Мікала́еўшчынская сярэ́дняя шко́ла імя́ Яку́ба Ко́ласа — сярэдняя навучальная ўстанова ў вёсцы Мікалаеўшчыне Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці.
Навучальная ўстанова | |
Школа імя Якуба Коласа Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мікалаеўшчынская сярэдняя школа імя Якуба Коласа» | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мікалаеўшчына |
Каардынаты | 53°24′12″ пн. ш. 26°50′09″ у. д. / 53.40333° пн. ш. 26.83583° у. д. 26°50′09″ у. д. / 53.40333° пн. ш. 26.83583° у. д. |
Тып будынка | школа |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Будаваньне | 1940—1948 гады |
Стан | дзейнічае |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Школа імя Якуба Коласа |
Будынак школы пабудаваны ў 1940—1948 гадах пры падтрымцы Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Школа была заснавана ў 1866 годзе як народнае вучылішча пры Мікалаеўскай царкве, заняткі ў якім праводзіліся толькі ўзімку. Падчас знаходжаньня мястэчка ў складзе Польшчы адукацыя адбывалася на польскай мове. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР, у Мікалаеўшчыне была адчынена сямігодка, у якой працавалі больш за 10 настаўнікаў, палова зь якіх была ўраджэнцамі гэтых мясьцінаў. Школу наведвалі ня толькі дзеці, але і дарослыя.
У 1940 годзе ў Мікалаеўшчыне адбыўся вялікі пажар, які зьнішчыў большую частку мястэчка, у тым ліку і школу. У пачатку 1940 году пачалася адбудова школы на новым месцы, якая прыпынілася з-за пачатку вайны. Шмат увагі ўзьвядзеньню школы ўдзяліў ураджэнец гэтых мясьцін Якуб Колас. У лісьце свайму сябру, першаму дырэктару гэтай навучальнай установы Ігнату Міцкевічу ён пісаў: «Як толькі прыеду на Беларусь, займуся мікалаеўшчынскімі справамі. Школу трэба паставіць, зрабіць яе на зайздрасьць людзям». Намаганьні паэта, які хадайнічаў, каб, напрыклад, выдзелілі для будаўніцтва лес, апраўдаліся: 1 кастрычніка 1948 году ў новым двухпавярховым будынку з калёнамі пачаліся заняткі.. У будынку знаходзіліся 11 вучэбных клясаў, спартовая зала, бібліятэка, фізічны і хімічны кабінэты і іншыя памяшканьні. Школа адной зь першых у Беларусі ў 1967—1968 навучальным годзе ўзяла курс на паглыбленае вывучэньне беларускай мовы і літаратуры. У 1960-я гады будынак навучальнай установы быў капітальна адрамантаваны, печкавае ацяпленьне заменена на цэнтральнае, адчынена сталовая і інтэрнат. З 1964 году ў школе працуе літаратурны кружок для пачынаючых паэтаў «Маладыя каласкі»..
У 1963 годзе была адчынена школьная філія музэю Якуба Коласа, якую штогод наведвала каля 3-5 тысячаў экскурсантаў. У 2006 годзе быў заснаваны этнаграфічна-літаратурны музэй «Спадчынны куток», які адчыняў Міхась Міцкевіч, сын Коласа. Музэй налічвае 172 прадметы ў асноўным фондзе і 105 — у дадатковым. Маюцца тры экспазыцыі: «Мой родны кут…» — месцы, зьвязаныя з жыцьцём Якуба Коласа, Мікалаеўшчына — калыска паэта і яго землякоў, Мікалаеўшчына літаратурная.. Адзін з галоўных аб’ектаў музэю — партрэт Коласа 1963 году аўтарства мастака Ўладзімера Стальмашонка, а таксама альбом зь вёскі Пінкавічы Пінскага раёну, дзе выкладаў у свой час пісьменьнік, у якім ёсьць успаміны тагачасных вучняў настаўніка.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.