Аляксандар Аксёнаў

Аляксандар Нічыпаравіч Аксёнаў (9 кастрычніка 1924, в.

Кунтараўка, Веткаўскі раён — 8 верасьня 2009, Менск) — беларускі й савецкі дзяржаўны й палітычны дзяяч.

Аляксандар Нічыпаравіч Аксёнаў
Міністар унутраных справаў БССР
1960 — 1965
Старшыня Савету Міністраў БССР
1978 — 1983
Папярэднік: Ціхан Кісялёў
Наступнік: Уладзімер Бровікаў
Амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы
1983 — 1985
Папярэднік: Барыс Арыстаў
Наступнік: Уладзімер Бровікаў
старшыня Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні
1985 — 1989
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 кастрычніка 1924(1924-10-09)
Сьцяг РСФСР Кунтараўка, Веткаўскі раён
Памёр: 8 верасьня 2009(2009-09-08) (84 гады)
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Менск, Беларусь
Партыя: КПБ, КПСС
Адукацыя: Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС
Узнагароды: 3 ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, мэдалі і Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў Беларусі

Біяграфія

Удзельнік Вялікае Айчыннае вайны. Камандзір узводу 49-е гвардэйскае стралковае дывізіі, быў паранены на Сталінградзкім фронце. На Беларусь вярнуўся ў 1944.

Адразу пасьля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гарадзенскай абласцях, працаваў у Арэнбургу. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). З 1953 першы сакратар ЦК ЛКСМБ.

У 1959 прызначаны на пасаду намесьніка старшыні КДБ БССР. Ад 1960 міністар унутраных справаў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкаму. Другі сакратар ЦК КПБ з 1971. У 1978—1983 старшыня Савету міністраў БССР.

З 1983 па 1985 амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Да 1989 займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасьля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці не прымаў.

Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 1955—1967 і 1971—1983, Вярхоўнага Савету СССР у 1966—1984 і 1986—1990, сябар Прэзыдыюму ВС БССР у 1975—1983.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама мэдалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў Беларусі.

Пахаваны 10 верасьня 2009 на Ўсходніх могілках у Менску.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Веткаўскі раёнКунтараўкаМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларускі нацыянальны строй27 красавікаВейшнорыяВербутРадзівілыКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)ГераМарат МаркаўНовы ЗапаветБабёрВасіль БыкаўКанстытуцыйны суд СлаваччыныНаша НіваЭймантІван АрашкевічҐАбцугіВольны хорБеларуская грэка-каталіцкая царкваЛяхавічыАлесь РазанаўКузьма ЧорныМіжнародная асацыяцыя беларусістаўТадэвуш КасьцюшкаСкірмантСлавамір АдамовічПрыдатак (мовазнаўства)1705ГрэнадаМарына ВасілеўскаяSEATOАральны сэкс1794Герута (імя)Электрарухальная сілаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРВершКліматАнатоль ІвашчанкаДрама (аповесьць)Apple Inc.Лявон БаршчэўскіСтаніслаў ШушкевічАбраз Маці Божай БарунскайДарога Р42 (Беларусь)ВікіпэдыяДасьледаваньнеХалодная вайнаВялікая Айчынная вайнаСупольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі ў Берасьці (1939)Дзед ТалашАдам МіцкевічБаранавічы1989ДвукосьсеБітва пад ВоршайДзеяслоўМасачусэтсМігель СэрвантэсПарнафільмСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМаксім ГарэцкіБібліятэка1943Віленскае барокаАнгеданіяЖыве Беларусь!Проза🡆 More