Кармянскі Раён Карма: мястэчка ў Беларусі

Карма́ — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Сажы пры ўтоку ў яго ракі Кармянкі.

Адміністрацыйны цэнтар Кармянскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7624 чалавекі. Знаходзіцца за 110 км на поўнач ад Гомелю, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў (лінія Магілёў — Жлобін). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Чачэрскам і з аўтамабільнымі шляхамі Бабруйск — Крычаў і Гомель — Магілёў.

Карма
лац. Karma
Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава»
Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава»
Кармянскі Раён Карма: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Кармянскі Раён Карма: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
Герб Кармы Сьцяг Кармы
Першыя згадкі: 1665
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Кармянскі
Насельніцтва: 7624 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2337
Паштовы індэкс: 247170
СААТА: 3225551000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 53°7′53″ пн. ш. 30°48′1″ у. д. / 53.13139° пн. ш. 30.80028° у. д. / 53.13139; 30.80028 30°48′1″ у. д. / 53.13139° пн. ш. 30.80028° у. д. / 53.13139; 30.80028
Карма на мапе Беларусі ±
Карма
Карма
Карма
Карма
Карма
Карма
Кармянскі Раён Карма: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Карма — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Да нашага часу тут захавалася шляхецкая сядзіба і царква Сьвятога Мікалая, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя, якія з савецкага часу знаходзяцца ў занядбаным стане.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Археалягічныя знаходкі на месцы сучаснага мястэчка датуюцца 26 тысячагодзьдзем да нашай эры. Тым часам у пісьмовых крыніцах Карма ўпершыню ўпамінаецца ў 1665 годзе як мястэчка Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва, шляхецкае ўладаньне. Пад 1696 годам яна значыцца ў каптуровай кнізе Рэчыцкага павету ў зьвязку зь перадачай у вечнае карыстаньне рэчыцкаму мескаму пісару Паўлу Квялчэўскаму. Пад 1726 годам Карма ўпамінаецца ў інвэнтары Чачэрскага староства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Кармянскі Раён Карма: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Лядоўня ў Стэфанаве, да 1914 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Карма апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У гэты час маёнткам валодалі Быкоўскія; тут працавала цагельня.

На 1847 год у склад Кармянскай воласьці ўваходзіла 58 навакольных вёсак; празь мястэчка праходзіў Чарнігаўскі тракт, працавалі паштовая станцыя і народная вучэльня. На 1880 год у Карме было 149 будынкаў, дзейнічалі царква і 3 сынагогі, працавалі 36 крамаў і вадзяны млын. На 1886 год — школа, 3 юдэйскія малітоўныя дамы, 30 крамаў, штогод праводзіліся 3 кірмашы. У канцы ХІХ стагодзьдзя ў мястэчку было 200 двароў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 25 лютага 1919 году тут выбухнула сялянскае антыбальшавіцкае паўстаньне, у выніку якога паўстанцы занялі Карму. Аднак 26 лютага 1919 году бальшавікі здушылі выступленьне. У 1924 годзе Карму вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 15 жніўня 1941 да 26 лістапада 1943 году Карма знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1962—1965 гадох мястэчка ўваходзіла ў склад Рагачоўскага раёну, у 1965—1966 гадох — Чачэрскага.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Кармянскі Раён Карма: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
  • XIX стагодзьдзе: 1826 год — 926 чал.; 1897 год — 2649 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 1,5 тыс. чал.; 1971 год — 4,1 тыс. чал.; 1997 год — 5,1 тыс. чал.; 1998 год — 4,8 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 6,2 тыс. чал.; 2006 год — 6,2 тыс. чал.; 2008 год — 7,5 тыс. чал.; 2009 год — 7448 чал. (перапіс); 2016 год — 7610 чал.; 2017 год — 7583 чал.; 2018 год — 7624 чал.

Адукацыя

У Карме працуюць 2 сярэднія, музычная і спартовая школы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура

Дзейнічаюць цэнтар культуры, 2 бібліятэкі.

Мас-мэдыя

У мястэчку выдаецца раённая газэта «Сьвітанак над Сожам».

Забудова

Карма разьвіваецца ў адпаведнасьці з генэральным плянам (1976). У паўднёвай частцы мястэчка захаваўся гістарычны цэнтар з Рынкам. Забудова галоўных вуліцаў — 2—5-павярховыя жылыя дамы. Утварыўся мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. У цэлым пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Прамысловая зона разьмяшчаецца ў паўночнай частцы мястэчка.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Карма».

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты);
  • Могілкі юдэйскія;
  • Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава» (XIX ст.);
  • Царква Сьвятога Мікалая (1832).

Галерэя

Асобы

  • Валер Сьмірноў (нар. 1946) — актор, заслужаны артыст Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Кармянскі Раён Карма: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова  Карма (Кармянскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Кармянскі Раён Карма ГісторыяКармянскі Раён Карма НасельніцтваКармянскі Раён Карма ЗабудоваКармянскі Раён Карма ЭканомікаКармянскі Раён Карма Турыстычная інфармацыяКармянскі Раён Карма ГалерэяКармянскі Раён Карма АсобыКармянскі Раён Карма КрыніцыКармянскі Раён Карма ЛітаратураКармянскі Раён Карма Вонкавыя спасылкіКармянскі Раён КармаБабруйскБеларусьГомельГомельская вобласьцьЖлобінКармянкаКармянскі раёнКрычаўМагілёўПасёлак гарадзкога тыпуРагачоўСожЧачэрск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПолацакЧэрвеньПрымакі (п’еса)1874ForbesГаштольд (імя)ДзеяслоўМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніТрстэнікШпакЖуавы сьмерціВыказьнікЖамойцьВіктар ШніпВугорская моваЁзэф ГёбэльсАлесь СавіцкіIP-адрасІван ХавалкаYouTubeВуліца Янкі Лучыны (Менск)Жанчына зьверхуЗоя КоўшПарнаграфія ў ІталііЛюцыян ЖалігоўскіАнатоль СербантовічРыгор МарцьянаўVirusTotalСельская гаспадаркаГрэцкая мова12 чэрвеняУсевалад ГарачкаСаўгутАфтальмалёгіяРадзімічыМагаАральны сэксПорнасайтЦэнтральная РУУС (Менск)Сям’яHTMLБесьпілётнікМураўёўкіКрысталь БойдМастацкая літаратураНіна МацяшГенадзь ПашкоўМар’ян ДуксаСяржук Сокалаў-ВоюшГінкга двухлопасьцевыЛетуваГорадняMelbetТаксіВасіль ЦяпінскіАрцём ДзенісенкаДзед ТалашЗямля пад белымі крыламіМашэкаЗакон (права)АдвакатПарнаграфія ў БразылііАлесь АркушБудынакПорнгабСьпіс карцін Фэрдынанда Рушчыца🡆 More