (2002),

• «Антон Антановіч» (2002).

Крыніцы

Tags:

Галіна Войцік ЖыцьцяпісГаліна Войцік ТворчасьцьГаліна Войцік ТворыГаліна Войцік КрыніцыГаліна ВойцікВільняЛетуваПеракладніцаПубліцыст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МанастырыскаАгенцтва нацыянальнай бясьпекіБродзка-Пасаўская жупаніяДзед ТалашВільняСмаленскАляксандар КачанІнакенцыюс III (папа рымскі)ЗалешчыкіКіліян МбапэПаўднёва-Кітайскае мора1802Лагішынскі сельсавет (Пінскі раён)Пінскі раёнВінаградакветныяГлінішча (Гомельская вобласьць)Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»Лязо ОкамаБіжаравіцкі сельсаветАляксандар фон ГумбальтХвояСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЦыркулярРымКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)Грэгар МэндэльБезьдзежАтаваТом ЎэйтсПінскводбудТоні МорысанКірыліцаЛенінградзкая вобласьцьІрляндзкая моваБацьвіньнеЭліяс КанэцьціБеларуская Народная РэспублікаВёскаПерапіс насельніцтва ЗШАДарданэлыМ’янмаМужчына зьверхуВялікабрытаніяВыклічнікГісторыя КітаюЧула-ВістаЭкзархатTor BandГенэрал ад кавалерыіКіева-Пячэрская лаўраСі ЦзіньпінПадвалачыскВікікрыніцыПанамскі каналУладзімер ВысоцкіНікаляс ван ВэйкКарлес ПудждэмонРэспубліка Сэрбская КраінаГарлачыкакветныяКраснаярскКарэйская вайна1950Саўтгэмптан (футбольны клюб)1821Парнаграфія для жанчынДаўгаШумэрЛетувіская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаФундацыя «Вікімэдыя»Вялікая француская рэвалюцыяToyotaПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)Iron MaidenПарнафільм у ФранцыіМіхал Сэрвацы Вішнявецкі🡆 More