Сэсар Асьпілікуэта: гішпанскі футбаліст

Сэсар Асьпілікуэта Танка (па-гішпанску: César Azpilicueta Tanco; нарадзіўся 28 жніўня 1989 году, Памплёна, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, унівэрсальны правы й левы абаронца клюбу «Атлетыка» й зборнай Гішпаніі.

Сэсар Асьпілікуэта
Сэсар Асьпілікуэта: Кар’ера, Дасягненьні, Крыніцы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 жніўня 1989(1989-08-28)[…] (34 гады)
Рост 178 см
Вага 76 кг
Пазыцыя скрайні абаронца, цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетыка Мадрыд
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2010
2010—2012
2012—2023
2023—
Асасуна
Алімпік Марсэль
Чэлсі
Атлетыка Мадрыд
98 (0)
47 (1)
349 (10)
16 (0)
Зборныя
2013— Гішпанія 44 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 студзеня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
1 сьнежня 2022.

Кар’ера

Клюбная

Сэсар зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Асасуны». 8 красавіка 2007 году ён дэбютаваў у Ля Лізе ў матчы супраць мадрыдзкага «Рэала» (0:2), паралельна застаючыся ў складзе другой каманды. Першапачаткова гуляў на пазыцыі паўабаронцы. У сэзоне 2007—2008 гадоў Сэсар пасьпяхова замяняў траўмаваных аднаклюбнікаў, да канца чэмпіянату заняўшы месца ў аснове каманды й перакваліфікаваўшыся ў лятэраля. У сэзоне 2008—2009 гадоў Асьпілікуэта стабільна выходзіў на поле ў стартавым складзе, а на наступны год стаў адным зь вядучых гульцоў «Асасуны», згуляўшы ва ўсіх матчах лігі без заменаў.

Паводле чутак, якія зьявіліся ў чэрвені 2010 году, гулец увайшоў у сфэру інтарэсаў францускага «Марсэля», а «Асасуна», з прычыны дрэннага фінансавага стану клюбу, таксама была зацікаўлена ў трансфэры. 21 чэрвеня афіцыйны сайт французаў абвесьціў аб пераходзе гульца. Сума ўгоды склала 7 млн эўра.

24 жніўня 2012 году 22-гадовы гулец узгадніў ўмовы асабістага кантракту з «Чэлсі» й прайшоў мэдычнае абсьледаваньне. Паводле некаторых дадзеных, сума ўгоды склала ад 7 да 9 млн фунтаў. Дэбютаваў у складзе «сініх» 25 верасьня ў матчы Кубка лігі супраць «Ўулвэргэмптану».

Міжнародная

11 траўня 2010 году настаўнік галоўнай зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске ўключыў Асьпілікуэту ў пашыраную заяўку з 30 футбалістаў на чэмпіянат сьвету 2010 году, але ў выніку на мундыяль Сэсар не патрапіў. 20-гадовы абаронца зьяўляўся самым маладым пасьля Давіда дэ Хэа гульцом у сьпісе.

1 лютага 2013 году ён быў уключаны Дэль Боске ў заяўку на таварыскі матч супраць зборнай Ўругваю. Празь пяць дзён Сэсар адгуляў усе 90 хвілінаў, матч скончыўся перамогай зь лікам 3:1 на карысьць гішпанцаў.

Дасягненьні

«Марсэль»:

  • Уладальнік Кубка францускае лігі: 2011, 2012
  • Уладальнік Супэркубка Францыі: 2010, 2011

«Чэлсі»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сэсар Асьпілікуэта Кар’ераСэсар Асьпілікуэта ДасягненьніСэсар Асьпілікуэта КрыніцыСэсар Асьпілікуэта Вонкавыя спасылкіСэсар АсьпілікуэтаАтлетыка МадрыдГішпанская моваГішпаніяЗборная Гішпаніі па футболеПамплёна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міжнародная касьмічная станцыяІван ПташнікаўЛявон БаршчэўскіЗьміцер ХведарукПолацакЭйтаШпакКапіталізмГаміяні або дзьве ночы залаволеньняАтамны рэактарАндрэй Павук (актывіст)1957Савецкая акупацыя ЎкраіныБраніслаў КамароўскіМадонна (сьпявачка)ХімэраСкладКампанееўскі раёнВілаМэрая КэрыБеларуская дзіцячая літаратураВарняныКупал-цыбулінаУ капцюрох ГПУ543Дотык пісі рукоюФізыкаГенрык ВалезыDebianВіленскі мэтрапалітэнПарнаграфія ў БеларусіБітва на Нёмане1525Ліцэнзіі Creative CommonsПавал ВэнтРэфэрэндум у Беларусі 2004 годуБел-чырвона-белы сьцяг476Каскадныя табліцы стыляўРусіфікацыя БеларусіБалтрымСыстэмы зьлічэньняГравітацыйная канстантаКукурузаКупальлеДавід Пісара1917Трытон (спадарожнік Нэптуна)Жалобны какаду БэнксаГайла (імя)АлегНазоўнік1701Маргарыта ЛатышкевічВялікае Княства ЛітоўскаеGoogle MapsОрдэн ПагоніЗораУладзімер МархельКурыцаСучаснасьцьЛацінская мова🡆 More