Хэб

Хэб (па-чэску: Cheb ), был.

Э́гер (па-нямецку: Eger) — горад у Чэхіі, на рацэ Огржэ. Знаходзіцца на заходняй мяжы Чэхіі зь Нямеччынай, колькасьць насельніцтва — 32 351 чалавек (2015). Адміністрацыйны цэнтар раёну Хэб.

Хэб
Cheb
Хэб
Хэб Хэб
Герб Хэбу Сьцяг Хэбу
Дата заснаваньня: 1179
Краіна: Чэхія
Край: Карлаварскі
Кіраўнік: Jan Vrba[d]
Плошча: 96,37 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 32 351 чал.
шчыльнасьць: 335,7 чал./км²
Паштовы індэкс: 35002
Нумарны знак: K (старыя CH)
Геаграфічныя каардынаты: 50°4′47″ пн. ш. 12°22′24″ у. д. / 50.07972° пн. ш. 12.37333° у. д. / 50.07972; 12.37333 12°22′24″ у. д. / 50.07972° пн. ш. 12.37333° у. д. / 50.07972; 12.37333
Хэб на мапе Чэхіі
Хэб
Хэб
Хэб
Хэб Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mestocheb.cz/

Гісторыя

Будаўніцтва першага каменнага граду на месцы славянскага паселішча зьвязана зь нямецкай калянізацыйнай палітыкай раньняга Сярэднявечча.

У XI стагодзьдзі былое славянскае гарадзішча стала часткай Сьвятой Рымскай імпэрыі ў складзе ўладаньняў Штаўфэнаў. Хэб меў статус імпэрскага гораду.

У 1157 годзе Хэб перайшоў па спадчыне да нямецкага імпэратара (кайзэра) Фрыдрыха Барбаросы, які перабудаваў стары град у імпэратарскі пфальц.

У часы кіраваньня караля Яна горад, як спадчынны заклад, быў канчаткова далучаны да земляў кароны чэскай, маючы статус самастойнай зямлі з уласным соймам. Паслугамі Хэбу ў сваіх палітычных мэтах карыстаўся і чэскі кароль Іржы з Падэбрадаў.

У XVI стагодзьдзі жыхары Хэбу пачынаюць прымаць пратэстанцтва. 25 лютага 1634 году ў будынку цяперашняга Хебскага музэю быў забіты генэралісімус імпэратарскіх войскаў Альбрэхт фон Валенштайн.

У другой палове XVII—XVIII ст. горад перабудоўваецца ў стылі барока. У перабудовах удзельнічалі архітэктары К. Дынцэнгофэр, А. Ляйтэр, П. Баер, Б. Аліпранды, А. Пфайфэр.

Пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны горад і яго навакольлі адышлі да створанай на тэрыторыі былой імпэрыі Габсбургаў (Аўстра-Вугоршчына) Чэхаславаччыны. Гэта пацягнула за сабою пагаршэньне ўзаемаадносінаў паміж немцамі і іншымі жыхарамі. Ангельскі прэм’ер Лойд-Джордж празорліва паказваў на тое, што трапленьне значнай часткі нямецкага насельніцтва пад юрысдыкцыю зноў утвораных дзяржаваў непазьбежна прывядзе да новай сусьветнай вайны. Прадвесьнікам гэтага стаў Судэцкі крызіс, які прывёў да бяскроўнага ўводу нямецкіх войскаў у Чэхаславаччыну.

Культура

З 1970 году ў Хэбе кожныя 2 гады праходзіць традыцыйны моладзевы фэстываль духавых аркестраў FIJO. Хэб мае свой музэй, тэатар з пастаяннай сцэнай, Дзяржаўную галерэю выяўленчага мастацтва, шэраг прыватных галерэяў і абласную бібліятэку.

Славутасьці

  • Арэал імпэратарскай фартэцыі з гарадзкімі ўмацаваньнямі (11 ст. на месцы былога славянскага гарадзішча 9-10 ст.), бэргфрыд (Чорная вежа)
  • капэла Сьв. Эргарта й Урсулы
  • руіны пфальца (палаца) Фрыдрыха Барбаросы
  • пляц караля Іржы з Падэбрадаў
  • храм Сьв. Мікулаша і Сьв. Альжбэты
  • Шпалічак, комплекс кіпецкіх дамоў,
  • няскончаная ратуша па праекце Аліпранды (1723-28)
  • былы касьцёл Сьв. Кляры (1708-12), архітэктар К. Дыецэнгофэр (меркавана).
  • касьцёл Сьв. Вацлава (XVII ст.)
  • Францішканскі касьцёл пры мінарыцкім кляштары (сяр. XII ст.)
  • гарадзкі музэй (з 1873 г.), у доме Пахэлбэла, у будынку якога забілі Альбрэхта фон Валенштайна.
  • касьцёл Сьв. Барталямэя
  • дом Габлера

Гарады-сябры

Вонкавыя спасылкі

Хэб  Хэбсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Хэб ГісторыяХэб КультураХэб СлавутасьціХэб Гарады-сябрыХэб Вонкавыя спасылкіХэбГорадМіжнародны фанэтычны альфабэтНямецкая моваНямеччынаЧэская моваЧэхія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РоварБеларуская (тарашкевіца)Івацэвіцкі раёнУйгурыУсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»Філіп II (кароль Гішпаніі)Дзед ТалашМанчэстэр СіціЧэслаў НемэнАльтэнаРусіфікацыя БеларусіБарычавіцкі сельсаветВойцех ЯрузэльскіШатляндыяМацуа БасёМанастырыскаСамотнікБульбаАрмэніяГісторыя КітаюБранская вобласьцьМальтыйскі ордэнБеларускае нацыянальнае адраджэньнеГорадТаталітарызмАўганска-савецкая вайнаФранцішак з АсізіСтолінПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)1962ВайнаКрама (гурт)1619ЛетуваБатон-РужАляксандар фон ГумбальтФранцуская моваСэксМенскВікісховішчаОйча нашПрымакі (п’еса)Хронікі НарнііСаюзная рашучасьць-2022ЎКірыліцаКіеўЛічэбнікЮры КрываручкаРафал ЧарвякоўскіГлыбокаеМіжнародны стандартны кніжны нумарБеларускі клясычны правапісВульканЯзэп ЛёсікКрывічыВікіпэдыяВінаградакветныяСэрбская моваРасейская моваGoogle ChromeКастрычнікСакрат ЯновічЛіцьвінстваГішпаніяІнакенцыюс III (папа рымскі)Гіём АпалінэрСартаСпадар🡆 More