Сяргей Вышалескі

Сярге́й Мікала́евіч Вышале́скі (1 лістапада 1874, Обаль, цяпер у Віцебскай вобласьці, Беларусь — 14 студзеня 1958, Масква, СССР) — савецкі эпізаатоляг, акадэмік АН БССР (1928), заслужаны дзяяч навукі РСФСР (1940).

ст. 20 кастрычніка] 1874, Обаль, цяпер у Віцебскай вобласьці, Беларусь — 14 студзеня 1958, Масква, СССР) — савецкі эпізаатоляг, акадэмік АН БССР (1928), заслужаны дзяяч навукі РСФСР (1940).

Сяргей Мікалаевіч Вышалескі
Сяргей Вышалескі
Дата нараджэньня 20 кастрычніка (1 лістапада) 1874
Месца нараджэньня Обаль, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 14 студзеня 1958(1958-01-14) (83 гады)
Месца сьмерці Масква, СССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы Варшаўскі вэтэрынарны інстытут
Занятак навуковец
Навуковая сфэра Эпізааталёгія
Навуковая ступень доктар вэтэрынарных навук[d]
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Сталінская прэмія

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Обаль Віцебскай губэрні, скончыў Бранскую гімназію, Віцебскую духоўную сэмінарыю. Паступіў у Варшаўскі ветэрынарны інстытут, адкуль за ўдзел у студэнцкіх рэвалюцыйных выступленьнях быў выключаны з апошняга курсу і высланы ў Бранск. Толькі ў самым канцы навучальнага 1899 году ён атрымаў дазвол здаваць экзамэны экстэрнам. Скончыўшы інстытут, працаваў вэтэрынарным урачом Чэрыкаўскага, Лепельскага, Невельскага паветаў, прымаў удзел у ліквідацыі чумы буйное рагатае жывёлы ў Азэрбайджане.

У 1903—1906 гадах Вышалескі працаваў павятовым вэтэрынарным урачом у Невелі, у 1906—1914 гг. у Пецярбурскай вэтэрынарнай бактэрыялягічнай лябараторыі пры МУС. У 1906—1910 гг. удзельнічаў у ліквідацыі ўспышак сыбірскай язвы ў шматлікіх губэрнях Расейскай імпэрыі. У 1910—1913 гг. прайшоў стажаваньне ў Ляйпцыскім унівэрсытэце, дзе атрымаў ступень доктара вэтэрынарнай мэдыцыны.

З 1914 па 1917 гг. працаваў у вёсцы Вусьць-Цыльма Архангельскай губэрні, дзе займаўся вывучэньнем хвароб паўночных аленяў. У 1919—1921 гг. — у вэтэрынарных лябараторыях у Кіеве і Стаўрапалі, затым дацэнтам у сельгасінстытуце. З 1922 па 1928 гг. у інстытуце экспэрымэнтальнай вэтэрынарыі (ВІЭВ) у Маскве Вышалескі вывучаў сухоты, сап і іншыя асабліва небясьпечныя інфэкцыі, а ў 1924 годзе стаў прафэсарам эпізааталёгіі Маскоўскага вэтэрынарнага інстытуту. У 1926 годзе знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Нямеччыне і Даніі. У 1927 годзе Вышалескі быў прызначаны дырэктарам ВІЭВ, а ў 1928—1930 гг. быў дырэктарам вэтэрынарна-бактэрыялягічнага інстытуту ў Віцебску і загадчыкам катэдры ў вэтэрынарным інстытуце.

Быў абраны акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук БССР. У 1931—1933 гг. працаваў у Алма-Атынскім, пасьля ў Маскоўскім навукова-дасьледчым вэтэрынарным інстытуце (1933—1934), з 1934 году загадваў катэдрай эпізааталёгіі Маскоўскага завэтэрынарнага інстытуту і Ваенна-вэтэрынарнай акадэміі Чырвонай Арміі (з 1948 году — Маскоўская вэтэрынарная акадэмія).

С. М. Вышалескі распрацаваў мэтодыку прыгатаваньня сыбіраязвавых вакцынаў на агары, абгрунтаваў і ўкараніў мэтад камбінацыйных прывівак супраць сыбірскай язвы і прапанаваў мэтодыку вакцынаваньня супраць яе паўночных аленяў, высьветліў этыялёгію чумы аленяў, што зрабіла магчымай барацьбу зь ёй, распрацаваў мэтады дыягностыкі і барацьбы з такімі хваробамі, як сухоты, чума і павальнае запаленьне лёгкіх буйное рагатае жывёлы, чума і рожа сьвіняў, колібактэрыёз і парагаручка цялятаў. Разам з Бучневым адкрыў узбуджальніка інфэкцыйнага энцэфаламіяліту коней. Ягоныя працы па вывучэньні сапу коней сталі грунтам для зладжаньня ў СССР мерапрыемстваў па ягонай ліквідацыі. Вышалескі прапанаваў алергічны мэтад дыягностыкі бруцалёзу буйное рагатае жывёлы і комплекс вэтэрынарна-санітарных мерапрыемстваў супраць яго.

Ён апублікаваў блізу 100 навуковых працаў, у тым ліку 2 манаграфіі. Упершыню ў СССР падрыхтаваў падручнік і дапаможнік па эпізааталёгіі.

Асноўныя працы

  • Частная эпизоотология. 3 изд. М.: Сельхозгиз, 1954.
  • Причины появления заразных болезней животных. 2 изд. М.: Сельхозгиз, 1959.
  • Избранные труды. М.: Колос, 1977.

Узнагароды

Сталінская прэмія (1941) за падручнік «Прыватная эпізааталёгія». Ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сьцягу, «Знак Пашаны», мэдалі.

У 1940 годзе уганараваны званьня Заслужаны дзяяч навукі СССР, у 1956 г. абраны ганаровым чальцом Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна (УАСГНІЛ).

Ушанаваньне памяці

Імем С. М. Вышалескага названая адна з вуліцаў Менску ў мікрараёне Чырвоны Бор, а таксама ў мястэчку Обаль Шумілінскага раёну.

Ягонае імя носіць таксама Рэспубліканскае навукова-дасьледчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут экспэрымэнтальнае вэтэрынарыі імя С. М. Вышалескага» НАН Беларусі.

У 1974 г. УАСГНІЛ заснавала залаты мэдаль імя С. М. Вышалескага за выдатныя работы ў галіне агульнай і частковай эпізааталёгіі.

Крыніцы

Літаратура

  • Вышалескі Сяргей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: 1997 Т. 4. — С. 329.
  • М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. Вышалескі Сяргей Мікалаевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы: біяграфічны даведнік. — Віцебск: 2007. — С. 42-43.
  • Вышелесский Сергей Николаевич Рэспубліка Беларусь: энцыклапэдыя ў 6 т. = Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. / редкол.: Г.П. Пашков [и др.]. — Мн.: 2006 Т. 2. — С. 850-851.
  • Сергей Николаевич Вышелесский // Памяць: гісторыка-дакумэнтальная хроніка Шумілінскага раёну = Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / Редкол.: И.П. Шамякин [и др.]. — Мн.: 1985. — С. 512-513.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сяргей Вышалескі БіяграфіяСяргей Вышалескі Асноўныя працыСяргей Вышалескі УзнагародыСяргей Вышалескі Ушанаваньне памяціСяргей Вышалескі КрыніцыСяргей Вышалескі ЛітаратураСяргей Вышалескі Вонкавыя спасылкіСяргей ВышалескіБеларусьВіцебская вобласьцьМаскваНацыянальная акадэмія навук БеларусіОбальСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)ЗэбраЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)ЯварПg3zvnГаўдыкАнальны ланцужокТаджыкістанАнгкор-ВатНью-МэксыкаСучаснасьць9 кастрычнікаБеларуская (тарашкевіца)Георгіеўская стужкаЧорная дзіркаШпалерыЛідаПіюс XIЗборная Расеі па футболеКвадратнае раўнаньнеСанькова-МядзьвежжаЯнаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)Міхась ЧаротСпакусьнікіМінэапалісІмёны ліцьвінаўЛязо ОкамаМіхась СтральцоўРасейская акупацыя БеларусіБісэксуальная парнаграфіяМужчынская зборная Славаччыны па баскетболеЛаскаценьМужчына зьверхуПітэр СэрафіновічБраніслаў Эпімах-ШыпілаДорг (імя)Усходнеславянскія мовыДругая сусьветная вайнаКопны судАлесь СавіцкіДжозэф Рабінэт БайдэнНэаклясыцызмКліматКарлес ПудждэмонПлоцевы актМарыё ЛемінаКома (імя)ГотыОйча нашЛетува1200Перапіс насельніцтва Беларусі (2019)ФранцішканеСаюзная рашучасьць-2022АсыДзед ТалашПарнаграфіяСэксуальныя цацкіДзевятковая сыстэма зьлічэньняТэракт у «Крокус Сіці Холе»Амэрыканскі далярЯўген ГлебаўВысакосны годВытворнае словаЕсьманІван ШамякінНямеччынаМажПанграмаМэтра-Голдвін-Маер🡆 More