The Rolling Stones: ангельскі рок-гурт

The Rolling Stones — ангельскі рок-гурт, створаны ў 1962 годзе ў Лёндане мультыінструмэнталістам Браянам Джонзам ды піяністам Янам Ст’юартам, да якогда неўзабаве далучыліся сьпявак Мік Джагер і гітарыст Кіт Рычардс.

Басіст Біл Вайман і бубнач Чарлі Ўотс давяршылі пачатковы склад гурту, а Ст’юарт, які не падыходзіў да вобразу ідала падлеткаў, быў выключаны з афіцыйнага сьпісу ўдзельнікаў у 1963, але заставаўся клявішнікам гурта і тур-мэнэджарам да сваёй сьмерці ў 1995.

The Rolling Stones
The Rolling Stones: ангельскі рок-гурт
The Rolling Stones (зьлева направа): Роні Ўуд, Чарлі Ўотс, Мік Джагер, Кіт Рычардс
Інфармацыя
Гады1962 — цяпер
АдкульВялікабрытанія
Моваангельская
Жанр(ы)рок, рок-н-рол, рытм-н-блюз, блюз-рок
ВыдавецDecca, London, Rolling Stones, Virgin, ABKCO, Interscope, Polydor
УдзельнікіРоні Ўуд
Чарлі Ўотс
Мік Джагер
Кіт Рычардс
Былыя ўдзельнікіБраян Джонз
Ян Ст’юарт
Дык Тэйлар
Мік Тэйлар
Біл Вайман
Узнагароды і прэміі
www.rollingstones.com
The Rolling Stones: ангельскі рок-гурт
The Rolling Stones 1965: Brian Jones, Charlie Watts, Mick Jagger, Keith Richards, Bill Wyman

На пачатковай стадыі існаваньня гурту Джагер і Рычардс склалі аўтарскі дуэт і паступова перахапілі ініцыятыву ў Джонза, які цягам часу стаўся ўсё болей праблемным і ненадзейным. Першапачаткова гурт выконваў амэрыканскія блюзы і рытм-н-блюз, але ад альбому 1966 году «Aftermath» на дыскі сталі трапляць пераважна ўласныя кампазыцыі аўтарства Джагера/Рычардса. Мік Тэйлар замяніў Джонза незадоўга да ягонай сьмерці ў 1969, але сам сышоў з гурту ў 1974 і быў заменены ў 1975 на былога гітарыста «Faces» Роні Ўуда, які грае з гуртом і сёньня. Вайман сышоў з гурту ў 1992, басіст Дэрыл Джонз, які не зьяўляецца афіцыйным чальцом гурту, грае ад 1994.

Спачатку папулярныя ў Вялікабрытаніі і Эўропе, The Rolling Stones трапілі ў ЗША напачатку 1960-х падчас «Брытанскага нашэсьця». Гурт выпусьціў 22 студыйных альбомы (24 у ЗША), 8 канцэртавых дыскаў (9 у ЗША) і шматлікія кампіляцыі; агульныя продажы дыскаў склалі больш за 200 мільёнаў асобнікаў па ўсім сьвеце. Дыск Sticky Fingers (1971) распачаў чаргу з васьмі пасьлядоўна створаных альбомаў, што траплялі на першае месца ў амэрыканскіх чартах. Апошні альбом гурта, A Bigger Bang, выйшаў у 2005. У 1989 The Rolling Stones трапілі ў Залю славы Рок-н-ролу. У 2004 яны былі прызнаныя нумарам 4 у сьпісе 100 найлепшых музыкаў усіх часоў па вэрсіі часопіса «Rolling Stone».

Дыскаграфія

  • The Rolling Stones (1964, UK) / England's Newest Hit Makers (1964, US)
  • The Rolling Stones No. 2 (1965, UK) / 12 X 5 (1964, US)
  • The Rolling Stones, Now! (1965, US)
  • Out of Our Heads (1965, UK) / Out of Our Heads (1965, US)
  • December's Children (And Everybody's) (1965, US)
  • Aftermath (1966, UK) / Aftermath (1966, US)
  • Between the Buttons (1967, UK) / Between the Buttons (1967, US)
  • Their Satanic Majesties Request (1967)
  • Beggars Banquet (1968)
  • Let It Bleed (1969)
  • Sticky Fingers (1971)
  • Exile on Main St. (1972)
  • Goats Head Soup (1973)
  • It's Only Rock 'n Roll (1974)
  • Black and Blue (1976)
  • Some Girls (1978)
  • Emotional Rescue (1980)
  • Tattoo You (1981)
  • Undercover (1983)
  • Dirty Work (1986)
  • Steel Wheels (1989)
  • Voodoo Lounge (1994)
  • Bridges to Babylon (1997)
  • A Bigger Bang (2005)
  • Blue & Lonesome (2016)
  • Hackney Diamonds (2023)

Фільмаграфія

  • 1966: Charlie Is My Darling
  • 1968: Sympathy for the Devil
  • 1969: Stones in the Park (DVD)
  • 1970: Gimme Shelter
  • 1974: Ladies and Gentlemen: The Rolling Stones
  • 1982: Rocks Off and Let's Spend the Night Together
  • 1984: Video Rewind (VHS)
  • 1989: 25x5 – The Continuing Adventures of the Rolling Stones (VHS)
  • 1992: Stones at the Max(DVD)
  • 1995: The Rolling Stones: Voodoo Lounge Live (DVD)
  • 1996: The Rolling Stones Rock and Roll Circus (DVD)
  • 1998: Bridges to Babylon Tour '97–98 (DVD)
  • 2003: Four Flicks (DVD)
  • 2004: Toronto Rocks (DVD)
  • 2007: The Biggest Bang (DVD/Blu-ray Disc)
  • 2008: Shine a Light(DVD/Blu-ray Disc)
  • 2009: Stones at the Max (DVD/Blu-ray Disc)
  • 2010: Stones in Exile(DVD)
  • 2010: Ladies and Gentlemen: The Rolling Stones (DVD/Blu-ray Disc)
  • 2011: Ed Sullivan Shows Starring The Rolling Stones (2 DVD-кружэлкі/4 DVD-кружэлкі)
  • 2011: The Rolling Stones: Some Girls Live In Texas '78 (DVD/Blu-ray Disc)
  • 2012: Muddy Waters & The Rolling Stones Live At The Checkerboard Lounge, Chicago 1981 (1 DVD Disc + 1 CD Disc)
  • 2012: Crossfire Hurricane

Крыніцы

Tags:

ВялікабрытаніяЛёнданМік ДжагерРок-музыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ОМаёнтакЭрэкцыяКушмакАляксандар ЛукашэнкаМенскВіктар ШніпВіктар МарціновічБеларусыФішынгЁДж (дыграф)Управа КДБ па вайсковай контравыведцыБарабанГрамадзкі набытакТурма №8Русіфікацыя БеларусіТравеньТэрарыстычны акт у менскім мэтроСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатам2011Рымавід (імя)Алесь АркушMauzerБуркіна-ФасоМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваВікіДзень ПерамогіБел-чырвона-белы сьцягДэмакратыяЛюбартАсобны аддзел войскаў БНР у БалтыіІмбрычакЧорны кот (арганізацыя)БацькаўшчынаПерм25 красавікаЗянон ПазьнякAndroidЛеўкацытМаркёрНаркамаўкаБеларуская Народная РэспублікаМобі ДыкВусаваМаксім ГарэцкіЖанчына з жанчынай1347СаратаўБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаНа ростаняхМаркетынгЗьвяздаНафтаДзяжаwordpressТумаСтачкаДругая сусьветная вайнаМужыцкая праўдаРодная моваІзраільПрыдатак (мовазнаўства)НефцякамскАтмасфэра (адзінка вымярэньня)297 да н. э.Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьці🡆 More