Mp3: фармат аўдыёфайлаў

MPEG-1/MPEG-2 Audio Layer III або MP3 — запатэнтаваны фармат кадаваньня лічбавага гуку з выкарыстаньнем альгарытмаў стратнага сьцісканьня зьвестак.

MP3 зьяўляецца распаўсюджаным фарматам утрыманьня аўдыёматэрыялаў і стандартам дэ-факта для перадачы і прайграваньня музыкі ў лічбавых аўдыёпрайгравальніках.

Фармат MP3 быў створаны працоўнай групай Moving Picture Experts Group (MPEG) у рамках стандарту MPEG-1 і пазьней яго пашыранай вэрсіі MPEG-2. Першая падгрупа MPEG — Audio (якая займалася гукавымі фарматамі) была сфармаваная з камандаў інжынэраў Fraunhofer IIS, Унівэрсытэту Гановэра, Bell Labs, Thomson-Brandt і іншых. Над MPEG-1 Audio была пачатая працэдура стандартызацыі, і пасьля стварэньня чарнавіка стандарту ISO/IEC выніковы дакумэнт ISO/IEC 11172-3:1993 быў апублікаваны ў 1993 годзе. У 1995 годзе было апублікаванае пашырэньне з адваротнай сумяшчальнасьцю MPEG-2 Audio (MPEG-2 Part 3), якое дадавала новыя бітрэйты і частасьці дыскрэтызацыі — ISO/IEC 13818-3:1995.

Выкарыстаньне ў фармаце альгарытмаў стратнага сьцісканьня дазваляе дасягнуць вялікіх узроўняў кампрэсіі гуку, пры гэтым пакінуўшы якасьць запісу на ўзроўні, амаль не адрозным для шырокага кола слухачоў. MP3-файл, створаны з выкарыстаньнем бітрэйту 128 Кбіт/с, будзе ў 11 разоў менш за арыгінальны запіс на CD. MP3-файл можа быць створаны з большым ці меншым бітрэйтам, што адаб’ецца на якасьці ў лепшы ці горшы бок адпаведна.

Сутнасьцю сьцісканьня зьяўляецца выдаленьне гукаў, якія знаходзяцца за межамі гукаўспрыманьня большасьці людзей. Уваходны гук праходзіць праз псыхаакустычныя мадэлі для падаўленьня неўспрымальных для слыху частак, а ўсе слушныя зьвесткі запісваюцца ў выніковы файл.

Крыніцы і заўвагі

    Заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Mp3: фармат аўдыёфайлаў 

Гэта — накід артыкула па мабільныя тэлефоны. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.

Mp3: фармат аўдыёфайлаў 

Гэта — накід артыкула пра гукавыя тэхналогіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Падзелы Рэчы ПаспалітайАсыЭканоміка ТурэччыныДашкаўкаНапалеон I БанапартПартыя рэгіёнаў (неадназначнасьць)1821ВікінавіныБраніслаў ТарашкевічРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуПарнаграфія ў БеларусіБраніслаў КамароўскіМаніфэст Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі1838Зьміцер ХведарукКацярына IIМастацтва (часопіс)Антон ЛуцкевічСяргей Сахарук1739ТравеньДжыдаМайсейСпакусьнікіПлоцевы актКаскадныя табліцы стыляўМарат МаркаўЧорны замак АльшанскіДругая сусьветная вайнаКайлян КёртысДзірІголкаваскурыяАлесь РазанаўСуд Астравецкага раёнуПаўлінка (п’еса)Копны судЗлучаныя Штаты АмэрыкіМіжгорскі раёнЖак-Люі ДавідКойданаўЗямля пад белымі крыламіЖыгімонтПолацкае ваяводзтваЭдуар Анры АўрыльГомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэтРамэнГомельская вобласьцьХанкендзіВіньніцкая вобласьцьУсходняя ЭўропаКаменка9 кастрычнікаЛетуваЖаночая эякуляцыяКастрычнік (кінатэатар, Менск)Порнгаб12 красавікаДэбі робіць ДалясСавецкая акупацыя ЎкраіныМобі ДыкПаўночная АмэрыкаПарнафільм у ФранцыіРэжым ЛукашэнкіВагінальны сэксТэнісПБелая РусьВялікдзеньТытунепаленьнеГабрэі🡆 More