Цыганскі Кароль

«Цыга́нскі каро́ль» — гумарыстычна-сатырычная аповесьць Уладзімера Караткевіча 1958 году, упершыню выдадзеная ў 1961 годзе.

«Цыганскі кароль»
Жанр: аповесьць
Аўтар: Уладзімер Караткевіч
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1958
Публікацыя: 1961 год
Выдавецтва: Дзяржаўнае выдавецтва БССР
Колькасьць старонак: 71
Носьбіт: кніга
Папярэдні твор: «У сьнягах драмае вясна» (1957)
Наступны твор: «Сівая легенда» (1960)
Электронная вэрсія

Грунтавалася на матэрыялах нарысу Адама Кіркора «Народнасьці Літоўскага Палесься і іхняе жыцьцё», зьмешчанага ў 3-м томе «Жывапіснай Расеі» за 1882 год. Згадвала існаваньне цыганскага «каралеўства» пры канцы XVIII стагодзьдзя на Гарадзеншчыне за часам Вялікага Княства Літоўскага. Улетку 1958 году Ўладзімер Караткевіч настаўнічаў у 8-й школе Воршы (Віцебская вобласьць), калі скончыў напісаньне аповесьці. У 1961 годзе твор выйшаў у 1-м ягоным зборніку прозы «Блакіт і золата дня».

Дзея

Загонная шляхта Ваўчанецкага разрабавала маёнтак Яноўшчына. Яго ўласьнік Міхал Яноўскі едзе да незнаёмага дзядзькі па кудзелі Якуба Знамяроўскага па дапамогу, каб адбіць маёнтак. Аднак па прыезьдзе разгортваецца варажнеча між шляхціцам Міхалам Яноўскім і «каралём» Якубам Знамяроўскім зь Ліды, які гуляе ў палацы і недарэчна кіруе. Мэдыкус, як адна зь дзейных асобаў, заўважае ў творы: «Не краіна, а плод шалёнай фантазіі Бога... Не грамада, а авечы статак. Вось прыпомні мае словы: яшчэ і новае стагодзьдзе не настане, а гэтая гнілая дзяржава зьнікне зь зямлі... I хоць бы дзе агеньчык! Па ўсёй зямлі маўчыць хлоп». Якуб Знамяроўскі прылюдна абражае цяжарную Алёну Сьвеціловіч. Каронны судзьдзя зьневажае яе сястру Аглаю. У выніку ўспыхвае народны бунт. Міхал Яноўскі б’ецца за гонар прыгоннай Аглаі з каронным судзьдзёй.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сатыра

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СлуцакТрэцяя Ўстаўная грамата.baУладзімер Дубоўка.af.tmРэжым ЛукашэнкіМантывіл18581997Pdf.thЭрэкцыя2009.mwКлуж-Напока22.jm.kr.tl1936КурапатыЛюцыян ЖалігоўскіПрэзыдэнт БеларусіПокерГлаголіцаТарас ПрахаськаБіятэхналёгіяПохваСабакаРасейская акупацыя БеларусіРэч ПаспалітаяКараваджаМузычны альбомМы выйдзем шчыльнымі радаміОйча нашЯкуб КоласМіжнародны фанэтычны альфабэтЧорны сьпіс ЭўразьвязуСаюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі1948.bz.hk.lbЖалезаУкраінаГенавэфа1994.szБлакітная валошкаТутэйшыя (выраз).kn0 (год).deОрдэн Пагоні1860.pn2007КельтыСакавік.as.je.gqМікола Ермаловіч.se.mn1908🡆 More