Тураўскі Раён

Ту́раўскі раён — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці.

Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка (з 1938 году — гарадзкі пасёлак) Тураў.

Тураўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус раён СССР[d], раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Тураў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Дата скасаваньня 17 красавіка 1962
Насельніцтва
  • 24 400 чал. (1926)
Плошча
  • 2095 км²
Месцазнаходжаньне
Тураўскі Раён
Тураўскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Тураўскі раён утвораны ў Мазырскай акрузе ў адпаведнасьці з пастановай Цэнтральнага выканаўчага камітэту саветаў БССР 17 ліпеня 1924 году. 20 жніўня 1924 году падзелены на 7 сельсаветаў.

У 1925 годзе ў раёне налічвалася 25 070 чалавек. Зь іх: мужчын — 12 467, жанчын — 12 603. Па нацыянальнасьці насельніцтва разьмяркоўвалася: беларусаў — 22 197, габрэяў — 2808, палякаў — 32, расейцаў — 25, немцаў — 6, іншых — 2. Раён дзяліўся на 8 сельсаветаў, якія аб’ядноўвалі 67 населеных пунктаў. Зь іх паселішчаў — 31, хутароў — 36. Тэрыторыя раёну ахапляла 1341 кв. вёрст, агульнай плошчай 142 454,41 дзесяцін.

Па зьвестках 1926 году раён займаў плошчу 2095 км², насельніцтва — 24,4 тыс. чал. У ліпені 1930 году, калі была скасавана акруговая сыстэма, Тураўскі раён перайшоў у прамое падначаленьне БССР.

Насельніцтва на 1 студзеня 1933 году — 27,7 тыс. чалавек (Тураў — 4,5 тысячы).

Сельсаветы: Азяранскі (11 населеных месцаў, 90 гаспадарак, 517 жахароў), Букчанскі (19, 167, 842), Верасьніцкі (6, 117, 842), Перароўскі (5, 194, 1031), Рычоўскі (10, 106, 561), Тонескі (10, 232, 1190), Тураўскі 1-ы (гандлёвая частка, местачковы) (1, 399, 2157), Тураўскі 2-гі (сельгас. частка) (11, 516, 2844).

У ліпені 1935 году раён увайшоў у склад ізноў утворанай Мазырскай акругі, якая была скасавана ў студзені 1938 году. З 20 лютага 1938 году, з увядзеньнем абласнога дзяленьня, улучаны ў склад Палескай, з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай абласьцях.

Па зьвестках на 1 студзеня 1947 году раён займаў плошчу 1,5 тыс. км². У яго склад уваходзілі гарадзкі пасёлак Тураў і 8 сельсаветаў: Азяранскі, Букчанскі, Верасьніцкі, Запясоцкі, Перароўскі, Радзілавіцкі, Рычоўскі, Тонескі.

17 красавіка 1962 году раён скасаваны, тэрыторыя перададзена ў склад Жыткавіцкага (г. п. Тураў, Тураўскі п/с, Азяранскі с/с, Верасьніцкі с/с, Перароўскі с/с і Рычоўскі с/с) і Лельчыцкага (Букчанскі с/с, Дзяржынскі с/с і Тонескі с/с) раёнаў.

Адукацыя

У 1960 годзе перад скасаваньнем Тураўскага раёну ў ім налічвалася 39 школ, у якіх працавала 298 настаўнікаў, 44 бібліятэкі, кніжны фонд (70 тыс. кніг), 42 клюбы, 8 кінаўстановак, музэй.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Тураўскі Раён ГісторыяТураўскі Раён АдукацыяТураўскі Раён КрыніцыТураўскі Раён ЛітаратураТураўскі РаёнГарадзкі пасёлакГомельская вобласьцьПасёлак гарадзкога тыпуТураў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ян Пазьняк25 красавікаЗнак рашоткі (актаторп)СадавінаКойданаўМаякДзень ЗямліУсебеларускі народны сходСубтытры.slСловаПростыя сказыГранатамётVolvo CarsСяргей СматрычэнкаЖвірАмонімДзед ТалашАндрэй КурэйчыкДзьвінскЛетувісыЛітаратурныя жанрыАзартная гульняМастацкі творISO 4217БудынакМаксім ЛужанінРасейская моваАндрусь ГорватАксана БязьлепкінаБабёрЖаночая рыфмаПалямонавічыБеларускі нацыянальны стройНазоўнікСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАс (імя)ІндустрыялізацыяПрагласАдольф ГітлерПавал ДураўСяргей Паўлавіч АбламейкаМіндоўгСмаргонскі раёнМачанкаЭўропаКурыцаБіялёгіяЭратычнае мастацтваРыгор КастусёўVPNЮры ГумянюкНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііАдвакатАпавядальны сказУнівэрсытэтГісторыя МенскуMemento moriШто й па моруЯўбутБаўгарская моваВэб-сайтНіна МацяшПратэстанцкая РэфармацыяУладзімер СьцяпанЯгайла (імя)Віды сувязі словаўДнестарСьвятлана АлексіевічРодСамасейЧовен🡆 More