«People Are People» — дзясяты сынгл Depeche Mode, выдадзены Ў Вялікабрытаніі (рэліз адбыўся 12 сакавіка 1984 году), таксама гэта быў іх першы сынгл, выдадзены ў ЗША.
Ягонай мэтай быў прамоўшн да альбому Some Great Reward, рэліз якога адбыўся пазьней, у жніўні таго ж году. Запісаны на студыі «Hansa» ў Заходнім Бэрліне.
«People Are People» | ||||
Самотнік Depeche Mode з альбому Construction Time Again | ||||
---|---|---|---|---|
Выдадзены | 12 сакавікa 1984 | |||
Жанр(ы) | сынці-поп, нова хвала, dance-pop, industrial, post-punk | |||
Лэйбл | Mute Records | |||
Працягласьць | 3:43 (7"/single version) 3:52 (album version) 7:11 (12" version) | |||
Прадусар | Depeche Mode, Бэн Хільлер, Гарэт Джонс | |||
Мова | ангельская мова | |||
Месца запісу | 1984 | |||
Кампазытар(ы) | ||||
Храналёгія самотнікаў Depeche Mode | ||||
|
«People Are People» была напісана Мартынам Горам, але трэба зазначыць, што музыка да песьні складалася не без дапамогі Алана Ўайлдэра. На адваротным баку сынгла разьмешчана кампазіцыя «In Your Memory» аўтарам якой зьяўляецца Алан Уайлдэр. Кожная зь песень была дапоўненая рэміксамі, «Different Mix» і «Slik Mix» адпаведна.
Відэа на песьню зьнята рэжысэрам Клайвам Рычардсанам у дзьвюх вэрсіях. Арыгінал быў зроблены для «Single version», а альтэрнатыўнае відэа, якое потым ўвайшло ў Some Great Videos, было зроблена на «Different Mix». Кліп складаўся з розных ваенных сцэн, якія зьмешваліся са здымкамі на борце ангельскага крэйсера HMS Бэлфаст.
Каб замацаваць посьпех сынгла, ў ЗША была выдадзена складанка People Are People, якая зьмяшчала, акрамя загалоўнай кампазыцыі, малавядомыя на той час ў Паўночнай Амэрыцы песьні. Поўнавартасны рэліз сынгла ў ЗША адбыўся 11 ліпеня 1984 году, але толькі з 25 траўня 1985 году ён патрапіў у чарт Billboard Hot 100, і за 18 тыдняў знаходжаньня ў ім, дасягнуў 13 месца. У самой Вялікабрытаніі сынгл дасягнуў #4, у Нямеччыне — #1, у Швайцарыі — #4, у Нідэрляндах — #10.
Кавэр песьні «People Are People» быў выкарыстаны гуртом A Perfect Circle на іх антываенным альбоме eMOTIVe, гуртом Dope на іх альбоме 2005 году American Apathy, а таксама амэрыканскім сьпеваком RuPaul у яго альбоме 2004 году Red Hot. Вэрсія RuPaul складеная сумесна з Tom Trujillo была выдадзена ў якасьці асобнага сынгла 26 студзеня 2006 году. Сынгл дасягнуў 10 месца ў чарце Billboard Hot Dance Music/Club Play.
Нягледзячы на посьпех «People Are People», Марцін Гор лічыў, што яна будзе адной з найменш улюбёных яго песень. Ён аддаваў перавагу песьням якія мелі б цяжка вызначальны, шматсэнсоўны зьмест, каб людзі маглі шукаць і знайсьці своё паразуменьне ў іх, сэнс «People Are People» не адпавядаў вышэйзгаданаму, магчыма таму яна пасьля 1988 году ніколі не ігралася на жывых канцэртах гурта.
CD maxi single, які уваходзіў у Singles Box Set #2 [дыск #10], рэліз 25 лістапада 1991
CD maxi single, які уваходзіў у Singles Box Set #2 [дыск #10] — рэліз 26 лістапада 1991
(CD maxi single, які уваходзіў у Singles Box Set #2 [дыск #10] — рэліз адбыўся 30 сакавіка 2004)
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article People Are People, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.