Чырвоны Мазыранін

29°29′55″ у. д. / 51.80667° пн. ш.

29.49861° у. д. / 51.80667; 29.49861

«Чырво́ны Мазыра́нін» — дзяржаўнае кандытарскае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1913 годзе ў Нароўлі (цяпер Гомельская вобласьць) ў якасьці ягадаперапрацоўчай фабрыкі памешчыка Эдуарда Горвата.

«Чырвоны Мазыранін»
Чырвоны Мазыранін
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1913
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Гомельская вобласьць
Адрас Нароўля, Фабрычная вул., д. 2
Ключавыя фігуры Аляксандар Піляк, Анатоль Такарскі
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя слодычы
Матчына кампанія «Мазырсоль»

Прадпрыемства зьяўляецца родапачынальнікам вытворчасьці малочных цукерак «Кароўка» з цэльнага згушчанага малака, якія крышталізуюцца праз 15 дзён пасьля вырабу. Па прычыне незапатэнтаванасьці назвы ў суседнія краіны пастаўляюць цукеркі «Кароўка з карыцай», «Макавая расінка» (з макам) і «Шчодрая Кароўка» на аснове згушчонкі. На 2020 год 16 уласных крамаў працавала ў 8 гарадах 4 вобласьцяў Беларусі: 12 у Гомельскай вобласьці — Гомель (5), Жлобін (1), Мазыр (5) і Нароўля (1); па 1-й у Берасьці, Віцебску, Клецку (Менская вобласьць) і Менску.

Прадукцыя

Фабрыка выпускае больш за 120 відаў прадукцыі: зэфір, пасьціла, мармэляд, цукеркі, ірыс.

Мінуўшчына

Прадпрыемства па перапрацоўцы ўласнага ўраджаю садавіны і гародніны заклаў ва ўласным маёнтку Нароўлі памешчык Эдуард Горват. Першая прадукцыя выйшла ў 1913 року, у 1914 была зарэгістраваная гандлёвая марка «Горват». Асноўнай прадукцыяй сталі мармэляд, карамэль, пасьціла, павідла, джэм ды сочыва. З прыходам бальшавікоў вытворчасьць спынілася. Толькі ў 1925 року пад кіраўніцтвам партыйнай арганізацыі Мазыра фабрыка запрацавала і атрымала назву «Чырвоны Мазыранін». У 1927 перададзеная «Белкандытартрэсту». У 1930 годзе працу мэханізавалі пры дапамозе апарата «Вакуўм».

У Другую сусьветную вайну абсталяваньне фабрыкі было эвакуяванае ў Расею. Пасьля вайны аднаўленьне фабрыкі пачалося зноўку. У 1986 пачалося будаўніцтва новага корпусу, які адчынілі ў сьнежні 1987 году. У 1996 фабрыка пераўтвораная ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. У 2001—2003 гадах пабудавалі ўчастак кацельні на 6,5 тоны пары ў гадзіну. Усталявалі лядоўню для малака і масла, размазны канвэер, 2 лініі глязураваньня і пакавальны аўтамат «Флоў-пак». Таксама 3 вытворчыя лініі ўкамплектавалі лядоўнямі. У 2004—2005 гадах канцэн «Белдзяржхарчпрам» набыў 2 вытворчыя комплексы «Інтеле-мікс» для 2-каляровага зэфіру, пакавальныя машыны, аздабляльны прыбор і вытворчае абсталяваньне для гофратары. У 2019 годзе выпусьцілі 4000 тонаў кандытарскіх вырабаў. У 2020 годзе мацярынскім прадпрыемствам стала ААТ «Мазырсоль».

Кіраўнікі

  • Эдвард Горват (1913—1917)
  • Іван Гордзін (1924)
  • М. Радыгін (1926)
  • Рыгор Дынаў (1937—1941)
  • Міхась Мішын (1944)
  • Сьцяпан Скоблікаў (жнівень 1945 — 1953)
  • Кузьма Галіцын (1954—1961)
  • Мікалай Турсноў (1962—1964)
  • Марыя Кацапава (1964—1974)
  • Аляксандар Маркевіч (1974—1981)
  • Васіль Засімовіч (1982—1989)
  • Мікалай Шаўцоў (1992—1994)
  • Марыя Ільлючэнка (1995—1996)
  • Аляксандар Шчучкін (1996—2000)
  • Аляксандра Гараніна (2000—2005)
  • Алена Касуха (2005—2008)
  • Валеры Таран (2008—2011)
  • Любоў Бобр (1 кастрычніка 2011 — 11 красавіка 2013)
  • Сьвятлана Тачыліна (12 красавіка 2013 — 2021)
  • Аляксандар Піляк (зь 2021 году)

Крыніцы

Літаратура

  • Уладзімер Тугай. «Чырвоны Мазыранін»: ля вытокаў прадпрыемства / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка ; редкол. В. В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. // Европа : актуальные проблемы этнокультуры : материалы VIII Междунар. науч.-теорет. конф., г. Минск, 22 декабря 2014 г.. — Мн.: Минский государственный ПТК полиграфии, 2015. — С. 190—191.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Чырвоны Мазыранін ПрадукцыяЧырвоны Мазыранін МінуўшчынаЧырвоны Мазыранін КрыніцыЧырвоны Мазыранін ЛітаратураЧырвоны Мазыранін Вонкавыя спасылкіЧырвоны МазыранінГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

17 красавікаМасачусэтсАрцём АрашонакВадаробус1992ГерэльISO 4217Максім ТанкНясьвіжФінансыСлавамір АдамовічЗямля пад белымі крыламіПінскСакрат ЯновічМаладняк (літаратурнае аб’яднаньне)Прапойскі раён1831Ў1 траўняІльля ДубінецБудзьма беларусамі!ЖамойтыБеларускі нацыянальны стройAizoaceaeГалюцынацыяВайшнорыяЭякуляцыяІнфармацыйныя тэхналёгііАмонімАсіпавіцкі раёнБаранавічыСэксуальныя цацкіАляксандар СувораўПлоцевы актРак скурыДзьвінскПагоня (песьня)Крывіч (часопіс)Уладзімер ПракапцоўЦарква Сьвятога Духа (Менск)Паўднёвая КарэяЛёнданЛесьвіцаHTMLРаёны БеларусіАнальны сэксСыстэма кіраваньня зьместамАлесь СавіцкіНатальля АрсеньневаСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаВольга ЧамаданаваЧапялаМаёнтакЗянон ПазьнякМікіта ХрушчоўПартрэт Дарыяна ГрэяРасейская моваЮравічыРасейская акупацыя БеларусіБеларуская Народная РэспублікаГорадняКандрат КрапіваАдам МіцкевічНаваградак2024Антон Сокал-КутылоўскіПратэсты ў Беларусі (2020—2022)Уладзімер Караткевіч🡆 More