Беларусы Сібіры: беларуская дыяспара ў Сібіры

Белару́сы Сібі́ры, таксама Белару́сы Сыбі́ру, або Беларусы Сыбіры — беларуская дыяспара ў Сібіры.

Беларусы Сібіры
Беларусы Сібіры: Гісторыя, Заўвагі, Крыніцы
Рэгіёны пражываньня Сьцяг Расеі Расея, Сыбір
Мовы Беларуская, расейская мова, трасянка
Рэлігіі Праваслаўе, каталіцтва

Вышлыя зь Беларусі зьявіліся ва Ўсходняй Сібіры ў складзе першых экспэдыцыяў казакоў і першапраходцаў. Па дадзеных Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 года, у Іркуцкай вобласьці пражывае 7929 беларусаў (гл. таксама Беларусы Іркуччыны). У Іркуцку дзейнічае рэгіянальная грамадзкая арганізацыя Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага.

Гісторыя

Мінуўшчына

У другой палове XVI і XVII стагодзьдзяў паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай неаднаразова ўзьнікалі ўзброеныя канфлікты. Палонных беларусаў (ліцьвінаў) нярэдка адпраўлялі ў Сыбір у якасьці служылых людзей, таму сярод першапраходцаў і будаўнікоў першых сыбірскіх местаў была досыць вялікая колькасьць продкаў сучасных беларусаў.

Многія ліцьвіны, што трапілі ў Сыбір былі найбольш адукаванай праслойкай ейнага насельніцтва. Значная іх частка на Радзіме належала да саслоўя служылай шляхты. Дзякуючы гэтаму яны прымалі актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці першых сыбірскіх местаў і астрогаў, выконвалі адказныя дзяржаўныя даручэньні.

Пасьля Нацыянальнага Вызваленчага Паўстаньня 1863—1864 гадоў маскавіты вывезьлі шмат беларусаў у Сыбір. Сярод іх былі й тыя, хто актыўна падтрымаў дзеяньні лідэра нацыянальна-вызваленчага руху, нацыянальнага героя Беларусі — Кастуся Каліноўскага. У Іркуцк быў сасланы адзін зь ягоных найбліжэйшых памочнікаў, стрыечны брат Юзаф Каліноўскі. Гэтая хваля ссыльных зь Беларусі падарыла Сыбіры некалькі выбітных навукоўцаў.

Цяпершчына

У 1994 годзе ствараецца культурна-асьветніцкае таварыства «беларусы Сыбіры», якое ўзначаліў Уладзімір Васільевіч Галуза. Грамадзтва стала адным ініцыятараў стварэньня Асацыяцыі нацыянальна-культурных аўтаноміяў і нацыянальных арґанізацыяў места й вобласьці, а Ўладзімір Васільевіч Галуза — ейным першым кіраўніком.

Пасьля прыняцьця Закона «Аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі» ў 1997 годзе ствараецца Навасыбірская мясцовая нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў, якая праз два гады пераўтворыцца ў Навасыбірскую рэґіянальную нацыянальна-культурную аўтаномію беларусаў. У 1999 адкрываецца «Беларускі культурны цэнтар». У 2001 годзе ствараецца грамадзкая арґанізацыя «Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар у імя сьвятой Эўфрасіньні Полацкай»

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Беларусы Сібіры ГісторыяБеларусы Сібіры ЗаўвагіБеларусы Сібіры КрыніцыБеларусы СібірыСібір

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ISSNЯгінтПечываСамасейТэзэ (Сона і Люара)Рэч Паспалітая1950Джон АдамзВікіБеларуская Народная РэспублікаВалеры МаракоўТрапічны год1xbetЗборная Расеі па футболеВорша (футбольны клюб)Сэксуальныя цацкіВэб-дызайнУсходнеславянскія мовы188428 сакавікаМэрая Кэры27 сакавікаЯнотавыяДжон Фіцджэралд КенэдзіІнспэкцыя МПЗ Беларусі па Баранавічах1701Жуан Пэдру да Сылва ПэрэйраБаварыяВікіпэдыяХатыньКайлян КёртысРусіфікацыя БеларусіФізыкаРобін ЎільямзГерб КіеваХэрсонГаўдЧырвоным па БелымМілян (футбольны клюб)Уладзіслаў ГалубокСьпіс стагодзьдзяўАкторы парнафільмаўМіжнародная касьмічная станцыяУзброеныя сілыПарнафільмПлаваньнеНаваградакПорнгабАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаМосБраніслаў КамароўскіЛявон БаршчэўскіЯзэп ВаронкаАс (імя)1525Беларуская міталёгіяЛетувізацыяГерб ЛепеляАндрэй Павук (актывіст)Вялікае Княства ЛітоўскаеГаўдыкВікісховішчаСучаснасьцьСяргей СахарукСтарабеларуская моваГрупавы сэксТаварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі ў ВільніВікіслоўнікЯтМінардПарнаграфія ў ЧэхііЗьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)🡆 More