Яўге́н Льво́віч Шкляр (1893—1941) — летувіскі паэт, перакладнік, журналіст, крытык.
Яўген Шкляр | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1893 або 1894 Друя або Днепрапятроўск |
Памёр | 1941 |
Бацькі | Леў Шкляр[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, журналіст, крытык |
Мова | расейская мова |
Год ды месца нараджэньня спрэчныя. Паводле некаторых зьвестак нарадзіўся ў 1894 годзе ў Друі. Дэбютаваў у друку ў 1911 годзе ў Екацярынаславе. У 1915—1916 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту, эвакуяванага ў Растоў-на-Доне. У 1916—1919 гадах удзельнік Першай сусьветнай вайны і грамадзянскай войн. Зь лістапада 1920 году ў Коўне.
Супрацоўнік газэты «Рэха» пад рэдакцыяй А. С. Бухава, карэспандэнт рыскай газэты «Сёньня». У 1924—1925 гг. працаваў у рыскай газэце «Народная думка» і штотыднёвым часопісе «Наш агеньчык», супрацоўнічаў у расейскіх газэтах Эстоніі, у парыскай штотыднёвай газэце «Сьвітанак» пад рэдакцыяй У. Я. Жабацінскага(ru) і іншых пэрыядычных выданьнях. У 1926—1927 жыў у Парыжы. З 1928 стала жыў у Коўне, па справах выяжджаючы ў Рыгу і Талін. Загінуў у канцлягеры пад Коўна.
Выдавец і рэдактар газэт:
Рэдактар часопіса «Балтыйскі альманах» (1923—1924; 1928—1937, зь перапынкамі).
Перавёў «Нацыянальную песьню» Вінцаса Кудзіркі, вершы Казіса Бінкіса, Пранаса Будвітыса, Пятраса Вайчунаса, Людаса Гіры, Матэўса Густайціса, Майроніса, Вітаўта Сырыёс-Гіры і шматлікіх іншых летувіскіх паэтаў, асобныя празаічныя тэксты.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Яўген Шкляр, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.