Эстэрсунд

Эстэрсу́нд (па-швэдзку: Östersund , па-паўднёвасаамску: Staare) — горад у цэнтральнай частцы Швэцыі, разьмешчаны на беразе возера Стуршэну.

Адзіны горад ляндскапу Емтлянду, адміністрацыйны цэнтар аднайменнага лэну й камуны Эстэрсунду. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 49 806 чалавек.

Эстэрсунд
швэдз. Östersund
Эстэрсунд узімку
Эстэрсунд узімку
Эстэрсунд
Герб Эстэрсунду
Дата заснаваньня: 1786
Краіна: Швэцыя
Лэн: Емтлянд
Плошча: 27,28 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 49 806 чал.
шчыльнасьць: 1825,73 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 063
Паштовы індэкс: 831 XX
Геаграфічныя каардынаты: 63°10′45.030″ пн. ш. 14°38′9.623″ у. д. / 63.179175° пн. ш. 14.63600639° у. д. / 63.179175; 14.63600639 14°38′9.623″ у. д. / 63.179175° пн. ш. 14.63600639° у. д. / 63.179175; 14.63600639
Эстэрсунд на мапе Швэцыі
Эстэрсунд
Эстэрсунд
Эстэрсунд
Эстэрсунд Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.ostersund.se

У Эстэрсундзе разьмешчаны адзін з трох кампусаў Цэнтральнашвэдзкага ўнівэрсытэту.

Гісторыя

У 1645 годзе Данія-Нарвэгія страціла Емтлянд на карысьць Швэцыі, і з таго часу швэды сталі выношваць пляны пабудаваць на гэтай слабазаселенай тэрыторыі горад. Але ажыцьцявіць іх змог толькі ў 1786 годзе кароль Густаў III, заснаваўшы Эстэрсунд. Новы горад вызваляўся ад падаткаў на 20 гадоў, каб прывабіць сялянаў з суседняй выспы Фрэсёну. Але сяляне гэтыя былі вельмі заможнымі і ня вельмі імкнуліся перасяляцца ў горад, таму спачатку Эстэрсунд разьвіваўся вельмі марудна: нават калі ў 1810 годзе ён стаў адміністрацыйным цэнтрам новаўтворанага лэну Емтлянд, ён яшчэ пэўны час фактычна заставаўся вёскай. Толькі пачынаючы з 1879 году, калі праз горад прайшла чыгунка, ён пачаў расьці.

Славутасьці

Эстэрсунд 
Эстэрсундзкая ратуша
  • Ратуша
  • Ямтлі — этнаграфічны музэй ляндскапаў Емтлянд і Гэр’едален
  • Царква Стура чуркан
  • Царква Фрэсё (XIII стагодзьдзе)
  • Рунічны камень з Фрэсё (XI стагодзьдзе) — найпаўночнейшы рунічны камень у Швэцыі
  • Заапарк Фрэсё
  • Статуя Стуршэнскай пачвары

Спорт

Важнае месца ў жыцьці гораду займае спорт, асабліва зімовы. Яшчэ напачатку XX стагодзьдзя ў Эстэрсундзе неаднаразова праходзілі Нардычныя гульні — папярэднікі Зімовых алімпійскіх гульняў. У апошнія дзесяцігодзьдзі горад некалькі разоў прапанаваў сваю кандыдатуру на правядзеньне Зімовых алімпійскіх гульняў, але пакуль беспасьпяхова. У горадзе рэгулярна ладзяцца чэмпіянаты сьвету ў розных відах зімовага спорту. Але ў горадзе ёсьць, напрыклад, і свая футбольная каманда, і баскетбольная.

Вонкавыя спасылкі

Эстэрсунд  Эстэрсундсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Эстэрсунд ГісторыяЭстэрсунд СлавутасьціЭстэрсунд СпортЭстэрсунд Вонкавыя спасылкіЭстэрсундЕмтлянд (лэн)ЛяндскапПаўднёвасаамская моваСтуршэнШвэдзкая моваШвэцыяЭстэрсунд (камуна)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НясьвіжГалюцынацыяБеларуская ВікіпэдыяЦарква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Баруны)ДруяВільняТарас ШаўчэнкаКаскадныя табліцы стыляўКатэхізіс Сымона БуднагаКультура (радыё)ШчучынБеларусыСтудзеньСаўгутНазоўнікГлеб ЛабадзенкаSГуданЧорная ночВялікабрытаніяТудаўлянскія гаворкіАпэрацыйная сыстэмаСлавамір АдамовічТэхналёгіяЛеанід КраўчукБагуслаў РадзівілБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіМіхаіл (арханёл)Іван ШамякінДзяніс Садоўскі (футбаліст)Зямля пад белымі крыламіАляксандар ВіхорБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЛетувізацыяГабрэіНапалеон ОрдаМаксім ГарэцкіБабёрКарлес ПудждэмонГерэйка19891992БлогАбраз Маці Божай БарунскайСьвятлана ЦіханоўскаяКрасная ВёскаВасіль ІгнаценкаБагоўкаГімн ВялікабрытанііРэкі БеларусіРэвалюцыя гвазьдзікоўКурапатыСяброўстваЗона маўчаньняЛёнданАндрэй ДынькоСэксуальныя цацкіДраматургВагінальны сэксЯпоніяМіхал Клеафас АгінскіПасадобльЛязьбійская парнаграфіяУладзімер Арлоў (гісторык)Станіслаў ШушкевічЛацінкаДарога Р42 (Беларусь).anМіжнародная сыстэма СІСтаніслаў Аўгуст Панятоўскі🡆 More