Уладзі́мер Мікала́евіч Бе́лы (нар.
1947, Рафалаў, Брагінскі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі фізык.
Уладзімер Белы | |
Дата нараджэньня | 25 кастрычніка 1947 (76 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Рафалаў, Брагінскі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Месца вучобы | Гомельскі пэдагагічны інстытут (1968) |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | лазэрная фізыка |
Месца працы | Інстытут фізыкі НАНБ |
Вядомы як | стваральнік нелінейна-аптычных пераўтваральнікаў частасьці, акустааптычных дэфлектараў і мадулятараў лазэрнага выпраменьваньня |
Навуковая ступень | доктар навук (1992) |
Узнагароды | прэмія Ленінскага камсамолу Беларусі (1978) і Дзяржаўная прэмія Беларусі (2000) |
Распрацаваў інтэрфэрамэтрычныя, спэкламэтрычныя і тамаграфічныя прылады лазэрнай дыягностыкі і неразбуральнага кантролю. Стварыў шэраг канфігурацыяў плоскіх супэрлінзаў блізкага і далёкага поля на аснове гіпэрбалічных мэтаматэрыялаў. доктар фізыка-матэматычных навук (1992) і прафэсар (1994). Ганаровы доктар Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2009) і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021). Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000). Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (2006).
У 1968 годзе скончыў Гомельскі пэдагагічны інстытут і працаўладкаваўся ў Інстытут фізыкі Акадэміі навук Беларускай ССР. Напісаў навуковыя працы ў галіне крышталяоптыкі. Разьвіў тэорыю акустааптычнага ўзаемадзеяньня ў крышталях са складанай анізатрапіяй. Прапанаваў спосаб узмацненьня ўльтрагукавых хваляў. У 1970 годзе быў узнагароджаны мэдалём «За вайсковую доблесьць». У 1978 годзе атрымаў прэмію Ленінскага камсамолу Беларусі за цыкль працаў «Дасьледаваньне працэсаў пераўтварэньня лазэрнага выпраменьваньня і распрацоўка на яго аснове крыніцаў магутнага кагерэнтнага сьвятла з плаўнай перабудовай частасьці ў бачным, ўльтрафіялетавым і інфрачырвоным дыяпазонах». У 2000 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за цыкль працаў «Дасьледаваньне нелінейна-аптычных зьяваў і стварэньне на гэтай аснове новых высокаэфектыўных крыніцаў лазэрнага выпраменьваньня».
1 сакавіка 2006 году быў узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны. У 2014-м заняў пасаду намесьніка загадніка лябараторыі Інстытуту фізыкі НАНБ і быў абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2015 годзе стаў загаднікам цэнтру дыягнастычных сыстэмаў Інстытуту фізыкі. 17 сьнежня 2021 году Агульны сход НАНБ абраў Уладзімера Белага акадэмікам.
На 2021 год напісаў звыш 480 навуковых працаў і атрымаў 50 патэнтаў ды аўтарскіх пасьведчаньняў. Распрацаваў тэорыю лазэрных пучкоў са складанай прасторавай будовай (гаўсавых, бэсэлевых, канічных, лагер- і бэсэль-гаўсавых, віхравых і сынгулярных, квазібездыфракцыйных спэкл-палёў) пры іх распаўсюдзе і пераўтварэньні ў анізатропных, неаднародных і расьсейвалых асяродзьдзях. Прадказаў і дасьледаваў некаторыя аптычныя эфэкты: лазэрны магнітарэфракцыйны, бездыфракцыйнага распаўсюду сьветлавых пучкоў ў навакольлі асаблівых напрамкаў 2-восевых крышталяў, сьпін-арбітальнай сувязі, самападладкі пад фазавы сынхранізм і палярызацыйна-незалежнай мадуляцыі. Тэарэтычна абгрунтаваў і прапанаваў шэраг спосабаў кіраваньня парамэтрамі лазэрнага выпраменьвання на аснове электра-акустааптычных узаемадзеяньняў. Распрацаваў і стварыў нелінейна-аптычныя пераўтваральнікі частасьці, акустааптычныя дэфлектары і мадулятары лазэрнага выпраменьваньня. Выявіў від аптычных прасторавых салітонаў у фотарэфракцыйных крышталях. Упершыню дасьледаваў асаблівасьці спін-арбітальнага пераўтварэньня бэсэлевых сьветлавых пучкоў у крышталях. Прадказаў і дасьледаваў від квазібездыфракцыйных паверхневых плязмон-палярытонаў, а таксама сьветлавых палёў квазібездыфракцыйнага мультыплязмону. Распрацаваў інтэрфэрамэтрычныя, спэкламэтрычныя і тамаграфічныя спосабы і прылады лазэрнай дыягностыкі і неразбуральнага кантролю. На аснове гіпэрбалічных мэтаматэрыялаў прапанаваў і стварыў шэраг канфігурацыяў плоскіх супэрлінзаў блізкага і далёкага поля.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Уладзімер Мікалаевіч Белы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.