Чарлз Ўілсан

Чарлз Томсан Рыз Ўілсан (па-ангельску: Charles Thomson Rees Wilson; 14 лютага 1869, Гленкарс, Вялікабрытанія — 15 лістапада 1959, Карлапс, Вялікабрытанія) — брытанскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1927, разам з Артурам Комптанам), за «вынаходніцтва дэтэктара элемэнтарных часьцінак» (Камэра Ўілсана).

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ўілсан.

Мэдаль Коплі (1935).

Чарлз Томсан Рыз Ўілсан
Charles Thomson Rees Wilson
Чарлз Ўілсан
Род дзейнасьці фізыка
Дата нараджэньня 14 лютага 1869
Месца нараджэньня Гленкарс, Вялікабрытанія
Дата сьмерці 15 лістапада 1959 (90 гадоў)
Месца сьмерці Карлопс, Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак фізык, мэтэароляг, прафэсар унівэрсытэту, хімік, шкаляр
Навуковая сфэра фізыка і мэтэаралёгія
Месца працы
Узнагароды

Жыцьцё і кар’ера

Чарлз Ўілсан нарадзіўся 14 лютага 1869 г. у парафіі Гленкарс, округ Мідлётыян ў Шатляндыі. Ягоны бацька Джон Ўілсан быў фэрмэрам. Пасьля сьмерці бацькі ў 1873 годзе сям’я пераехала ў Манчэстэр. Ўілсан вывучаў біялёгію ў каледжы Оўэна (Манчэстэрскі ўнівэрсытэт), хацеў стаць лекарам. Потым паехаў вучыцца ў Кембрыдзкі ўнівэрсытэт, Sidney Sussex College. Там Ўілсан зацікавіўся фізыкай ды хіміяй.

Потым Ўілсан зацікавіўся мэтэаралёгіяй, у 1893 годзе пачаў вывучаць аблокі і іхнія ўласьцівасьці. Пэўны час ён працаваў у абсэрваторыі на гары Бэн Нэвіс, дзе назіраў за ўтварэньнем аблокаў. Потым ён спрабаваў паўтарыць гэты працэс ва ўмовах лябараторыі ў Кембрыдзкім ўнівэрсытэце. Ён прымушаў вільготнае паветра пашырацца ў герметычным аб’ёме. Пазьней ён праводзіў экспэрымэнты з утварэньнем сьлядоў з аблокаў у выніку дзеяньня іёнаў і іянізавальнага выпрамяненьня. Вынаходніцтва камэры Ўілсана прынесла яму Нобэлеўскую прэмію ў 1927 годзе. Чарлз Ўілсан — адзіны шатляндзец, які быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй у галіне фізыкі.

У гонар Чарлза Ўілсана названы кратэр на месяцы. У гонар яго таксама названыя адмысловыя аблокі, якія кандэнсуюцца пры выбуху. У гонар Ўілсана названае Таварыства Ўілсана. Архіў захоўваецца ва Ўнівэрсытэце Глазга.

Крыніцы

Літаратура

  • Asimov’s Biographical Encyclopedia of Science and Technology, Isaac Asimov, 2nd ed., Doubleday & C., Inc., ISBN 0-385-17771-2.

Вонкавыя спасылкі

Чарлз Ўілсан  Чарлз Ўілсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Чарлз Ўілсан Жыцьцё і кар’ераЧарлз Ўілсан КрыніцыЧарлз Ўілсан ЛітаратураЧарлз Ўілсан Вонкавыя спасылкіЧарлз Ўілсан14 лютага15 лістапада18691959Ангельская моваАртур КомптанВялікабрытаніяНобэлеўская прэмія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УйгурыЗбараж1950ТравеньЛіпецкая вобласьцьДрама (аповесьць)КалаўротКансэрватызмЯкуб ПліхтаРухавікГрэгар МэндэльМарт (імя)Расейская моваMcDonald’sКазімер ЛышчынскіЧэрвеньНікаляс ван ВэйкЛільВольга Гаварцова1962МенскВялікабрытаніяБеларуская Народная РэспублікаТэўда (імя)681ЗямляДорсэтПалешукіБалтыяМарына ВасілеўскаяСлаваччынаУладзімер ВысоцкіСтэфан III (папа рымскі)Ванкувэр КэнаксФрансіска ФранкаІндаэўрапейцыДрэздэнМанастырыскаСтан (сацыяльная група)Tor BandТутэйшыя (п’еса)Вартан ГунанянПалесьсеМат (імя)Хрыстафор КалюмбБел-чырвона-белы сьцягАб’яднаныя Арабскія ЭміратыАпавядальны сказДабравесьцеМіхал Сэрвацы ВішнявецкіКрамбамбуля (напой)Летувіская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБэрлінСартаРымская імпэрыяЯкасныя прыметнікіГубінТоні МорысанАляксандар фон ГумбальтЛенінградзкая вобласьцьАмэрыканскі далярМагілёўЮвэнтус ТурынВэнэсуэлаЦмок1989Малоткавіцкі сельсаветІталіяISO 3166-1Лязьбійская парнаграфіяАляксандар ЛукашэнкаЭліяс Канэцьці🡆 More