Васіль Ткачоў: беларускі празаік і драматург.

Васі́ль Ю́р’евіч Ткачо́ў (1 студзеня 1948 в.

Гута, Рагачоўскі раён) — беларускі празаік і драматург.

Васіль Ткачоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 студзеня 1948(1948-01-01)
Памёр 13 лютага 2022(2022-02-13) (74 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург
Узнагароды

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і вясковых настаўнікаў. Пасьля заканчэньня Ільічоўскай сярэдняй школы ў 1966 годзе працаваў у раённых газэтах у Івацэвічах і Карма. У 1967 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай навучальні ў 1973 годзе. Служыў у Туркмэніі вайсковым карэспандэнтам. У 1979-1980 гг. працаваў рэдактарам рэклямы камбінату «Туркменгандальрэклама» (Ашхабад). З 1980 годзе — карэспандэнт шматтыражкі «Сельмашавец» (Гомель), у 1983-1985 гг. — стыліст, спэцыяльны карэспандэнт абласной газэты «Гомельская праўда». У 1989 годзе абраны сакратаром Гомельскага абласнога аддзяленьня СП БССР. Сябра СП СССР з 1989 годзе.

Адзін з найбольш вядомых прыхільнікаў і арганізатараў стварэньня беларускай сталіцы народнага гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага раёну. Жыве ў Гомелі.

Творчасьць

Першае апавяданьне «Шчарбаты нож» надрукаваў у 1966 годзе ў часопісе «Вясёлка». Аўтар п’ес «Сівы бусел» (пастаўлена ў 1985), «Вокны» (пастаўлена ў 1985), «Прыгоды з Канапухіным» (пастаўлена ў 1988), «Лесьвіца» (пастаўлена ў 1988), «Кветкі-ягадкі» (пастаўлена ў 1990), аднаактоўкі «Дублёр» і інш. Пераклаў на беларускую мову п’есу Л. Петрушэўскай «Маскоўскі хор» (пастаўлена ў 1989).

Кнігі

  • 1975 — «Хітры Данік», зборнік апавяданьняў для дзяцей
  • 1984 — «Партрэт салдата», зборнік апавяданьняў для дзяцей
  • 1985 — «Дзень у горадзе», зборнік апавяданьняў
  • 1988 — «Пахвалі пражыты дзень», кніга публіцыстыкі
  • 2001 — «Канфуз»
  • 2002 — «Тратнік», кніга прозы
  • 2003 — «Вятрак – птушка вольная», зборнік апавяданьняў
  • 2004 — «Незвычайны дыктант»
  • 2005 — «Вячыстыя лясы Гомельшчыны»
  • 2009 — «Снукер», аповесьці, апавяданьні, п’есы
  • 2020 — «Мішэнь», зборнік апавяданьняў

Узнагароды

Пераможца многіх літаратурных конкурсаў, ляўрэат прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі за кнігу прозы «Снукер» (2011), прэміі імя Васіля Віткі (2012) і Кірылы Тураўскага (2013).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Васіль Ткачоў ЖыцьцяпісВасіль Ткачоў УзнагародыВасіль Ткачоў КрыніцыВасіль Ткачоў Вонкавыя спасылкіВасіль Ткачоў1 студзеня1948Рагачоўскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Грамадзкі набытакАлесь СавіцкіВусякіНекамэрцыйная арганізацыяІван ШамякінУладзімер ПуцінГерб Львова1918СацыялізмЦмокЧорная дзіркаМіхал БаброўскіЗолатаФранцуская моваЗлучаныя Штаты АмэрыкіЖалобны какаду БэнксаВялікабрытаніяGoogle ChromeСёдэртэлье (камуна)Юсуф ЯзыджыГімн БеларусіБеларуская Народная Рэспубліка543Стральба з лукаНор (імя)Міл (імя)ЗагрэбЗэбраМіжгорскі раёнGmailРоварЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраАнтон ЛуцкевічЧэске-БудзеёвіцыАлесь ГарунГеоргіеўская стужкаРаўкіКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Глыбокае)Жыгімонт1285Нямецкая Дэмакратычная РэспублікаТравеньШтучны інтэлектТрояДжозэф Рабінэт БайдэнВікісховішчаWordPressГлеб ЛабадзенкаГентылаЛацінкаРэспубліканская партыя ЗШАМобі ДыкЛетувіская моваАрцём ДоўбікДалас МэвэрыксЛібіяВікіцытатнікГаляктыка АндрамэдыАральны сэксАлег Латышонак.toБеларускі нацыяналізмКлаўдзі Дуж-ДушэўскіУсяслаў ЧарадзейРадаслаў АстроўскіПечываКінарэжысэр🡆 More