Ян Юр’евіч Глябовіч

Ян Глябовіч (1480 — 23 красавіка 1549) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Маршалак гаспадарскі (1516—1542), ваявода віцебскі (1529—1532), полацкі (1529—1542) і віленскі (з 1542), пісар (1530) і канцлер вялікі літоўскі (з 1546).

Ян Глябовіч
Ян Юр’евіч Глябовіч
Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1480(1480)
Памёр 23 красавіка 1549
Род Глябовічы
Бацькі Юры Глябовіч (сын Глеба)
Жонка Ганна з Барташэвічаў
Соф’я зь Пяткевічаў
Ганна з Заслаўскіх
Дзеці ад 1-га шлюбу: Ядвіга
ад 2-га шлюбу: Станіслаў, Крыстына, Соф’я, Ганна, Альжбета
ад 3-га шлюбу: Ян, Альжбета, Барбара, Дарота
Дзейнасьць дыплямат

Як пасаг ад 3-га шлюбу атрымаў частку Заслаўя і Заслаўскага княства. Трымаў Жыжмарскае, Амсьціслаўскае, Бабруйскае (з 1542), Барысаўскае і Радашкавіцкае староствы.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Глябовічаў гербу «Ляліва», сын Юр’я, намесьніка смаленскага. Зьвестак пра маці не захавалася.

У 1516 атрымаў урад маршалка каралеўскага. Належаў да прыхільнікаў двара, быў даверанай асобай вялікай княгіні Боны. У 1522 адзін з гарантаў Жыгімонту Аўгусту заняцьця стальца. У 1529 быў сярод камісараў датычна разьмежаваньня з Каралеўствам Польскім. Паводле Попісу 1528, выстаўляў з сваіх маёнткаў 148 вершнікаў, і яшчэ 88 вершнікаў з маёмасьці 2-й жонкі.

Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай (1534—1537). Перад пачаткам ваенных дзеяньняў, дасылаў з Полаку здабытыя праз шпегаў даведкі пра падзеі ў Маскоўскай дзяржаве. Улетку 1535 разам зь Янам Радзівілам і Юрыем Алелькавічам, кіраваў адной з трох вайсковых груповак, якая мусіла была пад Полацкам падтрымаць дзеяньні галоўнай арміі, але прадухіліць страты Себежа ня здолела. У лютым 1536 разам з гетманам А. Няміровічам спрабаваў вярнуць Себеж, але няўдала.

У сьнежні 1536 на чале пасольства езьдзіў у Маскву, куды прыбыў 11 студзеня 1537. Пасольству не ўдалося скласьці мір зь вяртаньнем страчанага ў 1514 Смаленску. Перамір’е вызначалася на тэрмін 5 гадоў, пры гэтым за ВКЛ заставаўся Гомель, а за Маскоўскай дзяржавай — Себеж і Севершчына. У 1542 зноў з пасольствам у Маскве, перамір’е працягнутае на 7 гадоў.

Падтрымліваў вялікую княгіню Бону ў яе канфлікце зь літоўскімі магнатамі, на Берасьцейскім сойме (1544) такая пазыцыя выклікала галоснае абурэньне, з гэтае прычыны быў у ізаляцыі сярод паноў-рады, хоць і меў тамака найвышэйшае становішча. Калі ў 1540-я паўстала пытаньне пра аб’яднаньне з Польшчай, сьпярша выступаў за больш цесны зьвязак, аднак пазьней быў супраць гэтага.

Варагаваў з Радзівіламі. Так, па беспатомнай сьмерці Станіслава Гаштольда, міма ўдавы — Барбары з Радзівілаў — перавёў усю ягоную маёмасьць на скарб, матываючы вымарачным правам гаспадара. Разам з Хадкевічамі і Осьцікавічамі ствараў апазвцыю ўзмацненьню Радзівілаў.

Першы раз ажаніўся з Ганнай Барташэвіч, другі — з Соф’яй Пяткевіч, трэці — з Ганнай Заслаўскай (з 1537, паводле іншых зьвестак — зь сярэдзіны 1540-х). У першым шлюбе меў дачку Ядвігу, у другім — сына Станіслава, а таксама дачок Крыстыну, Соф’ю, Ганну і Альжбету, у трэцім — сына Яна, а таксама дачок Альжбету, Барбару і Дароту.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

154923 красавікаВаяводаВаяводы віленскіяВаяводы віцебскіяВаяводы полацкіяВялікае Княства ЛітоўскаеКанцлер вялікі літоўскіМаршалак дворны літоўскіПісар вялікі літоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сакавік.bt196428Гімн БеларусіStotis1977Пошукавая аптымізацыя.lc.ieToyota.isБеларускае нацыянальнае адраджэньнеБлакітная валошкаМузычны альбомЗянон ПазьнякC Sharp.gr.pkПершая Ўстаўная грамата.am.pyГішпанія.awАзартная гульня.cgНясьвіж.tkВігіліюс (папа рымскі)Францішак БагушэвічЛатвіяБірутаРымейкаLinux.iq.ioМарат МаркаўЯн Серада.gwРасейская моваЧэрвень.yuMemento mori1999Арабская мова.ms5820081993Вайдыла (імя)Берасьце.lsДабрабыт (банк)Рада Беларускай Народнай РэспублікіЛіда.chЯсон СмагаржэўскіІван Шамякін.qa1960.cu67Tesla IncВалімонт1936ГарбатаПрапаршчык1853Арвід (імя)Кірыл КоктышКасьпійскае мораГрэцкая драхма.mn2006🡆 More