Кур’ер Літоўскі: газэта, якая выдавалася ў Вільні ў 1760—1763 роках

Кур’ер Літоўскі, Кур’ер Літэўскі (польск.

Kuryer Litewski) — грамадзка-палітычная газэта Вялікага Княства Літоўскага, якая выдавалася ў Вільні на польскай мове (з 1795 году ў Расейскай імпэрыі, з 1834 году таксама на расейскай мове, рас. Литовскій вѣстникъ).

Кур’ер Літоўскі
лац. Kurjer Litoŭski
Kuryer Litewski
Кур’ер Літоўскі: Гісторыя, Зьмест, Крыніцы
Тып газэта
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Расейская імпэрыя (з 1795)
Галоўны рэдактар Францішак Папроцкі
Заснаваная 1759
Закрытая 1764
Мова польская
расейская (з 1833)
Штаб-кватэра

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Бесьперапынна выходзіла з 19 красавіка 1760 да 19 жніўня 1763 году пры Віленскай езуіцкай акадэміі. Першым рэдактарам і кіраўніком у 1760—1763 гадох Віленскай акадэмічнай друкарні быў езуіт ксёндз Францішак Папроцкі (1723—1805), месца якога ў 1763 годзе заняў езуіт ксёндз Аляксандар Янушкевіч. У 1764 годзе перастала выходзіць у зьвязку зь беспарадкамі ў 1763 годзе студэнтаў Віленскай езуіцкай акадэміі, праз што рэдактар і выдаўцы мусілі былі пераехаць у Коўна.

У 1764 годзе езуіты пачалі выдаваць новую газэту «Gazety Wileńskie», якая пад такой назвай выходзіла да 1784 году. У 1793 годзе пан Улодак, шамбялян караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, атрымаў новы прывілей на выданьне газэты пад назвай «Kuryer Litewski», якая пачала выходзіць у трошкі іншай форме.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У 1796 годзе пан Улодак перанёс выданьне газэты ў Горадню, дзе яна выходзіла кожны панядзелак і чацьвер да 1 красавіка 1797 году. Таго ж году зноў пачала выходзіць у Вільні.

У 1806—1812 гадох газэту выдавалі ксяндзы ордэну піяраў. Потым кіраўніцтва газэтай ад піяраў пераняў Віленскі ўнівэрсытэт. У той час газэта мела характар унівэрсытэцкага органу (да 1815 году) і рэдагавалася прафэсарамі: у 1812 годзе гісторыкам Ігнатам Даніловічам, у 1813 годзе Эўсэбіюшам Славацкім (бацькам Юльюша Славацкага) ды іншымі. У 1815 годзе ўнівэрсытэт аддаў газэту ў арэнду Антону Марціноўскаму (1781—1855), які яе выдаваў 25 гадоў.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньне (1830—1831) 17 кастрычніка 1833 году згодна з распараджэньнем маскоўскага гаспадара газэта стала афіцыйнай, пачала друкавацца на дзьвюх мовах (польскай і расейскай) і атрымала да польскамоўнай расейскамоўную назву «Литовский вестник». Выдавалася ў друкарні Антона Марціноўскага ў Вільні. Аднак у 1840 годзе Антон Марціноўскі адмовіўся ад арэнды і газэта спыніла існаваньне. Пераемнікам газэты фактычна стала дзяржаўная газэта «Kurier Wileński» (1840—1864), якую пачаў выдаваць Віленскі дваранскі інстытут (створаны на матэрыяльнай базе зачыненага ў 1832 годзе Віленскага ўнівэрсытэту).

Зьмест

Друкавала ў асноўным паведамленьні пра палітычныя падзеі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і за мяжой. Зьмяшчала інфармацыю пра знаходжаньні ў Вільні ўплывовых асобаў, пра сьмерць вядомых людзей, заканчэньне будаваньня дамоў, пажары, кірмашы, цэны на жывёлу і збожжа.

Мела тры дадаткі пад назвай «Wiadomości literackie» («Літаратурныя весьці»), «Wiadomości cudzoziemskie» («Замежныя весьці») і «Supplement do gazet Wileńskich» («Дадатак да віленскіх газэт»). Першы дадатак «Wiadomości literackie» выходзіў кожную суботу з красавіка 1760 да верасьня 1763 году і зьмяшчаў не літаратурныя, а навуковыя артыкулы, напрыклад, пра маланкі, буры, вульканы і г. д. Агулам выйшла 80 нумароў. Дадатак «Wiadomości cudzoziemskie», які ў 1760—1761 гадох выдаваўся пад назвай «Wiadomości uprzywilejowane» («Прывілеяваныя весьці»), выходзіў у 1761—1763 гадох. Дадатак «Supplement do gazet Wileńskich» выходзіў у 1761—1792 гадох і паведамляў пра нанесеныя шкоды купцам, цэхавым майстрам, судовыя прэтэнзіі, уцёкі слуг ды іншае.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Кур’ер Літоўскі ГісторыяКур’ер Літоўскі ЗьместКур’ер Літоўскі КрыніцыКур’ер Літоўскі ЛітаратураКур’ер ЛітоўскіВялікае Княства ЛітоўскаеВільняПольская моваРасейская моваРасейская імпэрыяТрэці падзел Рэчы Паспалітай

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ігнат ДамейкаЗнак бядыМіжнародны фанэтычны альфабэтЯмаўтБудынакДойлідПрыгоды Тома СоераГрамадзтваБруна КрайскіПаспалітае рушэньнеПрымакі (п’еса)ФішынгДзеяслоўДругі падзел Рэчы ПаспалітайЭкасыстэмаТумаНа ростаняхПастава на каленяхУрліхПрыморскі крайЗнак бяды (фільм)Прэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуІмбрычакФВялікае Княства ЛітоўскаеЛіцьвіныПапова ГараГомельПтушкіУшачыВінцэсь МудроўМарыя МартысевічЛезьбіянстваНарвідЎіндгукMauzerБеларускі альфабэтКарлес ПудждэмонПераклады Бібліі на беларускую мовуТленМікола ПапекаПэнсіяУладзімер Зяленскі1919Міжнародны стандартны кніжны нумарШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхУправа КДБ па вайсковай контравыведцыМікола Гусоўскі24 красавікаФільмРасейская моваАтмасфэра (адзінка вымярэньня)Крывіч (часопіс)НазоўнікПрыродаахоўная тэрыторыяРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуЗьвязда (Менская вобласьць)AndroidБортны промысел у БеларусіКанстытуцыя ЗШАІксвідэаНаркамаўкаГенадзь ШутаўТвэркУ гушчарахАнтон Сокал-КутылоўскіАляксандар КосінецБіскупТуміла🡆 More