Акадэмфарм: фармацэўтычнае прадпрыемства Беларусі

27°41′32″ у. д. / 53.92861° пн. ш.

27.69222° у. д. / 53.92861; 27.69222

«Акадэмфарм» — дзяржаўнае фармацэўтычнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лістападзе 2009 году.

«Акадэмфарм»
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 18 лістапада 2009 (14 гадоў таму)
Заснавальнікі Інстытут фармакалёгіі і біяхіміі (Горадня)
Уласьнікі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Першамайскі раён, вул. Купрэвіча, д. 5, корп. 3
Ключавыя фігуры Натальля Сафронава, Міхаіл Гаўрылаў
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя вітаміны, лекі
Матчына кампанія Інстытут біяарганічнай хіміі

На 2019 год прадпрыемства пераважна выпускала вітамінна-мінэральныя капсулы пад уласным таварным знакам «Унівіт», лекі ад бессані, віруса імунадэфіцыту чалавека, гепатыту, гіпэртаніі і іншых хваробаў сэрца, грыпу, запору, імпатэнцыі, прыдуркаватасьці і хваробы руху і печані, а таксама лекавыя сродкі пры белакроўі, сындроме набытага імунадэфіцыту і цукровым дыябэце.

Вырабы

На 2019 год УП «Акадэмфарм» выпускала:

  • 13 найменьняў біяактыўных дадаткаў (БАД), у тым ліку 6 пад уласным таварным знакам «Унівіт» — «Унівіт біяэнэргія» для спартоўцаў і папярэджаньня хваробаў сэрца (6 вітамінаў групы Б і экстракты гуараны, жэньшэня і зялёнай гарбаты), «Унівіт кардыё» для папярэджаньня ішэміі сэрца (па больш як 10 вітамінаў і мінэралаў, фітастэролы), «Унівіт падлетак» пры плоцевым высьпяваньні (11 вітамінаў і 9 мікраэлемэнтаў), «Унівіт комплекс» ад гіпавітамінозу (11 вітамінаў, аргінін, жалеза і магн), «Унівіт мінэрал» пры дыябэце і ў сталым узросьце (13 вітамінаў, 12 макра- і мікраэлемэнтаў, у тым ліку бор, ёд, цынк і сэлен), «Унівіт Эва» пры кармленьні грудзьмі і цяжарнасьці (11 вітамінаў, 14 макра- і мікраэлемэнтаў, лікапін), «Істыбел» для аблягчэньня застуды (8 расьлінных экстрактаў), «Кардывітол» для паляпшэньня абмену рэчываў (транс-рэсвэратрол), «Куркулор» супраць запаленьня (экстракт куркумы), «Мэнтум» ад бессані і перанапругі (корань лекавага валяр’яну, лісьце перцавай мяты), травы лімоннай мяты і прадзіраўленага сьвятаяньніка), «Ноатрыцын» для ўзнаўленьня памяці і ўвагі (ліпоевая кісьля і экстракт дзьвюхлопасьцевага гінкга), «Патрынія» пры бессані (корань сярэдняй патрыніі) і «Таматагенін» ад атручаньня і іянізавальнага і электрамагнітанага выпраменьваньня (проціакісьляльнік лікапін);
  • 3 безрэцэптурныя лекі — снатворнік «Рацыюм» (валяр’ян, лімонная і перачная мята), «Д-Фаржэкт» для ачышчэньня кішачніка перад хірургічнай апэрацыяй і эндаскапіяй, «Фаржэкт» ад запору (макрагол),
  • 23 рэцэптурныя лекі — «Валганвір» пры сындроме набытага імунадэфіцыту (валганцыклявір), «Валсамладын» для моцнага зьніжэньня артэрыяльнага ціску (амладыпін і валтарсан), «Валтарсан» ад гіпэртаніі, «Гептал» супраць унутрыпячонкавага холестазу (адэмэтыянін), «Дуавір» супраць віруса імунадэфіцыту чалавека (зыдавудын і ламівудын), «Дыядэон» для паніжэньня ўзроўню глюкозы ў крыві пры дыябэце (гліказід), «Імацініб» пры белакроўі, «Кандэсартан» для працяглага зьніжэньня артэрыяльнага ціску, «Ко-Валтарсан» для зьніжэньня крывянога ціску (валтарсан і гідрахлёртыязід), «Лазартан» і «Лазартан Н» (з гідрахлёртыязідам) для зьніжэньня артэрыяльнага ціску, «ЛеркаНАН» ад эсэнцыяльнай гіпэртаніі (лерканідыпін), «Ніцэргалін» ад прыдуркаватасьці, «Праміпэксол» для вызваленьня дапаміну пры хваробе Паркінсона, «Пэнтаксыфілін» для адновы мазгавога кровазвароту, «Раналазін» пры стэнакардыі, «Рохутатын» пры павышаным халестэрыне (розувастатын), «Сіламэн» ад імпатэнцыі (тадалафіл), «Тэлмісартан» для папярэджаньня інсульту, «Тэнвір» ад ВІЧ (тэнофавір і эмтрыцытабін), «Урсаклін» ад хваробы печані (урсадэаксыхоліевая кісьля), «Флустоп» ад грыпу (асельтамівір), «Цынарызін» ад запамарокі і хваробы руху (піперазін).

Мінуўшчына

18 лістапада 2009 году Інстытут фармакалёгіі і біяхіміі (Горадня) НАН Беларусі заснаваў у Менску УП «Акадэмфарм». У 2011 годзе вытворчасьць пераабсталявалі паводле ўмоваў належнай вытворчай практыкі. У 2012 годзе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі перадала прадпрыемства Інстытуту біяарганічнай хіміі. На кастрычніка 2013 году УП «Акадэмфарм» налічвала 11 дасьледнікаў, зь іх 8 — ва ўзросьце да 29 гадоў зь ліку выпускнікоў ВНУ Беларусі. Дзейныя рэчывы закупалі ў Даніі, Ізраілі і Індыі. Прадпрыемства распрацоўвала звыш 20 лекаў, у тым ліку: лекі-аналягі ад гіпэртаніі на аснове валтарсану і кадэсартану, гіпаліпідэмічны лек разувастатын і арлістат ад атлусьценьня. Таксама распрацоўвалі лекі ад бясплоднасьці, вірусных хваробаў, остэапарозу, раку, сардэчна-ссудзіных хваробаў і хваробаў страўнікава-кішачнага тракту. За кошт уласных сродкаў прадпрыемств распрацоўвалі 15 лекаў. Яшчэ 9 распрацоўвалі ў межах дзяржаўных навуковых праграмаў за кошт рэспубліканскага бюджэту. За 2013 год асвоілі выраб 3 лекаў-аналягаў: «Урсаклін» — адпаведнік гепататропных лекаў «Урсафальк» і «Урсасан», «Лазартан» супраць гіпэртаніі — адпаведнік лека «Казаар» і «Д-Фаржэкт» для кішачніка — адпаведнік лека «Фортранс». У справе распрацоўкі лекаў УП «Акадэмфарм» пераважна супрацоўнічала з Цэнтральным батанічным садам і 4 інстытутамі НАН Беларусі: Інстытутам біяарганічнай хіміі, Інстытутам мікрабіялёгіі, Інстытутам фізыка-арганічнай хіміі і Інстытутам фізыкі. Сумесную распрацоўку ажыцьцяўлялі з прадпрыемствамі 3 краінаў Азіі — Ізраілю, Індыі і Казахстану (холдынг «Фітахімія», Караганда), а таксама 7 краінаў Эўропы: Даніі, Летувы, Польшчы, Славаччыны, Украіны, Францыі і Харватыі. «Акадэмфарм» пераважна выпускаў вітамінна-мінэральныя капсулы пад уласным таварным знакам «Унівіт».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Акадэмфарм ВырабыАкадэмфарм МінуўшчынаАкадэмфарм КрыніцыАкадэмфарм Вонкавыя спасылкіАкадэмфармГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ангкор-Ват29 траўняЛеон (Гішпанія)МэдыяВікіРэспубліка Сэрбская КраінаАнгельшчынаЧорны замак АльшанскіМузэй Беларускага ПалесьсяУкраінская мова16551962Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуСаўтгэмптан (футбольны клюб)Маскоўская вобласьцьВікіпэдыяЛенінградзкая вобласьцьВікікрыніцы1984 (раман)ЦыркулярКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)ДаўгаЛеў XВёскаРасеяМальтыйскі ордэнКаталёнская ВікіпэдыяПраект правапісу 1999 годуСлаваччынаБаранавічыХлёдвіг ГогэнлёэСьцепаніда СьцепанюкГрамадзянская вайна ў ЗШАTor BandСкладаньнеПерапіс насельніцтва ЗШАРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуЯрыжкаКанвэнтуальныя францішкане120-я зэнітна-ракетная брыгадаОле Крыстэнсэн РэмэрСамотнікГішпаніяКапычынцыУладзіслаў СыракомляТэхасГаналулуДональд ТрампЛіпецкая вобласьцьМігдалыГрэта ГарбуФіліп II (кароль Гішпаніі)АўстрыяАльфрэд Лётар ВэгенэрЯкасныя прыметнікі321Рэжым ЛукашэнкіМіжнародны жаночы дзеньВіна (імя)Пасяніцкі сельсаветДыега МарадонаБосьнія і ГерцагавінаHromadske.TVХэрсонская вобласьцьКарым Абдул-ДжабарСэксПалесьсе🡆 More