Арызона Каётыз

«Арызона Каётыз» (па-ангельску: Arizona Coyotes) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе.

Клюб месьціцца ў горадзе Глендэйл, штат Арызона, ЗША. «Каётыз» гуляюць свае хатнія матчы на Mullett Arena, якая была пабудаваня ў 2022 годзе. Клюб «Арызона Каётыз» быў заснаваны ў 1972 годзе, як арыгінальны клюб «Вініпэг Джэтс» Сусьветнай хакейнай асацыяцыі, які ў 1979 годзе далучыўся да НХЛ, калі СХА была расфармаваная. Каманда пераехала ў Фінікс, дзе й базуецца з 1 ліпеня 1996 году. 5 жніўня 2013 году кантроль над клюбам набыла фінансавая група IceArizona Acquisition Co., якая абвесьціла, што пачынаючы з сэзону 2014—2015 гадоў, каманда зьменіць назву на «Арызона Каётыз».

Арызона Каётыз
Арызона Каётыз
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Тэмпэ, Арызона
Заснаваны 1972
Стадыён Gila River Arena
Колеры Цагляны, пясочны, пурпурны, сіена, зялёны і чорны
                             
Гісторыя Вініпэг Джэтс
1972—1996
Фінікс Каётыз
1996—2014
Арызона Каётыз
2014 — цяпер
Афіцыйны сайт coyotes.nhl.com (анг.)

Гісторыя

Арызона Каётыз 
Дын Кенэдзі у колерах «Вініпэг Джэтс», зь якога паходзіць «Арызона Каётыз».

Клюб быў закладзены як «Вініпэг Джэтс» і быў адным з заснавальнікаў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). «Джэтс» былі самай пасьпяховай камандай у СХА, здабыўшы тры перамогі ў лізе за дзевяць гадоў існаваньня лігі. У 1979 годзе клюб быў адным з чатырох, якія перайшлі зь ліквідаванай СХА ў НХЛ. Аднак клюб аніколі ня здолеў атрымаць такі ж посьпех у новай лізе. Паводле ўмоваў зьліцьця старыя каманды НХЛ атрымалі мажлівасьць вярнуць большасьць хакеістаў, якія перайшлі былі ў СХА з НХЛ. У сувязі з гэтым «Джэтс» страціў большасьць сваіх найлепшых гульцоў. У выніку клюб цягам двух першых сэзонаў скончыў на апошнім месцы. Сэзон 1980—1981 гадоў быў асабліва благім. Тым ня менш, у наступныя гады каманда прабівалася ў плэй-оф Кубка Стэнлі.

«Джэтс» сутыкнуліся зь фінансавымі цяжкасьцямі, калі ў 1990-я гады пачалі хутка павялічвацца заробкі хакеістаў. Асабліва гэта ўразіла канадзкія клюбу. Вініпэг быў даволі малым рынкам для клюбу НХЛ, такім жа як і горад Квэбэк. У 1995 годзе «Квэбэк Нардык» пераехаў у Дэнвэр, зьмяніўшы назоў на «Каларада Эвэланш». Акрамя таго, хатняя Вініпэг-Арэна была адной з самых маленькіх у лізе, ды яны яшчэ ня ведала мадэрнізацыі ажно 40 гадоў. Не зважаючы на жаданьне заўзятараў захаваць каманду, кіраўнікі клюбу пастанавілі прадаць клюб. У сьнежні 1995 году Джэры Каланджэлё, які быў тагачасным уладальнікам баскетбольнага клюбу «Фінікс Санз», а таксама прадпрымальнікі Стывэн Глакстэрн і Рычард Бэрк з купай мясцовых інвэстараў набылі каманду і заплянавалі пераезд клюбу ў Фінікс на сэзон 1996—1997 гадоў. Новая каманда атрымала назву «Фінікс Каётыз».

Улетку адбыўся 1996 году клюб пераехаў у Фінікс. Зорка «Джэтс» Аляксей Жамноў зышоў з клюбу, але да шэрагаў «Фінікс Каётыз» далучыўся Джэрэмі Ронік з «Чыкага Блэкгокс». Навак склаў дынамічнае наступальнае злучэньне з Кітам Ткачакам і Рыкам Токетам. Менавіта гэтая тройка стала галоўным лякаматывам каманды. Таксама добра дапасаваліся да складу маладыя гульцы Шэйн Доан, Алег Твардоўскі і Мікалай Хабібулін. Яшчэ адным ключавым хакеістам стаў нападнік вэтэран Майк Гартнэр, які далучыўся да каманды пасьля зыходу з «Таронта Мэйпл Ліфс». Не зважаючы на вялікі досьвед, Гартнэр атрымаў пашкоджаньне ў другой палове сэзона 1997—1998 гадоў, пасьля чаго «Каётыз» не працягнулі кантракт хакеісту.

Склад

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
39 Арызона Каётыз  Конар Інграм 31.03.1997 70 Арызона Каётыз  Карэл Вэймэлка 25.05.1996
Абаронцы
3 Арызона Каётыз  Джош Браўн 21.01.1994 4 Арызона Каётыз  Юўса Вялімякі 06.10.1998
5 Арызона Каётыз  Майкл Кесэлрынг 13.01.2000 24 Арызона Каётыз  Мэт’ю Дамба 25.07.1994
33 Арызона Каётыз  Трэвіс Дэрмат 22.12.1996 50 Арызона Каётыз  Шоп Дэрзі 21.10.1998
51 Арызона Каётыз  Трой Стэчэр 07.04.1994 52 Арызона Каётыз  Уладзіслаў Калячонак 26.05.2001
90 Арызона Каётыз  Яніс Мозэр 06.06.2000
Нападнікі
8 Арызона Каётыз  Нік Шмалц 23.02.1996 9 Арызона Каётыз  Клэйтан Келер 29.07.1998
11 Арызона Каётыз  Дылан Гантэр 10.04.2003 15 Арызона Каётыз  Аляксандар Керфут 11.08.1994
16 Арызона Каётыз  Джэйсан Закер 16.01.1992 17 Арызона Каётыз  Нік Б’югстэд 17.07.1992
22 Арызона Каётыз  Джэк Макбэйн 06.01.2000 29 Арызона Каётыз  Барэт Гэйтан 09.06.2000
38 Арызона Каётыз  Ліям О’Браен 29.07.1994 53 Арызона Каётыз  Майкл Каркон 19.05.1996
63 Арызона Каётыз  Матыяс Мачэльлі 14.10.2000 67 Арызона Каётыз  Лоўсан Краўс 23.06.1997
72 Арызона Каётыз  Трэвіс Бойд 14.09.1993 92 Арызона Каётыз  Логан Кулі 04.05.2004
Арызона Каётыз  Адам Ружычка 11.05.1999

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Арызона Каётыз ГісторыяАрызона Каётыз СкладАрызона Каётыз КрыніцыАрызона Каётыз Вонкавыя спасылкіАрызона КаётызАнгельская моваАрызонаГлендэйл (Арызона)Злучаныя Штаты АмэрыкіНацыянальная хакейная ліга

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВейшнорыяКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаNorthrop B-2 SpiritБраніслаў ТарашкевічМаксім БагдановічДоўгія вёрсты вайны (фільм)Зьвязда (Менская вобласьць)ТравеньАнархізмКандрат КрапіваКушмакСтанаВадзім БолбасВітаўтШпакВінцэсь МудроўРуслан ВусаўКатэхізіс Сымона БуднагаАркадзь КуляшоўКазімер ЯгайлавічНор (імя)Імёны ліцьвінаўБлогОйча наш8-я брыгада РХБАВіцебская вобласьцьЛюбарт2011ВусаваМаксім Гарэцкі7 (лік)СаксоніяЖалейка (зборнік)1632Уладзімер КараткевічШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхЗямляВэб-дызайнМачанкаАмонімАльгарытмГрамадзкі набытакДабрыняКастусь КаліноўскіЭдуард ВаласевічАндрэй СаньнікаўГарнастайСакуныАбрэвіяцыяГабрэйская аўтаномная вобласьцьwordpressТэрарыстычны акт у менскім мэтроГайла (імя)Аляксандар ЛукашэнкаУліковы запіс MicrosoftВалошкаЮрась ШамецькаКобрынскае княстваСямейства (біялёгія)Міхал Фрыдэрык ЧартарыйскіПтушкіПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоў🡆 More