Базыль Белаказовіч (2 студзеня 1932, Відава, Беластоцкае ваяводзтва — 21 лютага 2010, Варшава) — польскі літаратуразнавец, доктар філялёгіі, прафэсар.
Базыль Белаказовіч | |
Дата нараджэньня | 2 студзеня 1932 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 лютага 2010 (78 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Узнагароды |
Дасьледаваў беларускую літаратуру XIX стагодзьдзя, творчасьць польска-беларускіх пісьменьнікаў, беларускія тэмы і матывы ў польскай літаратуры і польскія ў беларускай.
Па паходжаньню на палову беларус, а на палову — паляк. У 1956 годзе скончыў філялягічны факультэт Ленінградзкага ўнівэрсытэту, а праз год там жа — гістарычны. Празь няпоўных дзесяць гадоў стаў ужо ганаровым доктарам таго ж унівэрсытэту. Падставы для гэтага дала манаграфія «З гісторыі польска-расейскіх літаратурных сувязяў ХІХ стагодзьдзя» (1971). А неўзабаве на яго ўсклалі грамадзкія абавязкі віцэ-прэзыдэнта Асацыяцыі выкладчыкаў расейскай мовы і літаратуры ў Польшчы.
Сакрат Яновіч рабіў у Ніве з 1956 па 1970 гады і з 1981 па 1988 гады і вучыўся ў 1968—1973 гадах у Варшаўскім унівэрсытэце на факультэце польскае й славенскае філялёгіі. Магістэрская работа была па ўспрыняцьцю беларускае літаратуры ў Польшчы. Яе пісаў пад кіраўніцтвам прафэсара Крыстыны Кулічкоўскае. Рэцэнзэнтам стаў прафэсар Базыль Белаказовіч, які рабіў у Польскае Акадэміі Навук. Ён убачыў у Сакраце Яновічы навукоўца, але з-за беднасьці Сакрат Яновіч адмовіўся ад навуковае работы.
Істотныя карэктывы ў навуковыя пляны ўнесьлі каардынацыйныя паездкі ў Беларусь, удзел у менскіх навуковых канфэрэнцыях і кангрэсах, знаёмствы зь Вячаславам Рагойшам, Алегам Лойкам і іншымі беларускімі ўнівэрсытэцкімі прафэсарамі. У выніку гэтага зьявілася сьмелая манаграфія «Мар’ян Зьдзяхоўскі і Леў Талстой» (1995), дзе ўладальнік Ракава выступае як роўны расейскаму клясыку. Пісаў артыкулы пра беларускую літаратуру ХІХ стагодзьдзя, пра творчыя сувязі беларускіх і польскіх пісьменьнікаў. Зрэшты, там, дзе не ставала такіх сувязей, ён іх арганізоўваў сам.
Памёр у Варшаве, пахаваны на праваслаўных могілках.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Базыль Белаказовіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.