Аляксандар Рагожнік (11 чэрвеня 1976, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзяяч.
Міністар прамысловасьці з 3 кастрычніка 2022 году.
Аляксандар Рагожнік | |
Міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусі | |
---|---|
3 кастрычніка 2022 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Пётар Пархомчык |
генэральным дырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу «Менскі маторны завод» | |
2018 — 3 кастрычніка 2022 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 11 чэрвеня 1976 Гомель |
Адукацыя: |
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Пасьля заканчэньня ВНУ служыў у ворганах унутраных спраў. У 1999 годзе атрымаўы пасаду інспэктара аддзелу «Гомель-Пасажырскі» мытнага пункта Гомельскай мытні.
Праз год стаў галоўным спэцыялістам аддзелу рэгіянальнага разьвіцьця адміністрацыі свабоднай зоны «Гомель-Ратон». Наступныя два гады працаваў у аддзеле маркетынгу аднаго з прадпрыемстваў.
Пасьля працаваў у Мінэнерга. З 2003 па 2006 год узначальваў прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства, а потым перайшоў на працу ў іншае. Пасьля чаго зноў прыйшоў працаваць у Мінэнерга на пасаду намесьніка начальніка эканамічнага ўпраўленьня, а потым і на пасаду начальніка.
З 2008 па 2010 год узначальваў упраўленьне эканомікі адміністрацыі Ленінскага раёна Менску. Потым год кіраваў прадпрыемствам «КБТЭМ-ІТЦ». З 2011 па 2018 год кіраваў ААТ «Оптаэлектронныя сыстэмы».
З 2018 год быў генэральным дырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу «Менскі маторны завод».
3 кастрычніка 2022 году прызначаны на пасаду міністра прамысловасьці Рэспублікі Беларусь.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аляксандар Рагожнік, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.