Цукровыя птушкі або цукровыя медасмокі (Promeropidae) — маленькае сямейства вераб’інападобных, зьмяшчае ўсяго адзін род Promerops, у якім вылучаюць два віды: цукровая птушка Герні (Promerops gurneyi) і капская цукровая птушка (Promerops cafer).
Найбольш блізкім зьяўляецца сямейства скаласкочкі (Chaetopidae). Раней цукровыя птушкі як род уключаўся ў сямейства нэктарніцаў (Nectariniidae) або медаедаў (Meliphagidae).
Цукровыя птушкі | |
Цукровы медасмок Герні | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Птушкі |
Падкляса | Новападнябенныя |
Атрад | Вераб’інападобныя |
Падатрад | Сьпеўныя вераб’іныя |
Сямейства | Цукровыя птушкі |
Род | Цукровыя птушкі (Promerops) |
Віды | Цукровая птушка Герні (Promerops gurneyi) Капская цукровая птушка (Promerops cafer) |
Бінамінальная намэнклятура | |
Promeropidae | |
Цукровыя птушкі — птушкі сярэдняга памеру з даўжынёй цела 30—40 см, масай 30—45 г. Апярэньне шаравата-бурае з жоўтымі плямамі, дзюбы доўгія, выгнутыя ўніз. Самцы і саміцы падобныя, але ў самцоў доўгія, каля 40 см, хвасты.
Гнёзды разьмешчаныя ў кустах. У кладцы звычайна два яйкі з рудавата-крэмавай шкарлупай. Выседжваюцца цягам 17 дзён.
Харчуюцца птушкі ў асноўным нэктарам пратэйных і вусякамі.
Цукровыя птушкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Цукровыя птушкі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.