Вінцас Кудзірка

Вінцас Кудзірка (па-летувіску: Vincas Kudirka; 31 сьнежня 1858, Паэжэрай, цяпер Вылковыскі раён — 16 лістапада 1899, Уладыславаў) — летувіскі ўрач, кампазытар, празаік, крытык, публіцыст, перакладчык, паэт, аўтар летувіскага дзяржаўнага гімну «Нацыянальная песьня» (па-летувіску: «Tautiška giesmė»), лекар па адукацыі.

Нарадзіўся ў вёсцы Паэжэрай на беразе возера. Ягоны бацька быў заможным селянінам. У 1871 г. скончыў пачатковую школу ў роднай вёсцы. Працягваў адукацыю ў гімназіі ў Мар’ямпалі. Вялікае ўражаньне на яго зрабілі творы Адама Міцкевіча, Юзэфа Ігнацы Крашэўскага, Уладзіслава Сыракомлі, Юльюша Славацкага і іншых польскіх аўтараў. Першыя свае паэмы Вінцас Кудзірка пісаў па-польску. Пасьля сканчэньня шасьці клясаў бацька прымусіў Вінцаса паступіць у сэмінарыю ў Сейнах (Польшча). Там ён правучыўся два гады, але быў выключаны празь недастатковую старанасьць. У 1879 годзе бацька пазбавіў яго матэрыяльнай дапамогі. Таму ён вярнуўся вучыцца ў гімназіі ў Мар’ямпалі. Там ён прымяніў свой літаратурны талент для выданьня сатырычнай і гумарыстычнай газэты «Хлусьня» (па-польску: Kłamstwo). У 1881 годзе скончыў школу са срэбным мэдалём, што дало яму магчымасьць атрымаць стыпэндыю для навучаньня ў Маскоўскім унівэрсытэце, але з-за адсутнасьці грошай ён вымушаны быў паступаць у Варшаўскі ўнівэрсытэт. Адзін год ён правучыўся на факультэце гісторыі і філялёгіі, а потым перавёўся на мэдычны факультэт. Зарабляў на жыцьцё прыватнымі ўрокамі і перапісваньнем рукапісаў. Калі Вінцас жыў у Варшаве, на яго быў зроблены моцны польскі культурны ўплыў, але гэта не зьмяніла ягоных патрыятычных перакананьняў. У 1883 г. зьявіўся часопіс «Сьвітанак» (па-летувіску: Aušra), які ня проста спрыяў захаваньню Вінцасам этнічнай і культурнай ідэнтычнасьці, але прымусіў яго стаць у першыя шэрагі, кіраваць летувіскім нацыянальным адраджэньнем. У 1885 годзе на старонках часопіса «Сьвітанак» зьявілася казка «Чаму габрэі не ядуць сьвініну» (па-летувіску: Dėl ko žydai nevalgo kiaulienos). У гэтым самым годзе ў Вінцаса знайшлі кнігу «Капітал» К. Маркса, з-за чаго яго арыштавалі, пасадзілі ў турму і выключылі з унівэрсытэту. У 1887 годзе ён аднавіўся ва ўнівэрсытэце і скончыў яго ў 1889 годзе. У 1888 годзе ён заснаваў нелегальнае таварыства студэнтаў Варшавы «Летува». У 1889 годзе пачаў выдаваць у Тыльзыце (Прусыя) падпольны часопіс «Звон» (па-летувіску: Varpas, працягваў выходзіць да 1905 году). Гэта быў літаратурна-палітычны часопіс, які кантрабандай правозілі на тэрыторыю Расейскай імпэрыі. У ёй публікаваліся паэмы і сатырычныя апавяданьні Кудзіркі і іншых аўтараў. Перакладаў на летувіскую творы паэтаў рамантызму XIX стагодзьдзя — Джорджа Байрана, Фрыдрыха Шылера, Адама Міцкевіча. Ягоныя ўласныя сатырычныя апавяданьні былі створаныя пад уплывам расейскіх пісьменьнікаў Мікалая Гогаля, Мікалая Някрасава, Міхаіла Салтыкова-Шчадрына. Зьбіраў народныя летувіскія песьні. Горад Уладыславаў, у якім Кудзірка пражыў апошнія пяць гадоў свайго жыцьця, пазьней быў перайменаваны ў ягоны гонар. Творы Вінцаса Кудзіркі перакладзеныя на расейскую мову Яўгенам Шклярам, Георгіем Яфрэмавым.

Вінцас Кудзірка
Vincas Kudirka
Вінцас Кудзірка
Выява Кудзіркі на банкноце ў 500 літаў
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы V.Kapsas, Vincas Kapsas, Paežerių Vincas, Perkūnas, P.Vincas, Varpas, Q.D., K., V.K.
Нарадзіўся 31 сьнежня 1858(1858-12-31)
Памёр 16 лістапада 1899(1899-11-16) (40 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці летувіскі культурны дзеяч, паэт, перакладчык
Мова летувіская мова

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Адам МіцкевічВаршаўскі ўнівэрсытэтГімн ЛетувыДжордж БайранКантрабандаЛетувіская моваМар’ямпальМікалай ГогальМікалай НякрасаўМіхаіл Салтыкоў-ШчадрынПольская моваСейныУладзіслаў СыракомляУладыславаўФрыдрых ШылерЮзэф Ігнацы КрашэўскіЮльюш СлавацкіЯўген Шкляр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВымяПолымя (часопіс)Канстытуцыя БеларусіЛюбоўЮрась СьвіркаДругая сусьветная вайнаДыфірамбІнфармацыйныя тэхналёгііСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатам1919ПрыёрбанкСьвяты СаваКрысталь БойдМікола ПапекаМаркёрАнгельшчынаНародны АльбомХуткасьць сьвятлаСлавамір АдамовічФранцыяПярнуМаксім ЛужанінЖанчына зьверхуКаса (фрызура)20 красавікаСалігорскУладзіслаў ЧаржынскіПрыбытакЯгайла (імя)МанархАла (мужчынскае імя)БлогРаскіданае гняздо (п’еса)Жыды ў БеларусіВасіль ЖуковічКрасавікМаладняк (часопіс)Беларускі клясычны правапісНаркотыкСяброўстваАнатоль СысДабрабыт (банк)Мікалай МатукоўскіДзеяслоўНадвор’еАндрэй ЛявончыкВалер ДайнэкаКубаГраматкаТравеньНовая эканамічная палітыкаHTTPSАральны сэксСельская гаспадарка БеларусіЮрась БарысевічНавасадзкі ўнівэрсытэтРасеяМэдыяВікіПрацяглы будучы часАбудСан-Хасэ (Каліфорнія)ВушніцаЛацінкаКойданаўНіл ГілевічАльгімонтЭдуар Анры АўрыльСябарКатэдра Парыскай Божай Маці🡆 More