Шавэрма

Шавэ́рма (па-арабску: شاورما‎, па-габрэйску: שווארמה‎, ад турэц.

çevirme), таксама данэ́р-кяба́б (па-турэцку: döner kebab) — блізкаўсходняя страва арабскага паходжаньня зь піты або лавашу, начыненага рубаным смажаным мясам (бараніна, ялавічына, індычына або кураціна; у Эўропе таксама можа быць сьвініна) з даданьнем прыправаў, соўсаў і салаты зь сьвежай гародніны. Спажываецца без выкарыстаньня сталовых прыладаў.

Шавэрма
Гатовая шавэрма ў піце
Шавэрма
Гатовая шавэрма ў лавашы

У апошнія 2—3 дзесяцігодзьдзі шавэрма шырока распаўсюдзілася ў Эўропе, у тым ліку й Беларусі, празь мігрантаў з Блізкага Ўсходу.

Прыгатаваньне

Шавэрма 
Прыгатаваньне мяса на ражне

Для шавэрмы выбіраецца мяса: бараніна, індычына, ялавічына, кураціна. Мяса падсмажваюць паводле спэцыяльнай тэхналёгіі ў прызначаных для гэтага вэртыкальных грылях. Выразка нанізваецца на вэртыкальна разьмешчаны ражон, які круціцца вакол сваёй восі і награвальных элемэнтаў, якія знаходзяцца ўздоўж ражна. У меру падсмажваньня мяса яго зразаюць з дапамогаю доўгага нажа тонкімі шматочкамі.

Разам зь мясам у начыньне лавашу або піты дадаюць соўс ды гародніну (таматы, капусту й агуркі).

Назвы ў розных мясцовасьцях

  • У Азэрбайджане шавэрмаю называюць страву зь белым кісла-салодкім соўсам і ў лавашы, у той час як традыцыйная шавэрма называецца «дзёнэр-кябаб» або просто «дзёнэр» (азэрб. dönər).
  • У Альжыры шавэрма называецца дэнэ́р.
  • У Армэніі гэтая страва называецца карсы-харавац (шашлык па-карску). Шашлык па-карску ўяўляе зь сябе вялікі шматок мяса на ражне, зь якога па меры прыгатаваньня зразаюць шматочкі і загортваюць іх у псацах (тонкі прэсны ліставы «лаваш»).
  • У Баўгарыі выкарыстоўваецца назва дзюнэр.
  • У Бэльгіі выкарыстоўваецца назва піта-дзюрум (франц. pita durum) або проста durum (ад турэцкага dürüm — загорнуты), калі начыньне загорнутае ў тонкі лаваш, або проста піта (франц. pita), калі начыньне кладзецца ў палову піты.
  • У Вялікай Брытаніі называюць скарочана «кебаб» ад турэцкага döner kebab.
  • У Грэцыі ды на Крыце мяса, прыгатаванае на вэртыкальным ражне, называецца гірас, а начыненая гэтым мясам піта — гірас піта.
  • У Ізраілі для гэтай жа стравы выкарыстоўваецца назва шава́рма, але ў звычайным напісаньні іўрытам (іўр. שווארמה) шырока пашыранае прачытаньне «шва́рма»; ізраільскія арабы вымаўляюць яго як шуа́рма. Падаецца ў піце або ў тонкім лавашы — лафэ. Карэнныя ерусалімцы называюць лафу «аштану́р».
  • У Іране страву называюць «турэцкім кябабам» (пэрс. کباب ترکی‎ kabāb-e torki).
  • У Казахстане прадаецца і шавэрма, і розныя данэры (данэр-кябаб, данэр-дурум).
  • Лібанская назва для шавэрмы — куба.
  • У Нямеччыне выкарыстоўваецца назва «дзёнэр-кябаб» (ням. dönerkebab) або просто дзёнэр. Таксама ёсьць адмена дзюрум (ад турэцкага dürüm — загорнуты), калі начыньне загорнутае ў тонкі лаваш.
  • У Польшчы выкарыстоўваецца назва кэ́баб (ад ням. Dönerkebab) з папраўкаю на польскі націск.
  • У Расеі: шавэрма, шаурма або дзёнэр.
  • У Румыніі ўжываецца назва шаорма або шоорма.
  • Ва Ўзбэкістане ўжываецца назва турк-кабоб або донар, рэдка шаурма. Аднак загорнутая ў лаваш страва называецца часта проста «лаваш», а «турк-кабоб» азначае прыгатаваная ў тонкім хлябцы, як піта. «Донар» падаецца як асобная другая страва з гарнірам.
  • У Францыі гэтую страву называюць кябаб (франц. le kebab) або шаварма (франц. chawarma).
  • У Чэхіі для гэтай стравы выкарыстоўваецца назва гірас, якая мае грэцкае паходжаньне

Беларусь

На 2019 год у сталіцы Беларусі налічвалася прынамсі 66 страўняў, дзе падавалі шавэрму, у тым ліку беларускамоўная «Кропка» ў Пермашайскім раёне па вуліцы Талбухіна, д. 6 (каля станцыі мэтро Парк Чалюскінцаў). У 5 абласных цэнтрах працавала прынамсі 50 адпаведных страўняў: 10 у Берасьці, 15 у Віцебску, 5 у Горадні, 12 у Гомелі і 8 у Магілёве.

Крыніцы

Tags:

Шавэрма ПрыгатаваньнеШавэрма Назвы ў розных мясцовасьцяхШавэрма БеларусьШавэрма КрыніцыШавэрмаІўрытАрабская моваБлізкі ЎсходЛавашТурэцкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БудызмПохваМенскУнівэрсальны каардынаваны час26 красавікаАтрад (біялёгія)ДзьвінскУсяслаў ЧарадзейДайльСяргей СматрычэнкаДзікЧорны сьпіс ЭўразьвязуМаксім ГарэцкіГердаПарнакапытныяМаякПрастытуцыяАляксандар ВіхорГісторыя МенскуАкварэльСуботнікіДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьМіндоўг (імя)ТравеньРасонскі раёнПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыАндрэй КурэйчыкПрыродаМастурбацыяШвэцыяСтарабеларуская моваБеларускае нацыянальнае адраджэньнеДомінік СобаслаіАндрэй АлександровічСяброўстваЛеанід ГалубовічЛіцьвіныБусел белыДзед ТалашСяргей НавумчыкАльфаБэрнатБерасьцеДабрыняЗянон ПазьнякАдам МіцкевічІндустрыялізацыяМаркёрВалянцін АкудовічАндрэй ФедарэнкаЭўропаАпэрацыйная сыстэмаЯн ПазьнякКойданаўПаўночна-Заходні крайСтаніслаў Шушкевіч1874Алесь КлышкаСтаніслаў ВалодзькаІнданэзіяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Бычкі (Віцебская вобласьць)КліматГайдМэдыяВікіДотык пісі рукоюНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяПалямонавічыВаенная апэрацыяТутэйшыя (літаб’яднаньне)🡆 More