Азімжан Аскараў

Азімжа́н Аска́раў — кыргіскі палітычны актывіст узбэцкага паходжаньня.

Азімжан Аскараў
Азімжан Аскараў
Род дзейнасьці журналіст, праваабаронца
Дата нараджэньня 17 траўня 1951(1951-05-17)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 ліпеня 2020(2020-07-25) (69 гадоў)
Месца сьмерці
Грамадзянства Кыргыстан
Занятак журналіст, праваабаронец
Узнагароды Homo Homini (2011)
Міжнародная прэмія свабоды прэсы КАЖ (2012)

Дзейнасьць

У 2002 року заснаваў праваабарончую групу «Воздух» (бел. Паветра) для маніторынгу стану кыргіскіх турмаў. За час дзейнасьці групы былі ўзбуджаныя некалькі справаў па жорсткім абыходжаньні і катаваньні вязьняў, некалькі афіцэраў міліцыі былі пазбаўленыя пасад.

У 2010, падчас этнічных сутычак на поўдні Кыргыстану, займаўся дакумэнтаваньнем забойстваў і падпалаў. Гэтае відэа ён зьмясьціў у міжнародных мэдыях і зьвінаваціў кыргіскіх вайскоўцаў у саўдзеле ў забойствах.

Прысуд

15 чэрвеня 2010 року Азімжан Аскараў, як і іншыя ўзбэцкія грамадзкія і рэлігійныя дзеячы, быў затрыманы па абвінавачаньні ў забойстве міліцыянта Мыктыбэка Сулайманава, арганізацыі масавых непарадкаў і распальваньні міжэтнічнай варажнечы.

15 верасьня 2010 року Аскараў быў прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня. Ягоныя адвакаты абвясьцілі, што падчас папярэдняга расьсьледаваньня да яго прымяняліся катаваньні, у доказ чаго ў судзе былі паказаныя сьвежыя сінякі на ягоным целе. 4 лістапада 2010 на прэс-канфэрэнцыі прадстаўнікі пракуратуры абверглі факты зьбіцьця Аскарава. Апэляцыйныя інстанцыі пакінулі прысуд Аскараву бязь зьменаў.

Міжнародны розгалас

Міжнародная амністыя, Human Rights Watch, Камітэт па абароне журналістаў, Front Line Defenders, Міжнароднае партнэрства за правы чалавека і Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека асудзілі прысуд Аскараву. «Міжнародная амністыя» таксама прызнала яго вязьнем сумленьня.

13 верасьня 2012 року Камітэт па абароне журналістаў прысудзіў Азімжану Аскараву Міжнародную прэмію за свабоду прэсы(en).

Крыніцы і заўвагі

Tags:

Азімжан Аскараў ДзейнасьцьАзімжан Аскараў ПрысудАзімжан Аскараў Міжнародны розгаласАзімжан Аскараў Крыніцы і заўвагіАзімжан АскараўКыргыстанУзбэкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РоварСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1588 годуМікола МятліцкіБітва пад ВоршайПятрусь БроўкаУладзімер СьцяпанФабрыкацыя супраць труса РоджэраРасейская моваЛацінкаЎПалестынцыДэмакратыяЯнка МаўрІгнат ДамейкаАбісальУрліхМажэйка (імя)Мужчына зьверхуNokia 2600АлтайВольныя матэрыялыЛетуваБортны промысел у БеларусіРадзівілыДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьЗянон ПазьнякДругая сусьветная вайнаПрыморскі крайАкінчыцыПарк цёмнага небаУфаІсая (прарок)Савушкін прадуктЦівалі (неадназначнасьць)Сэкс па тэлефонеВыказьнікЗьвяздаПрыназоўнікМар’ян ДуксаПрыметнікАгнешка Рамашэўская-ГузыЛесьбійская эротыкаДругі падзел Рэчы ПаспалітайАўтарскае праваЛацінская моваВітольд Бялыніцкі-Біруля1989Жанчына з жанчынайТумілаБерасьцеПрыродаахоўная тэрыторыяВалошкаЭякуляцыяРэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураўБраты-мусульманеУнітарная дзяржаваАмонімПрыдатак (мовазнаўства)РамэнГалоўная старонкаПётар МашэраўБанкаўскі рахунакEBayІгнат КанчэўскіСтарабеларуская моваКанстытуцыя ЗШАВінцэсь МудроўТэхналёгія8 сакавіка (кліп)🡆 More