Вэрмахт 43-І Армейскі Корпус

43-і армейскі корпус (па-нямецку: XXXXIII.

Armeekorps), сфармаваны 15 красавіка 1940 году.

Баявы шлях корпусу

У 1940—1941 — дысьлякаваўся на заходняй мяжы Нямеччыны, затым на ўзьбярэжжы Ля-Маншу.

З 22 чэрвеня 1941 году — удзел у нямецка-савецкай вайне, у складзе групы арміяў «Цэнтар». Баі ў Беларусі, затым у раёне Тулы. У 1942 годзе — баі ў раёне Юхнава, Спас-Деменска. У 1943 годзе — са жніўня ў складзе групы арміяў «Поўнач», баі ў раёне Невелю. У 1944 годзе — баі ў раёне Нарвы, адступ у Латвію.

У 1945 годзе — у сакавіку штаб корпусу перакінуты з Курляндыі ў паўночную Вугоршчыну, у траўні 1945 — адступіў у Аўстрыю.

Склад корпусу

У чэрвені 1941:

  • 131-я пяхотная дывізія
  • 134-я пяхотная дывізія
  • 252-я пяхотная дывізія

Часьці ўзмацненьня:

  • 2-і гарматны дывізіён 68-га артылерыйскага палка (12-ць 105-мм гарматаў на паўгусенічных цягачах),
  • 711-ы гарматны дывізіён (12-ць 105-мм гарматаў на паўгусенічных цягачах),
  • 101-ы цяжкі гаўбічны дывізіён (12-ць 150-мм гаўбіц на паўгусенічных цягачах),
  • 3-і мартырны дывізіён 109-га артылерыйскага палку (9-ць 210-мм мартыр на паўгусенічных цягачах),
  • 611 лёгкі зенітны дывізіён СПА (12-ць 105-мм зенітных гарматаў ) на коннай цязе,
  • бронецягнік № 29.

Акрамя таго 43-му корпусу былі нададзены: асобны сапёрны (часткова матарызаваны) і тры асобных будаўнічых батальёна, два штабы артылерыйскіх палкоў (матарызаваных), штаб інжынэрнага палка (матарызаваны), і іншыя дробныя часткі. Усе артылерыйскія часткі, акрамя зенітнага дывізіёну, былі матарызаваныя, і перасоўваліся на аўтамашынах, бронетранспартэрах і цягачах.

У жніўні 1941:

  • 34-я пяхотная дывізія
  • 258-я пяхотная дывізія

У чэрвені 1942:

  • 31-я пяхотная дывізія
  • 34-я пяхотная дывізія
  • 137-я пяхотная дывізія

У ліпені 1943:

  • 20-я танкава-грэнадэрская дывізія
  • 205-я пяхотная дывізія

У верасьні 1944:

  • 58-я пяхотная дывізія
  • 225-я пяхотная дывізія
  • 389-я пяхотная дывізія

Камандуючыя корпусам

  • Зь 17 чэрвеня 1940 — генэрал пяхоты Готгард Гайнрыцы
  • Зь 1 лютага 1942 — генэрал пяхоты Курт Брэнэке
  • З 24 студзеня 1943 — генэрал пяхоты Карл фон Офэн
  • З 25 сакавіка 1944 — генэрал пяхоты Эрэнфрыд Бёге
  • З 3 верасьня 1944 — генэрал горных войскаў Курт Фэрзак

Літаратура

  • Georg Tessin: Verbande und Truppen der Deutschen Wehrmacht und Waffen-SS im Zweiten Weltkrieg 1939—1945. Biblio-Verlag, Bissendorf 1973, ISBN 3-7648-0871-3

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вэрмахт 43-І Армейскі Корпус Баявы шлях корпусуВэрмахт 43-І Армейскі Корпус Склад корпусуВэрмахт 43-І Армейскі Корпус Камандуючыя корпусамВэрмахт 43-І Армейскі Корпус ЛітаратураВэрмахт 43-І Армейскі Корпус Вонкавыя спасылкіВэрмахт 43-І Армейскі КорпусНямецкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ХутарАкіянБітАнтонімыМіс СусьветМаскоўская вобласьцьСаньнікаўЖугарСьпіс стагодзьдзяўЛюдміла ПайдушакаваПтушкіЗьвязда (Менская вобласьць)ШклоўВайшнорыяТаксіЛюбарт23 красавікаУкраінаМастурбацыяВершаваны памерПрыродаахоўная тэрыторыяГайла (імя)На ростаняхВештартЗямляРаіса БаравіковаБудынакfvrneСаратаўДотык пісі рукоюАгнешка Рамашэўская-ГузыСакуныУладзімер ДубоўкаЯн ВэрмээрПанцеляймон ПанамарэнкаПапова ГараРасейцыАлесь БадакІсьляндзкі коньДабрыняРадзівілыДзяжаМіжславянская моваСуд Фрунзэнскага раёнуПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоў.comСяргей АлейнікЗагор’е (Славаччына)БерасьцеВасіль ІгнаценкаІгар СідарукЙЯўгенія ЯнішчыцБлакітная валошкаЛацінкаЭнэргіяІсьляндзкая кронаІўеУладзімер КараткевічРасейская акупацыя БеларусіНіна МацяшАмонімГарадзішча Замэчак (Заслаўе)Андрусь ГорватПарнаграфія ў ЗШАЯдвіга ПаплаўскаяДрама (аповесьць)@🡆 More