Сын Паўла Багдан Сапега

Багдан Сапега (каля 1530 — 1-я палова 1593) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Кашталян берасьцейскі (15793 красавіка 1585) і смаленскі (20 красавіка 1585 «па сьмерці Мікалая Паца» — 1588), ваявода менскі21 траўня 1588 «па Мікалаю Сапегу»).

Багдан Сапега
Багдан Сапега. Невядомы мастак, каля 1709
Багдан Сапега. Невядомы мастак, каля 1709
Сын Паўла Багдан Сапега
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1530
Памёр да 22 чэрвеня 1593
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Павал Сапега
Алена Гальшанская
Жонка Марыя Капуста
Апалёнія Друцкая-Сакалінская
Дзеці ад 1-га шлюбу: Андрэй, Павал Стэфан, Мікалай Крыштап, Барбара, Соф’я Агата, Рэгіна (Ганна)

Валодаў Гальшанамі, Боцькамі, Сьвятошынам, Гердышкамі, Асьнежышкамі, заснаваў мястэчка Багданаў. Трымаў Гомельскае староства (15721582).

Біяграфія

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла і Алены з Гальшанскіх. Меў брата Мікалая.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку падкаморыя бельскага (15661569). Па сьмерці караля і вялікага князя Стэфана Баторыя быў сярод прыхільнікаў абраньня на сталец цара маскоўскага Фёдара Іванавіча і складаньня уніі з Маскоўскай дзяржавай. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. У 1591 дэпутат на трыбунал скарбовы ў Вільні.

Быў сябрам праваслаўных брацтваў у Вільні і Львове, выступаў супраць ганеньняў на кальвіністаў. Быў фундатарам царквы ў Багданаве.

Дзеці ад першага шлюбу з брацлаўскай кашталянкай Марынай Капустай:

  • Андрэй (? — 1630), староста гомельскі і бельскі
  • Павал Стэфан
  • Мікалай Крыштап
  • Барбара, жонка чашніка вялікага літоўскага Пятра Валовіча, якая па сьмерці мужа прыняла манаскі хрост і жыла ў кляштары базылянаў у Вільні;
  • Соф’я Агата (Агаф’я), першы раз выйшла за гарадзенскага канюшага Пятра Гайка, а другі — за берасьцейскага падкаморыя Мікалая Паца;
  • Рэгіна (ці Ганна), жонка слонімскага маршалка Юрыя Трызны.

Другі шлюб з Апалёніяй Друцкай-Сакалінскай быў бязьдзетным.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

1530157915851588159320 красавіка21 траўня3 красавікаВаявода менскіВялікае Княства ЛітоўскаеКашталян берасьцейскіКашталян смаленскіМікалай Пац (сын Мікалая)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксандар ТвардоўскіДругая сусьветная вайнаРапуха чаротаваяРэжым ЛукашэнкіГалоўная старонкаЛёнданПастава 69Канстытуцыя БеларусіЛетувізацыяДруяЯнка БрыльНовы ЗапаветПростыя сказыМарат МаркаўЎВасіль БыкаўЮры ПадабедБеларускі клясычны правапісГераХалодная вайнаМагдэбурскае праваАбцугіЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоўЭль НіньнёРасеяS.aoНазоўнікПартрэт Дарыяна ГрэяСССР850-яАлаіза ПашкевічСтральба з лукаУладзімер Арлоў (гісторык)ІксвідэаВячаслаў АдамчыкУніяцтваКурыцаГерэльВэнэсуэлаАпавядальны сказВэб-сайтThe BeatlesБайкі (Берасьцейская вобласьць)2019SEATOНапалеон ОрдаМажэйка (імя)Полымя (часопіс)VPNБеларускі нацыянальны стройМіленКарлес ПудждэмонВіктар МарціновічГайла (імя)16 красавікаБеларуская МарсэльезаТравеньВільня🡆 More