Яфрэ́м Яўсе́евіч Сакало́ў (25 красавіка 1926 году ў в.
Равячына Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці — 5 красавіка 2022 году) — савецкі партыйны дзеяч, быў Першым сакратаром ЦК КПБ з 1987 да 1990 году.
Яфрэм Сакалоў | ||||||||||
15-ы Першы сакратар Камуністычнай партыі БССР | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
6 лютага 1987 — 1990 | ||||||||||
Папярэднік: | Мікалай Сьлюнькоў | |||||||||
Наступнік: | Анатоль Малафееў | |||||||||
Першы сакратар Берасьцейскага абласнога камітэту КПБ | ||||||||||
1977 — 6 лютага 1987 | ||||||||||
Папярэднік: | Уладзімер Мікуліч | |||||||||
Наступнік: | Анатоль Зеляноўскі | |||||||||
Асабістыя зьвесткі | ||||||||||
Нарадзіўся: | 25 красавіка 1926 Равячына, Горацкі раён, Магілёўская вобласьць | |||||||||
Памёр: | 3 красавіка 2022 (95 гадоў) | |||||||||
Партыя: | ||||||||||
Адукацыя: | аграном | |||||||||
Узнагароды: | |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1944—1950 гадах служыў у Савецкім Войску. Пасьля дэмабілізацыі працаваў шафёрам. З 1955 году Сакалоў сябра камуністычнай партыі Савецкага Саюзу. У 1956 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1961 годзе Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. У 1965 годзе стаў кіраўніком Берасьцейскага абкаму прафсаюзу працоўных і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак, а потым, у 1967 годзе быў прызначаны першым сакратаром Іванаўскага райкаму партыі Берасьцейскай вобласьці. З 1969 году Яфрэм Сакалоў працаваў у цэнтральным апараце КПБ, быў намесьцінам, а з 1975 году ўзначаліў сельскагаспадарчы аддзел КПБ. У 1977 годзе стаў першым сакратаром Берасьцейскага абкаму КПБ.
Для жыхароў Берасьцейскай вобласьці Сакалоў — амаль ідэал кіраўніка. Ніхто ніколі ня чуў, каб ён узвысіў голас на падначаленага. Ніхто ня бачыў яго нецьвярозым. Ніхто ня мог падазраваць яго ў хабарніцтве. Усе гады сваёй працы ў Берасьці Яфрэм Яўсеевіч займаўся адным: ён будаваў. Ён будаваў дамы, дарогі і гіганцкія жывёлагадоўчыя комплексы. Ёсьць комплекс на 50 тыс. галоў — добра, а будзе на 100 тыс. Увесь СССР павінен есьці берасьцейскую сьвініну. І самім берасьцейцам павінна хапіць. А калі ёсьць гіганцкія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, да іх павінны весьці добрыя дарогі. І людзі павінны жыць у нармальных, зручных дамах. І той факт, што суровага Яфрэма Яўсеевіча ўзнагародзілі Зоркай Героя Працы — адзінага партфункцыянера пры Гарбачове! — а потым выбралі першым сакратаром ЦК КПБ, у вобласьці ўспрынялі як належнае. | ||
—Аляксандар Фядута |
У 1981—1986 гадах Сакалоў быў кандыдатам ў Палітбюро ЦК КПСС, а з 1986 году стаў членам Палітбюро ЦК КПСС. У гэтым жа годзе ён быў узнагароджаны Зоркай Героя Працы. З 1987 да 1990 году быў Першым сакратаром ЦК КПБ. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня ад 139 Столінскай акругі. З 1990 году на пэнсіі. У студзені 1991 г. Вярхоўны Савет задаволіў просьбу Яфрэма Сакаова аб датэрміновым спыненьні дэпутацкіх паўнамоцтваў па яго асабістай заяве.
Пазьней Сакалоў узначальваў Савет Кампартыі Беларусі, зьяўляўся членам рэспубліканскага Савету вэтэранаў вайны і працы, Узброеных сілаў і праваахоўных органаў.
Памёр 5 красавіка 2022 году.
Папярэднік Мікалай Сьлюнькоў | Першы сакратар ЦК КП(б)Б 1987—1990 | Наступнік Анатоль Малафееў |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Яфрэм Сакалоў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.