Сяргей Адамавіч Кавалёў

Сярге́й Ада́мавіч Кавалёў (па-расейску: Сергей Адамович Ковалёв; 2 сакавіка 1930, Сярэдзіна-Буда, Сумская вобласьць, Украіна — 9 жніўня 2021, Масква) — савецкі дысыдэнт, праваабаронца, грамадзкі дзяяч.

Першы ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Расейскай Фэдэрацыі (1994—1995). Адзін з аўтараў Расейскай Дэклярацыі Правоў Чалавека і грамадзяніна (1991 год) і 2-й главы Канстытуцыі Расеі — «правы і свабоды чалавека і грамадзяніна» (1993). Быў старшынём Расейскага гісторыка-асьветніцкага і праваабарончага таварыства «Мэмарыял», прэзыдэнт арганізацыі «Інстытут правоў чалавека».

Сяргей Адамавіч Кавалёў
Сяргей Адамавіч Кавалёў
Дата нараджэньня 2 сакавіка 1930(1930-03-02)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 жніўня 2021(2021-08-09) (91 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык, праваабаронец, біяфізік
Навуковая сфэра правы чалавека, палітыка і біяфізыка
Месца працы
Узнагароды

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. У 1932 годзе яго сям’я пераехала пад Маскву, у пасёлак Падліпкі. У 1954 годзе скончыў біялягічны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава. Біяфізык, займаўся вывучэньнем вузавых мэмбран, спэцыяліст у галіне нэўронных сетак.

Жыў і працаваў у Маскве. Апублікаваў больш за 60 навуковых прац; у 1964 годзе атрымаў вучоную ступень кандыдата біялягічных навук, абараніўшы дысэртацыю па тэме «Электрычныя ўласьцівасьці міакардыяльных валокнаў сэрца жабы». У 1964—1969 гадах працаваў у МДУ загадчыкам аддзелу матэматычных мэтадаў у біялёгіі міжфакультэцкай лябараторыі (лябараторны корпус «А»).

Кавалёў пачаў займацца грамадзкай дзейнасьцю зь сярэдзіны 1950-х гадоў — ён браў удзел у барацьбе супраць «вучэння Лысенкі», прызнанага пасьля антынавуковым. Абараняў генэтыку.

Праваабарончая дзейнасьць

У 1966 годзе арганізаваў у Інстытуце біяфізыкі збор подпісаў пад зваротам у прэзыдыюм Вярхоўнага Савету СССР у абарону А. Сіняўскага і Ю. Даніэля, якія былі асуджаныя за арт. 70 («антысавецкая прапаганда») за публікацыю сваіх мастацкіх твораў за граніцай. У 1969 годзе звольнены з пасады загадчыка аддзелу матэматычных мэтадаў у біялёгіі міжфакультэцкай лябараторыі МДУ. З 1968 году стаў актыўным удзельнікам руху ў абарону правоў чалавека ў СССР. У траўні 1969 году ўвайшоў у склад «ініцыятыўнай групы абароны правоў чалавека ў СССР» — першай незалежнай праваабарончай грамадзкай асацыяцыі ў краіне. З 1971 году адзін зь вядучых удзельнікаў выданьня «хронікі бягучых падзей» — машынапіснага інфармацыйнага бюлетэня савецкіх праваабаронцаў.

28 сьнежня 1974 году арыштаваны па абвінавачваньні ў «антысавецкай агітацыі і прапагандзе». У сьнежні 1975 году суд у Вільні прысудзіў яго да 7 гадоў пазбаўленьня волі і 3 гадоў высылкі (на суд прыяжджаў А. Д. Сахараў). Тэрмін адбываў у калёніі строгага рэжыму Перм-36 і ў Чыстапольскай вязьніцы; у ссылку быў адпраўлены ў Магаданскую вобласьць. Па адбыцьці тэрміну высылкі пасяліўся ў горадзе Калініне (Цьвер). У Маскву вярнуўся ў 1987 годзе. Да 1990 году працаваў у Інстытуце праблем перадачы інфармацыі АН СССР.

Сяргей Кавалёў-адзін з герояў дакумэнтальнага фільму «Яны выбіралі свабоду», тэлекампанія RTVi, 2005).

У Вярхоўным Савеце РСФСР

У сьнежні 1989 году па рэкамэндацыі Андрэя Сахарава вылучыў сваю кандыдатуру і падчас выбараў у сакавіку 1990 году быў абараны ў першым туры галасаваньне народным дэпутатам РСФСР ад аднаго з маскоўскіх акругоў. У 1990—1993 годзе — сябра Вярхоўнага Савету РСФСР, сябра Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету, старшыня парлямэнцкага Камітэту па правам чалавека. Быў адным аўтараў Дэклярацыі Правоў Чалавека і грамадзяніна, прынятай у студзені 1991 году. Камітэт па правах чалавека пад яго старшынствам правёў празь Вярхоўны Савет законы «Аб рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій» (1991), «Аб надзвычайным становішчы»(1991).

12 сьнежня 1991 году, будучы чальцом Вярхоўнага Савету РСФСР, прагаласаваў за ратыфікацыю Белавескага пагадненьня аб спыненьні існаваньня СССР.

У Дзярждуме

У 1993—2003 гадах — дэпутат Дзяржаўнай Думы (у 1993 і 1995 гадах абіраўся адпаведна ў Варшаўскім і Чартанаўскім аднамандатных акругах Масквы, у 1999 — па фэдэральным сьпісе выбарчага блёку «Саюз правых сіл»). У студзені 1994 году вылучаўся на пасаду старшыні Дзяржаўнай Думы.

У 1993—1996 гадах старшыня Камісіі па правах чалавека пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі. У студзені 1996 году ў адкрытым лісьце на імя Барыса Ельцына заявіў аб сваёй адстаўцы з пасады старшыні камісіі, а таксама выхадзе з Прэзыдэнцкай рады. У сваім лісьце Кавалёў дае разгорнутую і рэзка адмоўную характарыстыку дзеяньняў прэзыдэнта Ельцына, кажа пра тое, што той адышоў ад палітыкі дэмакратычных рэформаў і аддае перавагу сілавым мэтадам вырашэньня палітычных праблем:

<…> Я лічыў сваім абавязкам заставацца, хоць і «на грамадзкіх пачатках», на сваіх пасадах ўнутры органаў дзяржаўнай улады да тых часоў, пакуль гэты статус дазваляў мне хоць неяк, хаця б у асобных выпадках, супрацьстаяць антыправавым і антыгуманнай тэндэнцыям у дзяржаўнай палітыцы. Быць можа, і цяпер гэтыя магчымасьці не да канца вычарпаныя. Але я не магу больш працаваць з прэзыдэнтам, якога не лічу ні прыхільнікам дэмакратыі, ні гарантам правоў і свабодаў грамадзян маёй краіны.

— "С. А. Кавалёў". адкрыты ліст прэзыдэнту Расіі Б. М. Ельцыну

У 1994—1995 гадах — першы Ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Расейскай Фээрацыі. Журналіст «Эхо Москвы» Цімур Алеўскі адзначаў у 2012 годзе:"быў такі амбудсмэн Кавалёў, вядомы праваабаронца. Гэта быў першы амбудсмэн, які ў 1995 годзе сядзеў у Грозным, для таго каб расейскія самалёты не бамбілі горад. Ён лічыў, што вось ён павінен там быць, каб паспрабаваць спыніць бамбардзіроўкі. Не спыніў і пазбавіўся сваёй пасады".

Быў адным з заснавальнікаў руху «Выбар Расеі» і партыі «Дэмакратычны выбар Расеі» (ДВР). Да 2001 году — сябра палітрады ДВР. Пасьля самаліквідацыі ДВР адмовіўся ўступаць у партыю СПС, застаючыся пры гэтым сябрам яе фракцыі ў Дзяржаўнай Думе.

У 1996—2003 гадах сябра Парлямэнцкай асамблеі Савета Эўропы. У сьнежні 2000 году фракцыя СПС у Дзярждуме панізіла Кавалёва на пасадзе: замест прадстаўніка СПС у дэлегацыі Расеі ў ПАРЭ ён стаў намесьнікам прадстаўніка (што ня мае права голасу). Новым прадстаўніком стаў Алег Навумаў. Дзьмітрый Рагозін, старшыня думскага камітэту па міжнародных справах, адзначыў, што Кавалёў «займаў антырасейскія пазіцыі».

На прэзыдэнцкіх выбарах 2000 году Кавалёў падтрымліваў Яўлінскага, заявіўшы, што Уладзімер Пуцін — гэта вэктар, які «накіраваны на канструяваньне аўтарытарнай паліцэйскай дзяржавы, дзе ва ўладзе ў відавочным або, што таго горш, у не зусім відавочным выглядзе будуць прысутнічаць спэецслужбы». У 2001 годзе падпісаў ліст у абарону тэлеканалу НТВ.

Кавалёў і Беларусь

Быў кіраўніком камісіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў справе зьніклых у Беларусі і сьцьвярджаў: «Беларуская ўлада заведама датычная да зьнікненьняў і найбольш верагодных забойстваў Ганчара і Красоўскага, — тлумачачы сваю пазыцыю: — Палітык стварае ня толькі атмасфэру ў краіне, ён стварае, калі хочаце, мэханізмы ўладнага самавольства». Пра Беларусь і Расею Сяргей Кавалёў казаў: «Месца права ў нашых краінах займае ўладная самадурства».

Крыніцы


Tags:

Сяргей Адамавіч Кавалёў ЖыцьцяпісСяргей Адамавіч Кавалёў Кавалёў і БеларусьСяргей Адамавіч Кавалёў КрыніцыСяргей Адамавіч КавалёўМаскваМэмарыял (арганізацыя)Расейская моваСумская вобласьцьСярэдзіна-БудаУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кадзіла сармацкаеБусел белыСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЦэнтонСяргей НавумчыкWФундацыя «Вікімэдыя»Аляксей БацюкоўАСяргей ДавідовічБарыс Рагуля27 красавікаСьвятлана АлексіевічІгар СідарукНыркаАдвечным шляхамГотаўтГенадзь Шутаў15 красавікаКрэўскі замакЗаходнепалеская моваАнатоль СербантовічКазаньБелазарЛітва2005СэрцаРасонскі раёнМарына ВасілеўскаяНаваградакБісэксуальная парнаграфіяАндрэй ФедарэнкаАнатоль ЗэкаўШашкіКавалёўНазоўны склонБесьпілётнікРазьвітаньне з РадзімайВіктар ШніпСалатная цыкорыяЭтнічная тэрыторыя беларусаўДэмакратыяІндустрыялізацыяВікіпэдыяУрманГісторыя МенскуУнівэрсальны каардынаваны часНацыяналізмПрыслоўеАлесь ПетрашкевічГомельАлаіза ПашкевічХвойнікіЛетувізацыяБейкаМаксім ТанкБіялёгіяУсяслаў ЧарадзейСуботнікіБуйвід2022Валерыя КуставаВялікабрытаніяІнтэрстэларАльфа23 красавікаЛацінкаВольга КараткевічУнівэрсытэтХатыньАс (імя)Уладзімер КонанПарнаграфія ў Чэхіі🡆 More